Перайсці да зместу

Прымас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:58, 27 студзеня 2013, аўтар Krywius (размовы | уклад) (Новая старонка: 'thumb|200px|right|Герб прымаса (без рангу кардынала). '''Прымас''' ({{lang-la|primas}} ...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Герб прымаса (без рангу кардынала).

Прымас (лац.: primas — першынствавалы, primus — першы), у Рымска-каталіцкай Царкве і Англіканскай Царкве ганаровы тытул царкоўнага іерарха ў краіне, які валодае вышэйшай духоўнай юрысдыкцыяй над іншымі біскупамі краіны. У Праваслаўных Цэрквах выкарыстоўваецца аналагічны тытул «прадстаяльнік».

Каталіцтва

У Рымска-каталіцкай Царквы, прымас — архібіскуп (радзей вікарны ці вызвалены біскуп), якому прысуджаецца прадстаяльніцтва ў адносінах да іншых біскупаў цэлай краіны ці гістарычнай вобласці (у палітычных ці культурных тэрмінах). Гэтае прадстаяльніцтва па кананічнаму праву не дае ніякіх дадатковых паўнамоцтваў ці ўлады па стаўленні да іншых архібіскупаў ці біскупам. Тытул выкарыстоўваецца ў каталіцкіх краінах як ганаровы. Званне прымаса можа давацца іерарху адной з самых старых мітраполій у краіне. Прымасы часта ўзводзяцца ў кардыналы і часта надзяляюцца старшынствам у нацыянальнай канферэнцыі біскупаў. Пры гэтым галоўны горад епархіі можа больш не мець такога важнага значэння, як пры яе стварэнні, ці яе межы могуць больш не адпавядаць нацыянальным. Прымасы займаюць месца ніжэй вярхоўнага архібіскупа і патрыярха, а ў межах калегіі кардыналаў не карыстаюцца старшынствам.

Еўропа

Амерыка

Іншыя рэгіёны

У Злучаных Штатах Амерыкі афіцыйнае прымацтва не давалася, але архібіскуп Балтымору часам завецца «ганаровым прымасам» (бо Балтымор быў першай нацыянальнай епархіяй), яе архібіскупу даюць цырыманіяльнае першынство перад усімі іншымі біскупамі ў ЗША. Падобна гэтаму архібіскуп Сеўлу разглядаецца, як прымас Карэі, хоць такое права ніколі не давалася яму Ватыканам.

Англіканства

У Вялікабрытаніі тытулы прымасаў успадкаваны з каталіцкіх часоў: архібіскуп Кентэрберыйскі — прымас Вялікабрытаніі, архібіскуп Ёркскі — прымас Англіі. Аднак з распаўсюдам англіканства па свеце прымасы з'явіліся ў розных частках свету. Так, англіканскім прымасам Ірландыі з'яўляецца архібіскуп Дубліна (у адрозненне ад каталіцкага архібіскупа Армы, «прымаса ўсёй Ірландыі»).

Праваслаўе

У Праваслаўных Цэрквах тытулу "прымас" адпавядае тытул прадстаяцелю аўтакефальнай ці аўтаномнай Праваслаўнай Царквы, няхай гэта будзе патрыярх, мітрапаліт ці архібіскуп. Усяго ёсць 15 аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў.

Такім чынам:

Усе яны прадстаяльнікі сваіх аўтакефальных ці аўтаномных цэркваў, незалежна ад іх індывідуальных назваў.