Перайсці да зместу

Тыгр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 09:28, 24 кастрычніка 2012, аўтар EmausBot (размовы | уклад) (r2.7.3) (робат змяніў: pa:ਬਾਘ)
Тыгр

Каралеўскі тыгр (Panthera tigris tigris)
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Падтып: Хрыбетныя
Клас: Сысуны
Атрад: Драпежныя
Сямейства: Каціныя
Род: Пантэры
Від: Тыгр
Навуковая назва
Panthera tigris
Арэал

ITIS  183805
NCBI  9694

Тыгр (Panthera tigris) — драпежная жывёла з сямейства кашачых. Тыгр займае ганаровае месца сярод буйных драпежнікаў.

Апісанне

Двума асноўнымі і самымі буйнымі падвідамі тыгра з'яўляюцца індыйскі (бенгальскі) і амурскі (сібірскі) — маса самцоў складае 180—275 кг, але ў асобных выпадках маса можа перавышаць 300 кг. Даўжыня цела тыгра без хваста ў залежнасці ад падвіда вагаецца ад 1,4 да 2,8 м, хваста ад 60 да 110 см. Вышыня ў карку да 1,15 м. Звычайны дарослы самец у прыродзе важыць у сярэднім 200—240 кг (бенгальскі каля 220 кг, амурскі каля 225 кг, бенгальскі ў паўночнай Індыі і Непале каля 240 кг) пры даўжыні цела 2,9 — 3 м разам з хвастом і ў карку 95 — 102 см. Маса самак складае 100—180 кг, у асобных выпадках да 200 кг. Сярэдняя — 130—150 кг пры даўжыні цела карацей чым у самца на 30 — 45 см.

Распаўсюджанне

Тыгр — від выключна азіяцкі. Яшчэ некалькі стагоддзяў назад вобласць яго рассялення дасягала Казахстана і Паўночнага Ірана. Цяпер на большай частцы ранейшага арэала тыгры знішчаныя; найбольшыя папуляцыі захаваліся ў Індыі і Індакітаі. У межах Расіі невялікая папуляцыя тыграў маецца толькі на Далёкім Усходзе, у Прыморскім краі.

Экалогія

Тыгры засяляюць розныя месцапражыванні, уключаючы мангравыя балоты і бамбукавыя гушчары ў тропіках, густыя лясы ў больш прахалодных абласцях, голыя камяністыя сопкі і тайгу на поўначы.

Здабычай тыгру служаць капытныя (дзікі, алені, казулі) і шматлікія іншыя жывёлы, уключаючы малпаў, чарапах, неядавітых змей, рыбу, крабаў, жаб і казурак.

Калі не лічыць шлюбнага сезону і перыяду догляду маці за патомствам, тыгры вядуць адзіночны спосаб жыцця. За ўсё сваё жыццё самка прыносіць 10 — 20 тыгранятаў, з якіх выжывае меншая частка. Пражыць тыгр можа да 26 гадоў.

Падвіды

Сібірскі тыгр (Panthera tigris altaica)

Адрозніваюць дзевяць падвідаў тыграў, тры з якіх ужо вымерлі:

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA