Перайсці да зместу

Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг (анг. Richard Laurence Millington Synge) (28 кастрычніка 1914, Ліверпуль - 18 жніўня 1994, Норыдж) — англійскі біяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1950).

Біяграфія

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1936). У 1941-1943 гадах працаваў у Асацыяцыі ваўнянай прамысловасці, з 1943 года - у Лістэраўскім інстытуце прафілактычнай медыцыны ў Лондане. З 1948 года кіраўнік аддзела біяхіміі і хіміі бялку Роўэцкага даследчага інстытута (Баксберн, Абердзіна). З 1967 года ў інстытуце прадуктаў харчавання ў Норыджы.

Асноўныя працы

Распрацаваў тэарэтычныя асновы метаду размеркавальнай храматаграфіі і ўвёў яго ў практыку; адзін з заснавальнікаў аналітычнай хіміі бялкоў.

Нобелеўская прэмія

Нобелеўская прэмія па хіміі (1952, сумесна з А.Дж. П.Марцінам).