Бяроза павіслая
Бяроза | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
Царства: | Расліны | |||||||
Аддзел: | Пакрытанасенныя | |||||||
Клас: | Двухдольныя | |||||||
Парадак: | Бярозакветныя | |||||||
Сямейства: | Бярозавыя | |||||||
Род: | Бяроза | |||||||
Від: | Бяроза павіслая | |||||||
Навуковая назва | ||||||||
Betula pendula | ||||||||
|
Бяроза павіслая, або паніклая, або бародаўчатая (Betula pendula) — лістападнае дрэва роду бяроза сямейства бярозавых.
Дрэвы вышынёй да 30 м. Ствол у ніжняй частцы рабрысты. Кара белая, з чорным рысункам. Лісце суцэльнае, зубчастае. Кветкі ў каташках, цвіце ў красавіку-маі. Плод — дробны арэх з крыльцамі.
На Беларусі бяроза павіслая з'яўляецца характэрнай лесаўтваральнай пародай. Светлалюбнае, хуткарослае дрэва. Расце пераважна на сухадолах, у маладых лясных пасадках, на ўзлесках. Распаўсюджваецца ў працэсе зарастання лугоў і палёў.
Бяроза павіслая выкарыстоўваецца для азелянення населеных пунктаў, прысаду ля дарог, у полеахоўных палосах. З драўніны вырабляюць фанеру, мэблю, цэлюлозу. Пупыршкі і маладое лісце выкарыстоўваецца ў медыцыне. Нарыхтоўваецца бярозавы сок, які ўтрымлівае да 20 % цукру.