Чарлз Букоўскі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Prajdzisvet (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
др →Спасылкі |
||
Радок 49: | Радок 49: | ||
* [http://prajdzisvet.org/club/5 Літаратурныя чытанні "ПрайдзіСвета", прысвечаныя Букоўскі]<br/> |
* [http://prajdzisvet.org/club/5 Літаратурныя чытанні "ПрайдзіСвета", прысвечаныя Букоўскі]<br/> |
||
{{літ|1=[http://prajdzisvet.org/person.do?method=loadAuthorInfo&authorID=7 Букоўскі, Чарлз (Bukowski, Charles)] // Часопіс «ПрайдзіСвет»: Асоба: Аўтары — Эл.рэсурс [http://prajdzisvet.org/ prajdzisvet.org]}} |
{{літ|1=[http://prajdzisvet.org/person.do?method=loadAuthorInfo&authorID=7 Букоўскі, Чарлз (Bukowski, Charles)] // Часопіс «[[ПрайдзіСвет]]»: Асоба: Аўтары — Эл.рэсурс [http://prajdzisvet.org/ prajdzisvet.org]}} |
||
{{DEFAULTSORT:Букоўскі Чарлз}} |
{{DEFAULTSORT:Букоўскі Чарлз}} |
Версія ад 20:37, 15 лістапада 2010
Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн, сапр.: Шаблон:Вызн2 (англ.: Charles Bukowski; 16 жніўня 1920, г. Андэрнах, Германія — 9 сакавіка 1994), амерыканскі паэт і празаік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і амерыканскага вайскоўца польскага паходжання Генрыха Букоўскі і немкі Катарыны Фэт. У 1922 годзе сям'я з маленькім Генры, як пазней на амерыканскі манер пачалі яго называць бацькі, пераязджае ў ЗША і з 1926 года пасяляецца ў Лос-Анджэлесе, дзе Букоўскі пражыве амаль усё жыццё.
Пасля заканчэння сярэдняй школы Букоўскі год правучыўся ў гарадcкім каледжы Лос-Анджэлесу на факультэце ангельскай мовы і журналістыкі, спадзеючыся стаць пісьменнікам. У 1941 годзе Чарлз сыходзіць з дому, пасля таго, як бацька, прачытаўшы яго апавяданні, літаральна выкідвае рэчы сына на двор.
Першае апавяданне было Букоўскі было надрукаванае ў 1944 г., праз два гады наступнае. Але Букоўскі расчароўваецца ў пісьменніцкай дзейнасці і амаль дзесяць гадоў нічога не піша. У 1955 Бук трапляе ў клініку з дыягназам крываточная язва, прычына якой – празмернае ўжываенне алкаголю. Яго выратоўваюць ад смерці, але забараняюць піць. Забарону Букоўскі ігнаруе.
Пасля выпіскі з клінікі ён зноў пачынае пісаць, у асноўным вершы. Яго першы паэтычны зборнік «Кветка, кулак і пажадлівае выццё», накладам 200 асобнікаў, пабачыў свет у 1960 годзе, затым «Вершы на доўгую дыстанцыю для гульцоў, што прайграліся» – у 1962 г. Першы зборнік апавяданняў «Усе сракі ў свеце і мая» з’явіўся ў 1966 годзе.
Асноўныя паэтычныя зборнікі Букоўскі, якія зацікавілі яго крытыкаў і чытачоў, былі надрукаваныя ў выдавецтве Loujon Press. У пачатку 1960-х Loujon Press таксама выдаваў літаратурны часопіс The Outsider, дзе друкаваліся творы Джэка Керуака, Алена Гінзберга, Генры Мілера, Уільяма Бероўза і іншых. У першым нумары часопіса з’яўляецца падборка вершаў і Чарлза Букоўскі. А ў 1966 па выніках апытання часопіса Бук прызнаны «Аўтсайдэрам года».
З 1967 года Букоўскі вядзе калонку «Нататкі старога распусніка» (Notes of A Dirty Old Man) у газеце Open Air, а затым у Los Angeles Free Press. Гэтыя тэксты былі выдадзеныя асобнай кнігай у 1969 годзе. У 1960–1970-х Чарлз Букоўскі робіцца надзвычай папулярным, асабліва ў Еўропе. Гэтым поспехам ён у вялікай ступені абавязаны свайму прыхільніку і выдаўцу Джону Марціну, які ў 1969 годзе прапануе выплочваць пісьменніку 100 даляраў штомесяц, каб той мог увесь час прысвячаць творчасці. Букоўскі пагаджаецца і кідае працу на пошце. Менш чым праз месяц пасля звальнення ён піша свой першы раман «Пошта», які пабачыў свет у выдавецтве Марціна Black Sparrow Press.
Усе раманы Чарлза Букоўскі ў многім аўтабіяграфічныя. Яго альтэр эга, Генры Чынаскі, – алкаголік, валацуга і бабнік, які жыве сярод злачынцаў і адкідаў грамадства, але часам трапляе з дапамогай жанчынаў і ў высокія колы. Упершыню Чынаскі з’яўляецца ў аповесці «Прызнанні чалавека, звар’яцелага настолькі, каб жыць са звярамі», потым у раманах: вышэйзгаданая «Пошта», «Фактотум», «Жанчыны», «Хлеб з вяндлінай».
Апошні зборнік вершаў, які выходзіць пры жыцці паэта, – «Вершы апошняй ночы на Зямлі».
Чарлз Букоўскі памёр 9 сакавіка 1994 года ад лейкеміі, у хуткім часе пасля таго, як скончыў свой апошні раман «Макулатура». Цырымонію пахавання ажыццявілі будысцкія манахі. На яго магільнай пліце напісана «Не спрабуй» (Don’t try).
Творы
Паэзія
- Кветка, кулак і пажадлівае выццё (Flower, Fist and Bestial Wail), 1960
- Вершы на доўгую дыстанцыю для гульцоў, што прайграліся (Longshot Poems for Broke Players), 1962
- Вершы апошняй ночы на Зямлі (The Last Night of the Earth Poems)
Проза
Зборнікі апавяданняў
- Усе сракі ў свеце і мая (All Assholes In The World And Mine), 1966
- Найпрыгажэйшая жанчына ў горадзе (The Most Beautiful Woman in Town), 1978
Раманы
- Пошта (Post Office), 1971
- Фактотум (Factotum), 1975
- Жанчыны (Women), 1978
- Хлеб з вяндлінай (Ham on Rye), 1982