Перайсці да зместу

Буг: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Перайменавана
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 1: Радок 1:
{{значэнні2|Буг (значэнні)}}
{{значэнні2|Буг (значэнні)}}
{{Рака
{{Рака
|Назва = Заходні Буг
|Назва = Буг
|Арыгінальная назва = uk/Західний Буг/pl/Bug
|Арыгінальная назва = uk/Західний Буг/pl/Bug
|Выява = Bug_wlodawa01b-04.jpg
|Выява = Bug_wlodawa01b-04.jpg
Радок 15: Радок 15:
}}
}}


'''Заходні Буг''', '''Буг''' ({{lang-uk|Захiдний Буг}}, {{lang-pl|Bug}}) — рака ва [[Украіна|Украіне]], [[Беларусь|Беларусі]] і [[Польшча|Польшчы]], левы прыток [[Нараў|Нарава]]. Даўжыня — 772 км, у межах Беларусі — 154 км. [[Вадазбор]] — 39,4 тыс. км², у межах Беларусі — 10,4 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады на мяжы Беларусі з Украінай складае каля 50 м³/с, пры выхадзе за мяжу краіны — 100 м³/с, каля г. Вышкаў (Польшча) — 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,3 [[Праміле|‰]].
'''Буг''', таксама '''Захо́дні Буг''' ({{lang-uk|Захiдний Буг}}, {{lang-pl|Bug}}) — рака ва [[Украіна|Украіне]], [[Беларусь|Беларусі]] і [[Польшча|Польшчы]], левы прыток [[Нараў|Нарава]]. Даўжыня — 772 км, у межах Беларусі — 154 км. [[Вадазбор]] — 39,4 тыс. км², у межах Беларусі — 10,4 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады на мяжы Беларусі з Украінай складае каля 50 м³/с, пры выхадзе за мяжу краіны — 100 м³/с, каля горада [[Вышкаў (Польшча)|Вышкаў]] (Польшча) — 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,3 [[Праміле|‰]].


== Назва ==
== Назва ==
[[Тадэвуш Лер-Сплавінскі]] катэгарычна размяжоўвае назвы Заходні Буг ({{lang-pl|Bug}}) і [[Паўднёвы Буг]] ({{lang-pl|Boh}}), лічачы іх этымалагічна рознымі. Ён звязвае Паўднёвы Буг з бег «[[цячэнне]]» і [[Нямецкая мова|нямецкім]] {{lang-de2|Bach}} — «[[ручай]]», прыводзіць «[[багно]]», «[[балота]]». Назву Заходняга Буга ён лічыць [[Балта-славянскія мовы|балта-славянскай]], прыцягваючы сюды ж [[Дарагабуж]] і інш., выводзячы з магчымай асновы ''boug'' — «адхіляюся, выгінаюся». Адсутнасць здавальняючай этымалогіі адкрыла прастору для беспадстаўных здагадак. [[А. Брукнер]] адрадзіў наіўную сярэдневяковую этымалогію з [[Гоцкая мова|гоцкага]] «пярсцёнак», [[А. Пагодзін]] звязаў з [[Літоўская мова|літоўскім]] ''bangus'' «страшэнны» , [[Юзаф Сташэўскі|Ю. Сташэўскі]] — з [[Лацінская мова|лацінскім]] ''fugio'' «бягу» і г. д. У [[В. А. Жучкевіч]]а: «Значэнне асновы, магчыма, „выгіб, выгін ракі“, блізкае да „[[Лука (рака)|лукі]]“ . Відаць, тая ж аснова ў [[Дацкая мова|дацкай]] і нямецкай ''buchtig'' — „звiлiсты“». [[А. М. Трубачоў]] дае такое тлумачэнне: «Буг, [[Старажытнаруская мова|стар.-руск.]] ''Богъ''. Гэта назва Паўднёвага Буга не мае адзінай этымалогіі. Пар. меркаванне аб ір. паходжанні ў сувязі з данскім гідронімам [[Багучар]]». [[П. Д. Цімашэнка]] гаворыць, што ў басейне р. Буг звычайна гэтую назву вымаўляюць як ''Бог'', бо ў мінулым узнікала асацыяцыя з міфалагічнай істотай, і ўвогуле рэкі ўспрымаліся нашымі продкамі як паняцці адушаўлёныя, персаніфікаваныя. [[В. А. Ніканаў]], падсумоўваючы розныя этымалагічныя версіі, прыходзіць да высновы, што «паходжанне назвы застаецца няясным»<ref name="Смаль">[[Н. Р. Смаль]]. Гідранімія басейна Заходняга Буга. [[Весці Акадэміі навук Беларусі]]: Серыя гуманітарных навук. Выпускі 1-4. — [[Навука і тэхніка (выдавецтва)|Навука і тэхніка]]. 1995</ref>.
[[Тадэвуш Лер-Сплавінскі]] катэгарычна размяжоўвае назвы Буг ({{lang-pl|Bug}}) і [[Паўднёвы Буг]] ({{lang-pl|Boh}}), лічыць іх этымалагічна рознымі. Ён звязвае Паўднёвы Буг з бег «[[цячэнне]]» і [[Нямецкая мова|нямецкім]] {{lang-de2|Bach}} — «[[ручай]]», прыводзіць «[[багно]]», «[[балота]]». Назву Заходняга Буга ён лічыць [[Балта-славянскія мовы|балта-славянскай]], прыцягваючы сюды ж [[Дарагабуж]] і інш., выводзячы з магчымай асновы ''boug'' — «адхіляюся, выгінаюся». Адсутнасць здавальняючай этымалогіі адкрыла прастору для беспадстаўных здагадак. [[Аляксандр Брукнер]] адрадзіў наіўную сярэдневяковую этымалогію з [[Гоцкая мова|гоцкага]] «пярсцёнак», [[Аляксандр Львовіч Пагодзін|Аляксандр Пагодзін]] звязаў з [[Літоўская мова|літоўскім]] ''bangus'' «страшэнны» , [[Юзаф Сташэўскі]] — з [[Лацінская мова|лацінскім]] ''fugio'' «бягу» і г. д. У [[Вадзім Андрэевіч Жучкевіч|Вадзіма Жучкевіча]]: «Значэнне асновы, магчыма, „выгіб, выгін ракі“, блізкае да „[[Лука (рака)|лукі]]“ . Відаць, тая ж аснова ў [[Дацкая мова|дацкай]] і нямецкай ''buchtig'' — „звiлiсты“». [[Алег Мікалаевіч Трубачоў|Алег Трубачоў]] дае такое тлумачэнне: «Буг, [[Старажытнаруская мова|стар.-руск.]] ''Богъ''. Гэта назва Паўднёвага Буга не мае адзінай этымалогіі. Пар. меркаванне аб ір. паходжанні ў сувязі з данскім гідронімам [[Багучар]]». [[П. Д. Цімашэнка]] гаворыць, што ў басейне Буга звычайна гэтую назву вымаўляюць як ''Бог'', бо ў мінулым узнікала асацыяцыя з міфалагічнай істотай, і ўвогуле рэкі ўспрымаліся нашымі продкамі як паняцці адушаўлёныя, персаніфікаваныя. [[В. А. Ніканаў]], падсумоўваючы розныя этымалагічныя версіі, прыходзіць да высновы, што «паходжанне назвы застаецца няясным»<ref name="Смаль">[[Н. Р. Смаль]]. Гідранімія басейна Заходняга Буга. [[Весці Акадэміі навук Беларусі]]: Серыя гуманітарных навук. Выпускі 1-4. — [[Навука і тэхніка (выдавецтва)|Навука і тэхніка]]. 1995</ref>.


== Гідраграфія ==
== Гідраграфія ==
Радок 29: Радок 29:
На веснавы перыяд прыпадае 30-35 %, летне-асенні 45-50 % гадавога сцёку. Веснавое разводдзе (працягласць 1—2 месяцы) звычайна ў пачатку [[сакавік]]а, найбольшы ўзровень разводдзя ад 3 м да 6 м. У верхнім цячэнні ракі паводкі часам перавышаюць разводдзе. Летам і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад раставання снегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Замярзае ў канцы снежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка. Сярэднегадавы расход вады на мяжы Украіны з Беларуссю каля 50 м³/с, пры выхадзе за межы Беларусі 100 м³/с, каля г. [[Вышкаў (Польшча)]] 127 м³/с.
На веснавы перыяд прыпадае 30-35 %, летне-асенні 45-50 % гадавога сцёку. Веснавое разводдзе (працягласць 1—2 месяцы) звычайна ў пачатку [[сакавік]]а, найбольшы ўзровень разводдзя ад 3 м да 6 м. У верхнім цячэнні ракі паводкі часам перавышаюць разводдзе. Летам і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад раставання снегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Замярзае ў канцы снежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка. Сярэднегадавы расход вады на мяжы Украіны з Беларуссю каля 50 м³/с, пры выхадзе за межы Беларусі 100 м³/с, каля г. [[Вышкаў (Польшча)]] 127 м³/с.


Суднаходства ў ніжнім цячэнні. Заходні Буг праз раку [[Мухавец (рака)|Мухавец]], [[Дняпроўска-Бугскі канал]] і раку [[Піна|Піну]] злучаны з [[Прыпяць|Прыпяццю]], а праз Нараў, яго прыток [[Бебжа|Бебжу]], [[Нета (рака)|Нету]] і [[Аўгустоўскі канал]] — з ракой [[Чорная Ганча]], прытокам [[Нёман]]а).
Суднаходства ў ніжнім цячэнні. Буг праз раку [[Мухавец (рака)|Мухавец]], [[Дняпроўска-Бугскі канал]] і раку [[Піна|Піну]] злучаны з [[Прыпяць|Прыпяццю]], а праз Нараў, яго прыток [[Бебжа|Бебжу]], [[Нета (рака)|Нету]] і [[Аўгустоўскі канал]] — з ракой [[Чорная Ганча]], прытокам [[Нёман]]а).


=== Асноўныя прытокі ===
=== Асноўныя прытокі ===
Радок 37: Радок 37:


== На рацэ ==
== На рацэ ==
Буг з’яўляецца мяжой Польшчы з Украінай і Беларуссю. З 1 мая 2004 г. з’яўляецца ўсходняй мяжой [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага Саюза]]. Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы: Клейнікі—Кукурыкі, Брэст—Цярэспаль, Дамачава—Славатычы, Тамашоўка—Уладава; на мяжы Украіны і Польшчы: Любамль—Хэлм, Усцілуг—Хрэбешаў.
Буг ёсць мяжой Польшчы з Украінай і Беларуссю. З 1 мая 2004 г. гэта ўсходняя мяжа [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага Саюза]]. Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы: Клейнікі—Кукурыкі, Брэст—Цярэспаль, Дамачава—Славатычы, Тамашоўка—Уладава; на мяжы Украіны і Польшчы: Любамль—Хэлм, Усцілуг—Хрэбешаў.


На рацэ знаходзяцца гарады: [[Буск]], [[Каменка-Бугская]], Сасноўка, [[Чэрванаград]], Сокаль, [[Усцілуг]], [[Брэст]] (порт), [[Уладава]], [[Цярэспаль]], [[Драгічын (Польшча)|Драгічын]], [[Вышкаў (Польшча)|Вышкаў]].
На рацэ знаходзяцца гарады: [[Буск]], [[Каменка-Бугская]], Сасноўка, [[Чэрванаград]], Сокаль, [[Усцілуг]], [[Брэст]] (порт), [[Уладава]], [[Цярэспаль]], [[Драгічын (Польшча)|Драгічын]], [[Вышкаў (Польшча)|Вышкаў]].

Актуальная версія на 15:05, 12 ліпеня 2024

Буг
укр. Західний Буг, польск. Bug
Буг ля горада Уладава
Буг ля горада Уладава
Характарыстыка
Даўжыня 772 км
Басейн 39 420 км²
Расход вады 110 м³/с
Вадацёк
Выток Падольскае ўзвышша
 • Каардынаты 49°53′34″ пн. ш. 25°01′00″ у. д.HGЯO
Вусце Нараў
 • Каардынаты 52°30′24″ пн. ш. 21°05′04″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нараў → Вісла → Гданьская бухта

Краіны
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Буг, таксама Захо́дні Буг (укр.: Захiдний Буг, польск.: Bug) — рака ва Украіне, Беларусі і Польшчы, левы прыток Нарава. Даўжыня — 772 км, у межах Беларусі — 154 км. Вадазбор — 39,4 тыс. км², у межах Беларусі — 10,4 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады на мяжы Беларусі з Украінай складае каля 50 м³/с, пры выхадзе за мяжу краіны — 100 м³/с, каля горада Вышкаў (Польшча) — 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,3 .

Тадэвуш Лер-Сплавінскі катэгарычна размяжоўвае назвы Буг (польск.: Bug) і Паўднёвы Буг (польск.: Boh), лічыць іх этымалагічна рознымі. Ён звязвае Паўднёвы Буг з бег «цячэнне» і нямецкім Bach — «ручай», прыводзіць «багно», «балота». Назву Заходняга Буга ён лічыць балта-славянскай, прыцягваючы сюды ж Дарагабуж і інш., выводзячы з магчымай асновы boug — «адхіляюся, выгінаюся». Адсутнасць здавальняючай этымалогіі адкрыла прастору для беспадстаўных здагадак. Аляксандр Брукнер адрадзіў наіўную сярэдневяковую этымалогію з гоцкага «пярсцёнак», Аляксандр Пагодзін звязаў з літоўскім bangus «страшэнны» , Юзаф Сташэўскі — з лацінскім fugio «бягу» і г. д. У Вадзіма Жучкевіча: «Значэнне асновы, магчыма, „выгіб, выгін ракі“, блізкае да „лукі“ . Відаць, тая ж аснова ў дацкай і нямецкай buchtig — „звiлiсты“». Алег Трубачоў дае такое тлумачэнне: «Буг, стар.-руск. Богъ. Гэта назва Паўднёвага Буга не мае адзінай этымалогіі. Пар. меркаванне аб ір. паходжанні ў сувязі з данскім гідронімам Багучар». П. Д. Цімашэнка гаворыць, што ў басейне Буга звычайна гэтую назву вымаўляюць як Бог, бо ў мінулым узнікала асацыяцыя з міфалагічнай істотай, і ўвогуле рэкі ўспрымаліся нашымі продкамі як паняцці адушаўлёныя, персаніфікаваныя. В. А. Ніканаў, падсумоўваючы розныя этымалагічныя версіі, прыходзіць да высновы, што «паходжанне назвы застаецца няясным»[1].

Пачынаецца на заходніх схілах Падольскага ўзвышша каля в. Вэрхабуж Львоўскай вобласці Украіны, упадае ў Загжынскае вадасховішча на рацэ Нараў у Польшчы.

Паўднёвая частка вадазбору на Падольскім узвышшы, заходняя — у межах Люблінскага ўзвышша. Сярэдняе цячэнне праходзіць па Брэсцкім Палессі і Прыбужскай раўніне. Паўночная частка вадазбору на Мазавецка-Падляскай нізіне. Грунты пясчаныя, супясчаныя, у верхняй частцы і на ўзвышшах сугліністыя. Шмат азёр, найбольшыя Свіцязь, Пулямецкае, Лукі (Украіна), Арэхаўскае і Олтушскае (Беларусь).

У верхнім цячэнні (да ўпадзення ракі Уладаўка) даліна выразная, шырынёй 1 км, месцамі 2—3 км. Пойма вузкая, перарывістая, часта парэзаная старыцамі. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань ад 5—10 да 40—50 м. У сярэднім цячэнні (да ўпадзення ракі Мухавец) Буг выходзіць на раўніну. Даліна шырынёй 3—4 км. Пойма нізкая, шырокая, часта зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Шырыня ракі 50—75 м. На ніжнім участку даліна выразная, шырыня 1—1,5 км. Пойма вузкая, часта перарывістая. Шырыня ракі на асобных участках дасягае 200—300 м. У наваколлі Мельніка даліна перасякае пояс напорных марэн сожскага зледзянення, адкуль ледавіковыя воды некалі накіроўваліся на ўсход[2].

На веснавы перыяд прыпадае 30-35 %, летне-асенні 45-50 % гадавога сцёку. Веснавое разводдзе (працягласць 1—2 месяцы) звычайна ў пачатку сакавіка, найбольшы ўзровень разводдзя ад 3 м да 6 м. У верхнім цячэнні ракі паводкі часам перавышаюць разводдзе. Летам і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад раставання снегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Замярзае ў канцы снежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка. Сярэднегадавы расход вады на мяжы Украіны з Беларуссю каля 50 м³/с, пры выхадзе за межы Беларусі 100 м³/с, каля г. Вышкаў (Польшча) 127 м³/с.

Суднаходства ў ніжнім цячэнні. Буг праз раку Мухавец, Дняпроўска-Бугскі канал і раку Піну злучаны з Прыпяццю, а праз Нараў, яго прыток Бебжу, Нету і Аўгустоўскі канал — з ракой Чорная Ганча, прытокам Нёмана).

Асноўныя прытокі

[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Луг, Капаеўка, Мухавец, Лясная, Пульва, Нурэц, Брок.

Злева: Полтва, Салокія, Букава, Гужва, Угерка, Кшна, Лівец.

Буг ёсць мяжой Польшчы з Украінай і Беларуссю. З 1 мая 2004 г. гэта ўсходняя мяжа Еўрапейскага Саюза. Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы: Клейнікі—Кукурыкі, Брэст—Цярэспаль, Дамачава—Славатычы, Тамашоўка—Уладава; на мяжы Украіны і Польшчы: Любамль—Хэлм, Усцілуг—Хрэбешаў.

На рацэ знаходзяцца гарады: Буск, Каменка-Бугская, Сасноўка, Чэрванаград, Сокаль, Усцілуг, Брэст (порт), Уладава, Цярэспаль, Драгічын, Вышкаў.

  1. Н. Р. Смаль. Гідранімія басейна Заходняга Буга. Весці Акадэміі навук Беларусі: Серыя гуманітарных навук. Выпускі 1-4. — Навука і тэхніка. 1995
  2. Kondracki J. Geografia regionalna Polski. — Warszawa: PWN, 2002
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Дрозд В. В. Буг, Заходні Буг // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 345. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Захо́дні Буг, Буг // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 176. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Забокрицкая М. Р., Хильчевский В. К., Манченко А. П. Гидроэкологическое состояние бассейна Западного Буга на территории Украины. — Киев: Ника-центр, 2006. — 184 с.