Людміла Стэфанаўна Петрушэўская: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
афармленне |
→Грамадская пазіцыя: афармленне |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
У 2022 годзе асудзіла ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны і назвала Пуціна «галоўным злачынцам». |
У 2022 годзе асудзіла ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны і назвала Пуціна «галоўным злачынцам». |
||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
{{продкі}} |
|||
{{Бібліяінфармацыя}} |
{{Бібліяінфармацыя}} |
||
{{DEFAULTSORT:Петрушэўская}} |
{{DEFAULTSORT:Петрушэўская}} |
Версія ад 20:07, 28 снежня 2023
Людміла Стэфанаўна Петрушэўская | |
---|---|
руск.: Людмила Стефановна Петрушевская | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 мая 1938[1][2][…] (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Маці | Q111533999? |
Дзеці | Fyodor Pavlov-Andreevich[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, дзіцячая пісьменніца, пісьменніца, сцэнарыст, празаік, паэтка, спявачка, казачніца |
Гады творчасці | з 1972 |
Мова твораў | руская |
Прэміі | |
Узнагароды | |
petrushevskaya.ru (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Людміла Стэфанаўна Петрушэўская (руск.: Людми́ла Стефа́новна Петруше́вская; нар. 26 мая 1938, Масква) — расійскі празаік і паэтэса, драматург, сцэнарыст, перакладчыца, выканаўца розных музычных напрамкаў.
Біяграфія
Нарадзілася 26 мая 1938 года ў Маскве ў сям’і службоўца. Бацька — Стэфан Антонавіч Петрушэўскі, філосаф, займаўся праблемамі марксісцка-ленінскай этыкі і навуковага атэізму; маці — Валянціна Мікалаеўна Якаўлева. Унучка лінгвіста М. Ф. Якаўлева, стваральніка пісьменстваў для шэрагу народаў СССР. Праўнучка Іллі Сяргеевіча Вегера (1865—1948), рэвалюцыянера, члена РСДРП з 1898 года. Унучатая пляменніца савецкіх дзяржаўных дзеячаў Я. І. Вегера і У. І. Вегера.
У ваенны час жыла ў сваякоў, а таксама ў дзіцячым доме пад Уфой.
Пасля вайны вярнулася ў Маскву, скончыла факультэт журналістыкі МДУ.
Прафесійныя тэатры пачалі ставіць п’есы Петрушэўскай у 1980-я гады: аднаактная п’еса «Каханне» ў Тэатры на Таганцы, «Кватэра Каламбіны» у «Сучасніку», «Маскоўскі хор» у МХАТ. Доўгі час пісьменніцы даводзілася працаваць «у стол» — рэдакцыі не маглі публікаваць апавяданні і п’есы пра «ценявыя старонкі жыцця».
Грамадская пазіцыя
У 1996 годзе была сярод дзеячаў культуры і навукі, якія заклікалі расійскія ўлады спыніць вайну ў Чачні і перайсці да перагаворнага працэсу. У сакавіку 2020 года падпісала зварот супраць прыняцця паправак да Канстытуцыі РФ.
У верасні 2020 года падпісала ліст у падтрымку акцый пратэсту ў Беларусі.
У лістападзе 2021 года адмовілася ад Дзяржпрэміі ў знак пратэсту супраць ліквідацыі праваабарончага цэнтру «Мемарыял».
У 2022 годзе асудзіла ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны і назвала Пуціна «галоўным злачынцам».
Зноскі
- ↑ Людмила Петрушевская // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ludmilla Petruschewskaja // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2013. Праверана 24 жніўня 2018.