Перайсці да зместу

ФК Гарадзея: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
- Арцюх
Радок 117: Радок 117:
{{Гулец|95|{{Сцяг|Беларусь}}|Бр|[[Максім Макараў]]||2001}}
{{Гулец|95|{{Сцяг|Беларусь}}|Бр|[[Максім Макараў]]||2001}}
{{Гулец||{{Сцяг|Беларусь}}|Бр|Андрэй Астрэйка||1999}}
{{Гулец||{{Сцяг|Беларусь}}|Бр|Андрэй Астрэйка||1999}}
{{Гулец||{{Сцяг|Беларусь}}|Бр|Арцём Захараў||2002}}
|-----
|-----
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" |
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" |
Радок 129: Радок 130:
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" |
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" |
|----- bgcolor="#DFEDFD"
|----- bgcolor="#DFEDFD"
{{Гулец|23|{{Сцяг|Беларусь}}|ПА|Уладзіслаў Марозаў||2001}}
{{Падзел складу}}
{{Падзел складу}}
{{Гулец|23|{{Сцяг|Беларусь}}|ПА|Уладзіслаў Марозаў||2001}}
{{Гулец||{{Сцяг|Беларусь}}|ПА|Дзмітрый Ільчук||2002}}
{{Гулец||{{Сцяг|Беларусь}}|ПА|Дзмітрый Ільчук||2002}}
{{Гулец||{{Сцяг|Беларусь}}|ПА|Раман Курэйчык||2000}}
{{Гулец||{{Сцяг|Беларусь}}|ПА|Раман Курэйчык||2000}}

Версія ад 15:59, 14 красавіка 2020

Гарадзея
ФК Гарадзея.gif
Поўная назва УФКіС «Футбольны клуб „Гарадзея“»
Мянушкі цукровыя
Заснаваны 2002
Горад Гарадзея, Беларусь
Стадыён «Гарадзея»
Умяшчальнасць: 1000
Дырэктар Аляксандр Марчанка
Галоўны трэнер Алег Радушка
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2019 7 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Гарадзея»беларускі футбольны клуб з гарадскога пасёлка Гарадзея, заснаваны ў 2002 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Спачатку быў міні-футбольным клубам, пасля клуб перайшоў на звычайны футбол. У 2008 клуб заявіўся ў Другую лігу і праз два гады выйграў яе.

Дэбютны сезон у Першай лізе прынёс клубу трэцяе месца.

2012

У сезоне 2012 клуб вёў барацьбу за выхад у Вышэйшую лігу. Заняўшы другое месца, клуб атрымаў права на стыкавыя матчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», якое заняла апошняе месца ў Вышэйшай лізе. У першым матчы «Гарадзея» перамагла з лікам 1:0. Але ў другім саступіла 0:4 і засталася ў першай лізе.

2013

У сезоне 2013 «Гарадзея» дзякуючы выдатнаму старту (7 перамог у першых 7 турах) упэўнена забралася на першае месца. Але потым справы пайшлі горш, каманда стала атрымоўваць нічыі і паражэнні. Пасля паражэння ў 21-м туры ад «Смалявічаў-СТІ» (0:4) «Гарадзея» саступіла першы радок «Слуцку» і ў далейшым ужо не здолела на яго вярнуцца.

У выніку клуб зноў заняў другое месца. У стыкавых матчах «Гарадзея» саступіла магілёўскаму «Дняпру» па суме дзвюх сустрэч (1:3, 0:0) і зноў згубіла магчымасць выйсці ў Вышэйшую лігу.

2014

Сезон 2014 «Гарадзея» пачала няўдала, хутка апынуўшыся ўнізе табліцы. У выніку ўжо ў маі 2014 года быў звольнены галоўны трэнер Андрэй Кіпра, на месца якога быў запрошаны Сяргей Яромка. З новым трэнерам каманда стала выступаць больш паспяхова, і першы круг «Гарадзея» скончыла на трэцім радку. У пачатку другога круга «Гарадзея» захоўвала трэцяе месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе. Але ў кастрычніку каманда выдала няўдалую серыю (6 матчаў без перамог), з-за якой ужо за некалькі тураў страціла ўсе шанцы на павышэнне.

2015

Пачатак сезона 2015 у «Гарадзеі» ізноў не атрымаўся і яна апынулася ў ніжняй частцы табліцы. Тым не менш, кіраўніцтва клуба пакінула Сяргея Яромку на пасадзе галоўнага трэнера. Хутка становішча стала выпраўляцца, і першы круг каманда скончыла на чацвёртым месцы. Другую палову чэмпіянату «Гарадзея» правяла яшчэ больш паспяхова, і праз некаторы час узначаліла турнірную табліцу. На фінішы «цукровыя» прапусцілі на першае месца «Іслач», але другога месца было дастаткова, каб забяспечыць месца ў Вышэйшай лізе.

У Вышэйшай лізе

У дэбютным сезоне ў Вышэйшай лізе «Гарадзея» здолела захаваць сваіх лідараў, умацаваўшы склад вопытнымі беларускімі ігракамі. Пасля няўдалага старту каманда стала набіраць ачкі, у сярэдзіне сезона 2016 знаходзілася ў верхняй палове табліцы, але няўдалы фініш адкінуў «цукровых» на дзявяты радок.

У сезоне 2017 «Гарадзея» заставалася адным з сераднякоў Вышэйшай лігі. Аднак, пасля хатняга паражэння ў першым туры ад «Шахцёра» (0:1), гарадзейскі клуб болей не саступаў на сваім полі. 2017 год «Гарадзея» таксама скончыла на 9-м месцы.

Сезон 2018 пачаўся для гарадзейцаў няўдала, каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы. Першая перамога была атрымана толькі ў 10-м туры, калі дзякуючы голу на апошніх хвілінах «Гарадзея» сенсацыйна ўзяла верх над БАТЭ (2:1), аднак гэтая перамога засталася адзінай у першай палове чэмпіянату. У другой палове сезона «Гарадзея» стала выступаць значна лепей, шэраг перамог дазволіў камандзе пакінуць падвал табліцы і скончыць сезон трэці раз запар на дзявятым радку.

У сезоне 2019 «Гарадзея» таксама спачатку знаходзілася ўнізе табліцы, але неўзабаве вынікі наладзіліся, каманда ўпэўнена замацавалася ў сярэдзіне табліцы, пазней нават мела магчымасць змагацца за высокія месцы, аднак у выніку фінішавала сёмай.

Папярэднія назвы

  • 2002—2007: «Цуккамбінат»
  • з 2008: «Гарадзея»

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на красавік 2020 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Ігар Даўгяла 1985
24 Расія Бр Глеб Яфімаў 1999
3 Беларусь Аб Дзмітрый Ігнаценка 1995
4 Беларусь Аб Сямён Шасцілоўскі 1994
8 Беларусь Аб Сяргей Усеня 1988
12 Сербія Аб Мілан Ёксімавіч 1990
16 Беларусь Аб Кірыл Паўлючак 1984
30 Беларусь Аб Дзяніс Ясковіч 1995
72 Беларусь Аб Аляксандр Пазняк 1994
5 Беларусь ПА Ілья Баглай 1998
11 Расія ПА Андрэй Сарокін 1996
Паз. Імя Нар.
19 Беларусь ПА Міхаіл Шыбун 1996
20 Беларусь ПА Дзмітрый Байдук 1996
21 Беларусь ПА Юрый Валовік 1993
27 Беларусь ПА Станіслаў Сазановіч 1992
28 Сербія ПА Лазар Сайчыч 1996
33 Беларусь ПА Арцём Валовіч 1999
35 Беларусь ПА Сяргей Пушнякоў Траўма 1993
9 Расія Нап Арцём Архіпаў 1996
94 Расія Нап Сяргей Архіпаў 1996
17 Беларусь Нап Расціслаў Шавель 2001

Рэзервовы склад

Паз. Імя Нар.
95 Беларусь Бр Максім Макараў 2001
Беларусь Бр Андрэй Астрэйка 1999
Беларусь Бр Арцём Захараў 2002
Беларусь Аб Мацвей Барысевіч 2003
Беларусь Аб Уладзіслаў Ісар 2001
Беларусь Аб Уладзіслаў Козіч 2001
Беларусь Аб Станіслаў Краеўскі 2001
Беларусь Аб Яўген Кудраўцаў 2001
Беларусь Аб Павел Рацкевіч 2002
Паз. Імя Нар.
23 Беларусь ПА Уладзіслаў Марозаў 2001
Беларусь ПА Дзмітрый Ільчук 2002
Беларусь ПА Раман Курэйчык 2000
Беларусь ПА Яўген Максімовіч 2000
Беларусь ПА Аляксей Салавей 2000
Беларусь ПА Даніла Скачко 2002
Беларусь ПА Вадзім Шаркоў 2001
Беларусь Нап Ілья Крэнь 2001
Беларусь Нап Павел Пахажай 2001

Трансферы

Зіма 2019—2020

Прыйшлі ў клуб

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
27.11.2019[2] Нап Расія Арцём Архіпаў1 Расія Тамбоў
11.12.2019[3] Нап Расія Сяргей Архіпаў2 Расія Тамбоў
12.12.2019[4] Аб Беларусь Дзмітрый Ігнаценка Беларусь Гомель
16.01.2020[5] ПА Беларусь Міхаіл Шыбун Беларусь Шахцёр
20.01.2020[6] ПА Беларусь Арцём Валовіч3 Беларусь НФК
25.01.2020[7] Аб Беларусь Дзяніс Ясковіч Беларусь Тарпеда-БелАЗ
23.02.2020[8] Бр Расія Глеб Яфімаў Расія Уфа

1 Падаўжэнне арэнды
2 У арэнду
3 З арэнды

Пакінулі клуб

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб
03.12.2019[9] ПА Расія Міхаіл Башылаў Беларусь Белшына
05.12.2019[10] ПА Беларусь Арцём Васькоў Беларусь Гомель
05.12.2019[11] ПА Беларусь Філіп Рудзік Беларусь Крумкачы
12.12.2019[12] Бр Беларусь Максім Высоцкі
12.12.2019[12] Нап Беларусь Раман Волкаў Малдова Сфынтул Георгэ
16.12.2019[13] Бр Беларусь Мікалай Раманюк Беларусь Славія
22.12.2019[14] Аб Беларусь Максім Роўбут1 Беларусь Слонім-2017
24.12.2019[15] Нап Беларусь Леанід Ханкевіч
26.12.2019[16] ПА Расія Арцём Мітасаў Расія Авангард
15.02.2020[17] ПА Беларусь Уладзіслаў Завадскі Беларусь Крумкачы
22.02.2020[18] Аб Літва Эдгарас Жарскіс
Аб Беларусь Аляксей Абрамаў Беларусь Шахцёр
ПА Беларусь Віталь Савошка
02.04.2020[19] ПА Беларусь Дзмітрый Лебедзеў
07.04.2020[20] ПА Беларусь Марцін Арцюх

1 Раней — у НФК у арэндзе

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2007 Чэмпіянат Мінскай вобласці, гр.Б (Д4) 2 18 11 4 3 57–21 37 1/32 фіналу
2008 Другая (Д3) 7 30 12 8 10 43–39 44 1/32 фіналу
2009 Другая (Д3) 2 26 16 4 6 42–23 52 1/16 фіналу
2010 Другая (Д3) 1 34 27 3 4 112–29 84 1/8 фіналу Выхад у Першую лігу
2011 Першая (Д2) 3 30 16 7 7 51–31 55 1/16 фіналу
2012 Першая (Д2) 2 28 18 6 4 49–21 60 1/8 фіналу
Пераходныя матчы1 2 1 0 1 1–4
2013 Першая (Д2) 2 30 18 6 6 68–32 60 Чвэрцьфінал
Пераходныя матчы2 2 0 1 1 1–3
2014 Першая (Д2) 6 30 11 12 7 42–26 45 1/8 фіналу
2015 Першая (Д2) 2 30 21 5 4 73–25 68 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2016 Вышэйшая (Д1) 9 30 8 14 8 36–39 38 1/8 фіналу
2017 Вышэйшая (Д1) 9 30 8 14 8 37–35 38 1/8 фіналу
2018 Вышэйшая (Д1) 9 30 9 7 14 31–33 34 1/8 фіналу
2019 Вышэйшая (Д1) 7 30 12 8 10 31–29 44 1/16 фіналу

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Основной состав
  2. "Городея" на год продлила контракты с Лебедевым и Архиповым
  3. В "Городее" будет два Архипова. И они близнецы
  4. В "Городее" снова есть Дмитрий Игнатенко
  5. Шибун перешел в "Городею"
  6. В первой тренировке "Городеи" принял участие 21 игрок. На просмотре - Денис Яскович
  7. "Городея" подписала контракт с Ясковичем
  8. Российский вратарь Ефимов пописал контракт с "Городеей"
  9. "Городея" продлила контракт с Йоксимовичем и рассталась с Башиловым
  10. "Городея" рассталась с Васьковым
  11. Рудик покинул "Городею"
  12. а б "Городею" покинули Роман Волков и Максим Высоцкий
  13. Романюк покинул "Городею"
  14. «Городея» объявила о продлении контракта с Усеней и уходе Ровбута
  15. По окончании срока действия контракта "Городею" покинул нападающий Леонид Ханкевич
  16. «Городея» рассталась с полузащитником Артемом Митасовым по соглашению сторон
  17. Завадский подписал контракт с "НФК Крумкачы"
  18. Жарскис покинул "Городею"
  19. Дмитрий Лебедев покинул "Городею"
  20. Артюх покинул "Городею"

Спасылкі

Шаблон:Склад ФК Гарадзея