Юрый Станкевіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) прозвішча |
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB |
||
Радок 24: | Радок 24: | ||
| Сайт = http://www.stankevichjury.narod.ru |
| Сайт = http://www.stankevichjury.narod.ru |
||
}} |
}} |
||
'''Юрый Станкевіч''' або '''Юры Станкевіч''', сапраўднае '''Георгій Васільевіч Харытановіч'''<ref>{{Спасылка | аўтар = Сяргей Макарэвіч| прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | год = 3 ліпеня 2011| url = http://nn.by/index.php?c=ar&i=56693| загаловак = Культавы ўльтраправы аўтар з Барысава Юрый Станкевіч| фармат = | назва праекту = | выдавецтва = [[Наша Ніва]]| дата = 3 ліпеня 2011| мова = | каментар = }}</ref> (нар. {{ДН|||1949}}, {{МН|Барысаў||}}) — беларускі [[празаік]], [[драматург]], [[сцэнарыст]]. |
'''Юрый Станкевіч''' або '''Юры Станкевіч''', сапраўднае '''Георгій Васільевіч Харытановіч'''<ref>{{Спасылка | аўтар = Сяргей Макарэвіч| прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | год = 3 ліпеня 2011| url = http://nn.by/index.php?c=ar&i=56693| загаловак = Культавы ўльтраправы аўтар з Барысава Юрый Станкевіч| фармат = | назва праекту = | выдавецтва = [[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]]| дата = 3 ліпеня 2011| мова = | каментар = }}</ref> (нар. {{ДН|||1949}}, {{МН|Барысаў||}}) — беларускі [[празаік]], [[драматург]], [[сцэнарыст]]. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
Версія ад 18:27, 23 лютага 2015
Юрый Станкевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Георгій Харытановіч |
Псеўданімы | Юрый Станкевіч |
Дата нараджэння | 1949, Барысаў |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 2021 (72 гады) |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, драматург, сцэнарыст. |
Гады творчасці | 1988—дагэтуль |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Гліняны Вялес (2023) |
stankevichjury.narod.ru |
Юрый Станкевіч або Юры Станкевіч, сапраўднае Георгій Васільевіч Харытановіч[1] (нар. 1949, Барысаў) — беларускі празаік, драматург, сцэнарыст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Барысаве. Бацька пісьменніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле ў Карагандзінскі папраўча-працоўны лагер. Юрый рана кінуў школу і пачаў працаваць. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў у барысаўскай аб'яднанай газеце. Неўзабаве пераехаў у Мінск. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела часопіса «Маладосць», загадчыкам аддзелу часопіса «Крыніца». З 1990 года — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Пачаў літаратурную дзейнасць у 1988 годзе. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцей і апавяданняў, а таксама каля дзясятка п'ес і кінасцэнарыяў.
Творчасць
Важнейшымі кнігамі Ю. Станкевіча з'яўляюцца «Любіць ноч — права пацукоў» (1998), «Апладненне ёлупа» (2005), «Мільярд удараў» (2008), «П'яўка» (2010). Творы перакладзены на некалькі моў.
У большасці сваіх твораў выяўляе апакаліптычную карціну рэчаіснасці, што чакае чалавецтва ў недалёкай будучыні[2]. У сваёй творчасці таксама закранае нацыянальную тэматыку. Літаратурны крытык Ірына Шаўлякова адзначае:
Трагічнае светаадчуванне, уласцівае мастацтву fin de siecle, для беларускага літаратара ўзмацняецца стратаю нацыянальнай самасці. Сітуацыя «нацыянальнага чакання» (знікнення, заняпаду, распаду і г.д.), якая абмяркоўваецца ўжо бяз колішняга імпэту, у значнай ступені спрыяе пашырэнню амаль кафкіянскай мадэлі мастацкага асэнсавання рэчаіснасці. Найбольш поўнае і паслядоўнае ўвасабленне гэтая мадэль набывае ў творчасці Юрыя Станкевіча.
Прызнанне
Двойчы намінаваны на літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» за раман «Мільярд удараў»[3] (2008) і раман «П'яўка»[4] (2010).
У 2013 годзе раман «Шал» увайшоў у шорт-ліст прэміі імя Гедройца.
Зноскі
- ↑ Сяргей Макарэвіч. Культавы ўльтраправы аўтар з Барысава Юрый Станкевіч . Наша Ніва (3 ліпеня 2011).
- ↑ Юрый Станкевіч: "Літаратура павінна зазірнуць у космас" . Неаполіс (7 сакавіка 2011).
- ↑ Валянціна Аксак. Названая пяцёрка намінантаў на літпрэмію “Гліняны Вялес” . TUT.BY (8 сакавіка 2011).
- ↑ Лаўрэат “Глінянага Вялеса” за 2010 год – Уладзімір Някляеў . ПрайдзіСвет (8 сакавіка 2011).
Літаратура
- Сяргей Грышкевіч. Несуцяшальны дыягназ, альбо У пошуках страчанай радзімы. Штрыхі да партрэту Юры Станкевіча // Дзеяслоў. — Мінск: 2007. — № 28.
- «Мільярд удараў». Размова пра кнігу Юрыя Станкевіча // Дзеяслоў. — Мінск: 2008. — № 36.
Спасылкі
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Памерлі 22 кастрычніка
- Памерлі ў 2021 годзе
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Сцэнарысты Беларусі
- Драматургі Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Выпускнікі БДУ