Перайсці да зместу

Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[File:Richard Laurence Millington Synge.jpg|thumb|]]
'''Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг''' (анг. Richard Laurence Millington Synge) ([[28 кастрычніка]] [[1914]], [[Ліверпуль]] - [[18 жніўня]] [[1994]], Норыдж) — англійскі біяхімік, член [[Лонданскае каралеўскае таварыства|Лонданскага каралеўскага таварыства]] (1950).
'''Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг''' (анг. Richard Laurence Millington Synge) ([[28 кастрычніка]] [[1914]], [[Ліверпуль]] - [[18 жніўня]] [[1994]], Норыдж) — англійскі біяхімік, член [[Лонданскае каралеўскае таварыства|Лонданскага каралеўскага таварыства]] (1950).



Версія ад 18:58, 21 ліпеня 2012

Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг (анг. Richard Laurence Millington Synge) (28 кастрычніка 1914, Ліверпуль - 18 жніўня 1994, Норыдж) — англійскі біяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1950).

Біяграфія

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1936). У 1941-1943 гадах працаваў у Асацыяцыі ваўнянай прамысловасці, з 1943 года - у Лістэраўскім інстытуце прафілактычнай медыцыны ў Лондане. З 1948 года кіраўнік аддзела біяхіміі і хіміі бялку Роўэцкага даследчага інстытута (Баксберн, Абердзіна). З 1967 года ў інстытуце прадуктаў харчавання ў Норыджы.

Асноўныя працы

Распрацаваў тэарэтычныя асновы метаду размеркавальнай храматаграфіі і ўвёў яго ў практыку; адзін з заснавальнікаў аналітычнай хіміі бялкоў.

Нобелеўская прэмія

Нобелеўская прэмія па хіміі (1952, сумесна з А.Дж. П.Марцінам).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).