TERYT
дзяржаўны пералік зямельнага дзялення ў Польшчы
TERYT (Krajowy Rejestr Urzędowy Podziału Terytorialnego Kraju) — афіцыйны дзяржаўны рэестр тэрытарыяльнага падзелу ў Польшчы, які знаходзіцца ў вядзенні Галоўнага статыстычнага ўпраўлення — польск.: Główny Urząd Statystyczny (GUS)).
TERYT быў уведзены распараджэннем Савета міністраў ад 25 снежня 1998 года апублікаваным у Весніку законаў (польск.: Dziennik Ustaw) № 157 п. 1031. Утрымлівае сістэмы:
- ідэнтыфікатараў і назваў адзінак адміністрацыйнага падзелу TERC10
- ідэнтыфікатараў і назваў мясцовасцяў SIMC10
- статыстычных раёнаў і рэгістрацыйных акруг BREC10
- адраснай ідэнтыфікацыі вуліц, нерухомасці, будынкаў і кватэр NOBC10.
Ідэнтыфікатары рэестру TERYT з'яўляюцца абавязковым стандартам тэрытарыяльнай ідэнтыфікацыі для ўпраўленняў, якія вядуць дзяржаўныя рэестры, ужываюцца ў дзяржаўнай статыстыцы, а таксама даюць магчымасць інтэграцыі даных.
Рэестр з'яўляецца публічным. Даныя з яго падаюць ваяводскія статыстычныя ўпраўленні і ДСУ.