Фітна (англ.: Fitna; Нідэрланды, 2008) — кароткаметражны фільм нідэрландскага палітыка Герта Вілдэрса, накіраваны супраць ісламу, размешчаны ў інтэрнэце (на партале LiveLeak) 27 сакавіка 2008 года на галандскай і англійскай мовах. На наступны дзень фільм быў выдалены з усіх сервераў LiveLeak з-за пагрозаў супрацоўнікам парталу. 30 сакавіка фільм ізноў з’явіўся на LiveLeak, але быў адразу жа выдалены па просьбе Герта Вілдэрса.

ФітнаM:
Fitna
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр Скарлет Пімпернэл
Прадзюсар
Сцэнарыст Герт Вілдэрс
Скарлет Пімпернэл
Кампазітар Эдвард Грыг
Пётр Чайкоўскі
Кінакампанія Скарлет Пімпернэл
Працягласць 16:48
Краіна  Нідэрланды
Мова нідэрландская
англійская
арабская
персідская
Год 27 сакавіка 2008[1]
IMDb ID 1198399
Афіцыйны сайт

Фільм пабудаваны наступным чынам: прыводзіцца фрагмент адной з сураў Карана, затым даецца ілюстрацыя таго, як гэтая сура «увасабляецца ў жыццё» ісламскімі дзяржавамі і арганізацыямі.

Розгалас

правіць

У адказ на масавую незадаволенасць грамадзян, адміністратар нацыянальнага дамена Network Solutions зачыніў сайт http://www.fitnathemovie.com/ Архівавана 2 сакавіка 2008., на якім можна было паглядзець і запампаваць фільм «Фітна», абмеркаваць яго.

З крытыкай фільма выступілі генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, прэм’ер-міністр Нідэрландаў Ян Петэр Балкенэндэ, афіцыйныя прадстаўнікі АІК, Славеніі, ААЭ, Пакістана, Інданезіі, Бангладэша і Ірана[2].

Французскі прэзідэнт Нікаля Сарказі афіцыйна заявіў, што Францыя павінна забяспечыць любую неабходную падтрымку Нідэрландам у падаўленні любога гвалту з боку мусульман з-за паказу «Фітны».

У сваім інтэрв’ю галандскай газеце Dutch Volkskrant дацкі карыкатурыст Курт Вестэргаард (Kurt Westergaard), чые карыкатуры на прарока Мухамеда ў 2006 годзе прывялі да масавых акцый пратэсту мусульман па ўсім свеце, заклікаў Герта Вілдэрса паказаць зняты ім антыісламскі фільм. Аднак, пасля, ён памкнуўся падаць у суд на яго, абвінаваціўшы галандскага палітыка ў незаконным выкарыстоўванні карыкатур пры здымках кароткаметражкі.

Крытыка з боку мусульман

правіць

У лютым 2008 года Пакістан на некалькі дзён абмежаваў доступ да сэрвісу YouTube за размяшчэнне трэйлера фільма[3].

Google прыняў пратэсты Пакістана і матэрыял быў выдалены з сайта.

У красавіку 2008 года ў інтэрнэце было апублікавана 10 хвіліннае відэа — «адказ на фільм „Фітна“, зроблены нянавісным крыжакам Вілдэрсам». У фільме хрысціян і іўдзеяў аб’яўляюць «тэрарыстамі», адным з галоўных ворагаў ісламу клічуць Папу Рымскага Бенедыкта XVI.[4]

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць