Міні-альбом

студыйны музычны альбом
(Пасля перасылкі з EP)

Міні-альбом, таксама, міньён (фр.: mignon) альбо EP (англ.: extended play) — студыйны[en] музычны альбом, які змяшчае менш кампазіцый, чым паўнавартасны студыйны альбом.[1] Сучасныя EP звычайна змяшчаюць да васьмі трэкаў і маюць час прайгравання ад 15 да 30 хвілін.

У розныя эпохі міні-альбомы выходзілі ў розных памерах. Самыя раннія шматдарожкавыя запісы, выпушчаныя прыкладна ў 1919 годзе Gray Gull Records, былі вертыкальна разрэзанымі дыскамі з хуткасцю 78 абаротаў у хвіліну, вядомымі як запісы «2 у 1».

Гісторыя

правіць

Да 1949 года, 7-цалевыя сінглы з хуткасцю 45 абаротаў у хвіліну мелі максімальны час прайгравання толькі каля чатырох хвілін на бок.

Часткова як спроба канкураваць з лонг-плэй, выпушчаным у 1948 годзе канкурэнтам Columbia, RCA Victor прадставіла «Extended Play» у 1952 годзе. Іх больш вузкія канаўкі, дасягнутыя зніжэннем узроўню выразання і сціскання гуку, дазволілі ім змяшчаць да 7,5 хвілін з кожнага боку, але пры гэтым усё роўна прайгравацца стандартным фанографам са скорасцю 45 абаротаў у хвіліну.

Раней гуказапісвальныя кампаніі нават выпускалі ўвесь змест лонг-плэяў у выглядзе EP з хуткасцю 45 абаротаў у хвіліну. Гэтая практыка стала значна менш распаўсюджанай са з’яўленнем фанографаў з даступнай трайной хуткасцю.

У красавіку 1954 года, кампанія EMI выпусціла першыя міні-альбомы ў Вялікабрытаніі.

EP звычайна ўяўлялі сабой кампіляцыі сінглаў і прайграваліся з хуткасцю 45 абаротаў у хвіліну на 7-цалевых (18 см) дысках з дзвюма песнямі на кожным баку.

RCA мела поспех у фармаце з Элвісам Прэслі, выпусціўшы 28 міні-альбомаў паміж 1956 і 1967 гадамі, многія з якіх падчас свайго кароткага існавання падымаліся на першыя месцы асобнага чарту Billboard з міні-альбомамі, які з’явіўся ў кастрычніку 1957 года.

Зноскі

  1. Strong, Martin C. The Great Rock Discography, 6th edn (нявызн.). — Canongate, 2002. — ISBN 1-84195-312-1.