Аль-Джазіра

(Пасля перасылкі з Al Jazeera)

«Аль-Джазіра» (араб. الجزيرة) — міжнародная тэлекампанія са штаб-кватэрай у горадзе Доха, сталіцы Катара. Створана ў 1996 годзе па ўказе эміра Катара.

Аль-Джазіра
الجزيرة
Выява лагатыпа
Краіна Катар
Мова вяшчання арабская і англійская
Дата пачатку вяшчання 1996
Заснавальнік Хамад бін Халіфа аль-Тані
Кіраўнікі генеральны дырэктар Вадах Ханфар
Сайт Афіцыйны сайт

Вядомая ў заоднім свеце стала пасля таго, як пачала асвятляць авія- і ракетныя ўдары войскаў кааліцыі па Афганістане і трансляцыі заяў Усамы бін Ладэна ў эфіры тэлеканала.

Назва «Аль-Джазіра» у перакладзе з арабскай азначае «востраў» і мае на ўвазе скарачэнне ад арабскага الجزيرة العربية (аль-Джазіра аль-Арабія) — традыцыйнай арабскай назвы Аравійскага паўвострава, на якім размешчаны Катар.

У кампаніі ёсць свой сайт у інтэрнэце, які мае з 2003 таксама англамоўную версію — цяпер афіцыйны сайт канала Al Jazeera English.

У сетку Аль-Джазіра ўваходзяць некалькі каналаў:

  • Al Jazeera — міжнародны канал навін на арабскай мове.
  • Al Jazeera English — глабальны інфармацыйны тэлеканал на англійскай мове.
  • Al Jazeera Documentary Channel — канал, які прадстаўляе дакументальныя фільмы на арабскай мове.
  • Al Jazeera Sports — папулярны спартыўны канал на арабскай мове.
  • Al Jazeera Mobasher (або Al Jazeera Live) — палітычны канал (своеасаблівы аналаг C-SPAN ці BBC Parliament).
  • Al Jazeera Children’s Channel — канал для дзяцей.
  • Baraem — дзіцячы канал для малодшага дашкольнага ўзросту на арабскай мове.
  • Al Jazeera Balkans — міжнародны канал навін на сербскай мове.

Спасылкі

правіць