Янка Лайкоў
Янка Лайкоў, поўнае імя Іван Уладзіміравіч Лайкоў (нар. 10 верасня 1979, Новая Мётча, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, перакладчык, крытык.
Янка Лайкоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 верасня 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Гады творчасці | з 1995 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСын пісьменніка Уладзіміра Лайкова.
Вучыўся на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Літаратурная работа» (2006), магістратуру пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны (2023). Працаваў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» (2004—2009), (2018—2021), у часопісе «Маладосць» (2010). Некаторы час працаваў на аўтазаправачнай станцыі.
У 2017 годзе Янка Лайкоў з сям’ёй узяў удзел у XXIV міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з Дабратворным агнём ад Гроба Гасподняга.
Жыве ў Барысаве.
Жонка Марына Лайкова, дзеці — Васіль і Вераніка Лайковы.
Творчасць
правіцьПіша на беларускай мове. Дэбютаваў у друку вершамі ў 1996 годзе ў барысаўскай раённай газеце «Адзінства». Друкаваўся ў часопісах «Першацвет», «Полымя», «Маладосць», «Нёман», газетах «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», у рэспубліканскай перыёдыцы. Выступае ў беларускім перыядычным друку з рэцэнзіямі, водгукамі і эсэ, прысвечанымі сучаснаму літаратурнаму працэсу.
Вершы перакладалі на англійскую (анталогія «Poems of liberty», 2004, перакладчыца Вера Рыч), украінскую (часопіс «Буковиньский журнал», 2019, перакладчыца Марыя Вайна), польскую (анталогія «Jeszcze zmierzch żarzy», Уроцлаў, 2021, перакладчык Казімеж Бурнат) мовы.
Перакладае паэзію з украінскай, польскай і рускай моў.
Бібліяграфія
правіць- «Логіка пасткі» — Мінск, бібліятэка часопіса «Маладосць», 2000,
- «Вогнепаклоннік» — Мінск, «Мастацкая літаратура», 2003.
Спасылкі
правіць- Лайкоў Янка . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 2 лютага 2024.
- Кантэкст - Янка Лайкоў(нявызн.). Праверана 2 лютага 2024.
- СУРАЗМОЎЦЫ. Янка Лайкоў | Янка Лайков(нявызн.). Праверана 2 лютага 2024.
- Андрэй Федарэнка. Сузіральнік і дэміург (руск.). zviazda.by (24 мая 2020). Праверана 2 лютага 2024.
- Сонца ў зеніце (руск.). zviazda.by (29 чэрвеня 2020). Праверана 2 лютага 2024.
- Выспа душы (руск.). zviazda.by (25 жніўня 2020). Праверана 2 лютага 2024.
- Увасобленае хараство (руск.). zviazda.by (9 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2024.
- Прататыпы і архетыпы (руск.). zviazda.by (18 снежня 2019). Праверана 2 лютага 2024.
- Вечная варта ў нябёсах (руск.). zviazda.by (28 верасня 2019). Праверана 2 лютага 2024.
- Анхела Эспіноса Руіс. Ластаўка з Малагі (руск.). zviazda.by (16 ліпеня 2019). Праверана 2 лютага 2024.
- Вольны палёт у імя Айчыны (руск.). zviazda.by (27 чэрвеня 2019). Праверана 2 лютага 2024.
- Шчодры ўмалот (руск.). zviazda.by (30 мая 2019). Праверана 2 лютага 2024.
- Без чаго не будзе Фенікса (руск.). zviazda.by (24 студзеня 2019). Праверана 2 лютага 2024.
- Чорны лебедзь айчыннага пісьменства (руск.). zviazda.by (4 снежня 2018). Праверана 2 лютага 2024.
- Мова. Мадэль для зборкі (руск.). zviazda.by (2 лістапада 2018). Праверана 2 лютага 2024.
- Люстэрка для героя нашага часу (руск.). zviazda.by (17 кастрычніка 2018). Праверана 2 лютага 2024.
- Вечная адысея душы (руск.). zviazda.by (7 кастрычніка 2018). Праверана 2 лютага 2024.