Мэры Юджынія Чарлз (англ.: Mary Eugenia Charles; 15 мая 1919, Пуэнт-Мішэль, Дамініка — 6 верасня 2005, Форт-дэ-Франс, Марцініка) — дамінікскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Дамінікі ў 1980—1995 гадах. Першая жанчына, якая ўзначаліла ўрад у краінах Карыбскага басейна, першая жанчына ў Паўночнай Амерыцы, якая стала прэм’ер-міністрам пасля перамогі сваёй партыі на выбарах. Праводзіла правую кансерватыўную палітыку, арыентавалася на амерыканскую адміністрацыю Рональда Рэйгана. Адрознівалася цвёрдым стылем кіравання, задушыла некалькі спроб дзяржаўнага перавароту.

Юджынія Чарлз
англ.: Mary Eugenia Charles
2-і прэм’ер-міністр Дамінікі[d]
21 ліпеня 1980 — 14 чэрвеня 1995
Папярэднік Oliver Seraphin[d]
Пераемнік Edison James[d]
Нараджэнне 15 мая 1919(1919-05-15)[1][2][…]
Смерць 6 верасня 2005(2005-09-06)[4][1][…] (86 гадоў)
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Dame Commander of the Order of the British Empire
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі