Эрнст Тэльман
Эрнст Тэльман (ням.: Ernst Thälmann; 16 красавіка 1886, Гамбург — 18 жніўня 1944, канцэнтрацыйны лагер Бухенвальд) — лідар нямецкіх камуністаў, адзін з галоўных палітычных апанентаў Гітлера[крыніца?].
Эрнст Тэльман | |
---|---|
ням.: Ernst Thälmann | |
Род дзейнасці | палітык, рэвалюцыянер, прафсаюзны дзеяч |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1886[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 1944[3][2][…] (58 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | атэізм |
Жонка | Роза Тэльман[d] |
Дзеці | Ірма Тэльман[d] |
Партыя | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 16 красавіка 1886 года ў Гамбургу. Рабочы. З 14 гадоў працаваў упакоўшчыкам, вознікам, партовым рабочым, грузчыкам у гавані, затым быў карабельным юнгай і памочнікам качагара. Патрапіўшы ў ЗША, працаваў сельскагаспадарчым рабочым на ферме. З 1912 года ўзначальваў прафсаюз транспартных рабочых Гамбурга. У Першую сусветную вайну служыў у артылерыі.
У канцы 1917 года ўступіў у Незалежную сацыял-дэмакратычную партыю. У 1919 годзе стаў кіраўніком гамбургскай гарадской арганізацыі партыі. У 1920 годзе далучыў арганізацыю да камуністычнай партыі. З 1922 года член ЦК кампартыі Германіі. Пад яго кіраўніцтвам было арганізавана Гамбургскае паўстанне ў 1923 годзе. З 1924 года старшыня ЦК кампартыі Германіі. У 1925 годзе абраны дэпутатам рэйхстага (да 1933 года). Кіраваў баявым крылом КПГ — арганізацыяй Рот Фронт.
Пасля інсцэнаванага нацыстамі падпалу будынка Рэйхстага ў ноч з 27 на 28 лютага 1933 года ў Германіі пачаліся арышты камуністаў. 5 сакавіка 1933 года Тэльман быў арыштаваны і ўтрымліваўся па загадзе Гітлера ў адзіночным зняволенні. Суда над Тэльманам не было (пасля правалу суда над Георгіем Дзімітравым нацысты пазбягалі публічных працэсаў над палітычнымі супернікамі).
У жніўні 1944 года Тэльман быў пераведзены ў канцлагер Бухенвальд, дзе 18 жніўня 1944 года быў расстраляны па прамым ўказанні Гітлера[5] і Гімлера.
Зноскі
- ↑ Ernst Thalmann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ernst Thälmann // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Тельман Эрнст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Notizzettel von Heinrich Himmler, Reichsführer SS, von einer Besprechung mit Adolf Hitler in der Wolfsschanze, 14. August 1944 im Ausstellungskasten 4/31 in der ehemaligen Effektenkammer des KZ Buchenwald: "12. Thälmann ist zu exekutieren"