Шчыльнасць зарада
Шчыльнасць зарада - гэта колькасць зарада, якая прыходзіцца на адзінку даўжыні, плошчы або аб'ёму, такім чынам вызначаюцца лінейная, павярхоўная і аб'ёмная шчыльнасці зарада, якія вымяраюцца ў сістэме СІ: у кулон на метр [Кл/м], у кулон на квадратны метр [Кл/м²] і ў кулон на кубічны метр [Кл/м³], адпаведна. У адрозненне ад шчыльнасці рэчыва, шчыльнасць зарада можа мець як станоўчыя, так і адмоўныя значэння, гэта звязана з тым, што існуюць станоўчыя і адмоўныя зарады.
Шчыльнасць зарада | |
---|---|
Размернасць | L−3TI |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | Кл/м3 |
Заўвагі | |
скалярная велічыня |
Шчыльнасць зарада ў класічнай фізіцы
правіцьЛінейная, павярхоўная і аб'ёмная шчыльнасці зарада, пазначаюцца звычайна функцыямі , і адпаведна, дзе — гэта радыус-вектар. Ведаючы гэтыя функцыі, мы можам вызначыць поўны зарад:
Шчыльнасць зарада ў квантавай механіцы
правіцьУ квантавай механіцы шчыльнасць зарада, напрыклад, электрона ў атаме, суадносіцца з хвалевай функцыяй , з дапамогаю наступнай адносіны:
прычым хвалевая функцыя павінна мець нарміроўку:
Прымяненне
правіцьФункцыя размеркавання шчыльнасці зарада прымяняецца у ўраўненнях Максвела.
Літаратура
правіць- Сивухин Д. В. Общий курс физики. — Изд. 4-е, стереотипное. — М.: Физматлит; Изд-во МФТИ, 2004. — Т. III. Электричество. — 656 с. — ISBN 5-9221-0227-3; ISBN 5-89155-086-5.