Шаптыцкі (укр.: Шептицький) — горад абласнога значэння ў Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны у Надбужанскай катлавіне над ракою Заходні Буг у паўночнай частцы Львоўскай вобласці недалёка ад мяжы з Польшчай. Да 1951 года называўся Крыстынопаль, да 2024 года — Чэрванаград.

Горад
Шаптыцкі
укр.: Червоноград
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1692
Плошча
  • 37,6 км²
Вышыня цэнтра
150 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 64 297 чал. (1 студзеня 2022)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
80100
Афіцыйны сайт
Шаптыцкі на карце Украіны
Шаптыцкі (Украіна)
Шаптыцкі
Шаптыцкі (Украіна)
Шаптыцкі

Важны цэнтр горназдабываючай прамысловасці Львоўска-Валынскага вугальнага басейна. Займае трэцяе месца па колькасці насельніцтва ў Львоўскай вобласці. У падначаленні Чэрванаградскага гарадскога савета, акрамя горада, таксама знаходзяцца пасёлак гарадскога тыпу Гарняк і горад Сасноўка.

Размяшчэнне

правіць
 
Царква Святога Юрыя

Горад размешчаны на Палескай раўніне, у Надбужанскай катлавіне, у месцы ўпадзення ў Заходні Буг яго прытокаў — Салокіі і Раці, у паўночнай частцы Львоўскай вобласці. Горад знаходзіцца ў Заходнеўкраінскай лесастэпавай зоне (Малое Палессе).

Плошча — 2 097 га (Чэрванаград − 1779 га, Сасноўка — 198 га, Гарняк — 120 га). Горад мае зручнае геаграфічнае размяшчэнне і добра развітую транспартную сетку (аўтатраса Львоў — Ковель — Брэст, шаша Бэлз — Чэрванаград і Радэхіў — Чэрванаград, чыгункі Львоў — Ковель і Чэрванаград — Рава-Руская), мяжуе з Польшчай. Сучасны Чэрванаград падзелены поймай Заходняга Буга на стары горад (у мінулым — Крыстынапаль) і новы горад (пабудаваны ў сувязі з развіццём вугальнага басейна), якія злучаюцца дамбай. Адлегласць да Львова — 73 км, да Сокаля — 9 км.

Гісторыя

правіць
 
Палац Патоцкіх

Заснаваны у 1692 годзе вялікім каронным гетманам Феліксам Казімірам Патоцкім[pl] (пахаваны 15 мая 1702 ў Крысцінапале ў касцёле бернардынцаў, які сам заснаваў у 1695; перавёз сюды з Рыма мошчы св. Клімента). Ён назваў горад у гонар сваёй жонкі Крысціны з Любамірскіх.

Яго сын, бельскі стараста Юзаф Патоцкі быў пахаваны там жа ў 1723 годзе Унук яго — ваявода рускі Франц Салезій Патоцкі[pl] (1700—1772) пабудаваў палац і заснаваў у 1768 годзе манастыр Базыльянаў (барочная царква св. Юра, пабудаваны ў 1771—1776 гадах); да 1946 — паломніцкае месца УГКЦ з цудатворнай іконай Божай Маці. Франц Салезій Патоцкі трымаў у горадзе пастаянны казачы полк у 300 асоб. Сын Франца Салезия Патоцкага, Станіслаў Патоцкі, пасля трагедыі з Крысцінай Камароўскай, перанёс сямейную «сталіцу» Патоцкіх ў Тульчын (1774).

У 1760-х гадах у палацы Патоцкіх пабываў вядомы авантурыст Джакама Казанова.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе горад разам са ўсёй Галіцыяй адышоў да Габсбургаў. Вядома, што да сярэдзіны XIX стагоддзя горад меў чатырох уласнікаў (гаспадароў). Пасля заняцця польскімі войскамі у 1919 годзе належаў да Польшчы, быў цэнтрам гміны Сокальскага павета.

15 лютага 1951 горад перададзены СССР на падставе савецка-польскага міжурадавага пагаднення. Наўзамен Польшча атрымала 3 чэрвеня 1951 года Устрыкі Дольныя (пол. Ustrzyki Dolne) з прылеглым раёнам. Асновай, на якой пачаў развівацца савецкі Чэрванаград, сталі разведаныя радовішчы каменнага вугалю. У 1950 годзе пачалося будаўніцтва шахтаў.

З 30.12.1962 Чэрванаград (з пасёлкамі гарадскога тыпу Гарняк, Жвірка, Сасноўка) — горад абласнога падпарадкавання Львоўскай вобласці.

У 1990 годзе ў Чэрванаградзе ўпершыню ў СССР дэмантавалі помнік Леніну — на некалькі месяцаў раней, чым у Львове. Яшчэ ў 1988 годзе тут было створана аддзяленне Таварыства роднай мовы імя Тараса Шаўчэнкі, а ў 1989 годзе — Народнага руху Украіны.

19 верасня 2024 года Вярхоўная Рада Украіны пераіменавала горад Чэрванаград у Шаптыцкі ў межах дэрусіфікацыі.

Эканоміка

правіць

З 1951 года горад стаў адным з цэнтраў новастворанага Львоўска-Валынскага каменнавугальнага басейна. У горадзе дзейнічае больш за 4 тыс. суб’ектаў гаспадарчай дзейнасці — юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку 350 малых прадпрыемстваў. У рэгіёне працуе гатэльны комплекс, 7 АЗС, якія адпавядаюць еўрапейскім стандартам, СТА з аўтамыйкай. У горадзе ёсць 8 аўтастаянак, 275 крам, 66 гандлёвых павільёнаў і шапікаў, 114 прадпрыемстваў рэстараннай гаспадаркі з колькасцю кліенцкіх месцаў — 5,6 тысячы.

Буйнейшыя прадпрыемствы горада:

  • Шахта «Чэрванаградская»
  • Шахта «Вялікамастоўская»
  • Шахта «Межырычанская»
  • Шахта «Надзея»
  • Шахта «Стэпавая»
  • Шахта «Лясная»
  • Шахта «Адраджэнне»
  • Шахта «Зарэчная»
  • Шахта «Візейская»
  • завод жалезабетонных вырабаў ААТ «Чэрванаградскі завод жалезабетонных вырабаў»
  • завод металічных канструкцый «ЧЗМК»
  • дрэваапрацоўчы камбінат ТАА «Чэрванаградскі дрэваапрацоўчы камбінат»
  • фабрыка жаночай бялізны АТ «ВАТ КАЛІНА»
  • панчошна-шкарпэтачная фабрыка ТАА «Дзюна-Веста»
  • ААТ «Чэрванаградскі АТП-14628»

Вядомыя асобы

правіць

Транспарт

правіць

Тэрыторыяй Чэрванаградскага раёна праходзяць дзве галоўныя транспартныя магістралі — аўтамабільная дарога Р-15 Ковель — Жоўква і Т-14-04 Чэрванаград — Рава-Руская. Таксама існуе дарога Чэрванаград — Радзехаў. У горадзе наладжана праца пасажырскага транспарту грамадскага карыстання.

Зноскі

правіць