Феафілакт Сімаката

Феафіла́кт Сімака́та (грэч. Θεοφύλακτος Σιμοκάτ(τ)ης, лац.: Theophylactus Simocatta) (канец VI — 1-я палова VII стст.) — візантыйскі гісторык. Нарадзіўся ў Егіпце. Вучыўся ў Александрыі і Афінах. Саветнік імператара Іраклія. У яго галоўнай працы «Гісторыя» (ці «Усеагульная гісторыя»; 8 кніг) на аснове хронік і дакументаў апісаны гісторыя Візантыі канца VI — пачатку VII стст., краін Пярэдняй Азіі, візантыйска-іранскія адносіны і славяна-аварскія войны з Візантыяй у канцы VI ст. Аўтар твора па алхіміі «Пытанні фізікі», лістоў (перакладзены на лацінскую мову М. Капернікам).

Феафілакт Сімаката
стар.-грэч.: Θεοφύλακτος Σιμοκάτ(τ)ης
Дата нараджэння 580[1]
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 630
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118621807 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.

Літаратура

правіць