Суп

тып рэдкіх страў, рэдкая страва, вадкая страва, вадкія стравы, першая страва

Суп (фр.: soupe), або по́ліўка, таксама юшка — тып распаўсюджанай ва ўсім свеце рэдкай стравы, якая змяшчае не менш за 50 % вадкасці, гатуецца звычайна (для гарачых супоў) метадам варкі, пераважна на вадзе.

Суп
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
алжырская кухня[d], руская кухня, украінская кухня і Французская кухня
Кампаненты
Асноўныя
Роднасныя стравы
Падобныя dal[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На тэрыторыі Беларусі даўняя назва — поліўка, апроч некаторых рэдкіх страў з уласнымі імёнамі — баршчу, капусты і інш. З XVIII ст. у прывілеяваных станах назва поліўка паступова замянялася запазычанай праз нямецкую мову назвай суп. Таксама гарачыя і халодныя супы называлі юшкамі, але так называлі ўсе рэдкія стравы — узвары (кампоты), булёны.

Поліўка з піва называлася граматкай, з гусінай ці свіной крыві — чорнай поліўкай, з крупамі — крупеня (крупнік). Цяпер на Магілёўшчыне, заходнім і цэнтральным Палессі поліўка — назва заціркі (калатушы).

У XIX—XX стст. сяляне на поліўку варылі мяса з прыправамі (у посныя дні — грыбы, рыбу), потым дадавалі закрасы — хлебны квас, сыроватку, бураковы квас, затаўку (тоўчанае сала або здор з соллю і часта часнаком), забелку (забелу, забялялі; дадавалі смятану або малако), засіўлялі (сівілі; залівалі ў гаршчок разведзеную вадой невялікую колькасць мукі), закалоту (закалочвалі; дадавалі сухую муку), заскварвалі (дадавалі скваркі, часта з цыбуляй і іншай гароднінай), у некаторых рэгіёнах дадавалі хлебную кашу (размочаны хлеб, хлебную рошчыну).

Літаратура

правіць