Субантарктычны пояс

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Субантаркты́чны по́яс, cубантарктыка — прыродны геаграфічны пояс у Паўднёвым паўшар’і, які мяжуе з антарктычным поясам (Антарктыкай) на поўдні і ўмераным поясам на поўначы.

Увесь пояс — акіянічны, з мноствам невялікіх астравоў. Выразных межаў пояс не мае. Паўднёвая мяжа — паўночная частка або мяжа Паўднёвага акіяна (Цячэнне Заходніх вятроў), на поўначы да субантарктычных астравоў часам адносяць Трыстан-да-Кунья і Амстэрдам з умераным марскім кліматам. Мяжа паміж 65—67 ° і 58—60 ° паўднёвай шыраты. Пояс характарызуецца моцнымі вятрамі, атмасфернымі ападкамі — каля 500 мм у год. У паўночнай частцы пояса ападкаў больш. Салёнасць вады на працягу года мяняецца мала (33—34 ‰).

Флора і фаўна ўласцівыя і антарктычнаму поясу, і ўмеранаму, але ёсць і эндэмічныя віды. Воды багатыя на рыбу, крыль і планктон, распаўсюджаныя кіты, ля астравоў — цюлені і пінгвіны, шмат птушак.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць