Статыстыка
Статы́стыка[1] (ад лац.: status — стан рэчаў з пункту гледжання закона) — галіна ведаў, у якой выкладаюцца агульныя пытанні збору, вымярэння і аналізу масавых колькасных ці якасных дадзеных.
Статыстыка займаецца ўсімі аспектамі работы з дадзенымі, уключаючы планаванне збору дадзеных з пункту гледжання дызайну абследаванняў і эксперыментаў. Пад час аналізу дадзеных можна выкарыстоўваць адну ці абедзве статыстычныя метадалогіі — апісальная статыстыка або метад статыстычных высноў.
У Беларусі фарміраваннем афіцыйнай статыстыкі займаецца Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (Белстат).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Тамашэвіч В. М. Статы́стыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 173—175. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).