Самуіл Іванавіч Маскевіч
Самуіл Іванавіч Маскевіч (1580, в. Сэрвач, Наваградчына — 1642) — аўтар аднаго з першых на тэрыторыі Беларусі польскамоўных помнікаў мемуарнай літаратуры — «Дыярыуша». Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Наваградскага павета (1617—1618), пазней — наваградскі земскі пісар.
Самуіл Іванавіч Маскевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 ліпеня 1580 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1642 |
Грамадзянства | |
Дзеці | Boguslav Kazimir Maskevich[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, hussar, афіцэр |
Паходзіў са шляхецкай засцянковай сям'і. Адукацыю атрымаў у Наваградку. Па-за часам вайсковай службы быў пры дварах магнатаў А. Вішнявецкага і Радзівілаў; шмат падарожнічаў.
Дыярыуш
правіцьУ творы ахопленыя падзеі з 1594 па 1621 гг., у т.л. Маскоўскай вайны (1609—1618), але запісаныя на падставе ўспамінаў аўтара, а не адразу за падзеямі. Пытанні вялікай палітыкі аўтарам не закранаюцца.
Адзначаецца[1] аб'ектыўнасць Маскевіча пры характарызацыі ўсіх бакоў гістарычных падзеяў — так, у падрабязным апісанні аблогі Смаленска падкрэсленая мужнасць абаронцаў горада, асабліва яго ваяводы М. Шэйна, крытычна ацэнены дзеянні ваенаначальнікаў Рэчы Паспалітай; значнае месца ў творы займае апісанне побыту маскоўскіх баяраў, станоўча ацэненыя іх меркаванні наконт польскіх шляхецкіх вольнасцяў як шляхецкага свавольства. Аўтар апраўдвае жорсткую рэакцыю рускага сялянства ў дачыненні да войска Рэчы Паспалітай як помсту за прынесеныя войскам бедствы вайны.
Зноскі
- ↑ Белазаровіч, С.58.
Літаратура
правіць- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. С.57,58.