Ружа сабачая
Ружа сабачая[3][4], Шыпшына сабачая[5] (Rosa canina) — від раслін, якія адносяцца да роду Ружа (Rosa) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Ружа сабачая | ||||||||||||||||
Кветкі шыпшыны сабачай | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Rosa canina L., 1753 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Rosa ciliatosepala Blocki
| ||||||||||||||||
|
Назва
правіцьНазва «ружа сабачая» з’явілася ў кантэксце супастаўлення каштоўнасці дадзенага куста з садовымі ружамі. Паводле другой версіі — Ховард (1987), шыпшына выкарыстоўвалася ў XVIII і XIX стагоддзях для лячэння сабачых укусаў, адсюль і ўзнікла назва.
Беларускія назвы: ружа сабачая, роза[3], ружа, шупшына[6], рожа, шупшыннік, шыпшына[7], шыпшыннік[8][9][10].
Апісанне
правіцьШыпшына сабачая — лістападны куст, які дасягае ў вышыню ад 1,5 да 2,5 м[11].
Парасткі тоўстыя, дугападобна выгнутыя[5], радзей амаль прамыя[11]. Кара зялёная, с сонечнага боку чырванее[5].
Шыпы рэдкія, серпападобныя, з вельмі кароткім аснаваннем, з бакоў сціснутыя, на галоўных сцеблах амаль прамыя, на кветканосных парастках шматлікія, заўсёды кручкападобна-выгнутыя[5][11].
Сярэднія лісты кветаносных парасткаў 7-9 см даўжыні, голыя[5], толькі па галоўнай жылцы усеяныя кароткімі валасінкамі, непарнаперыстыя, з сям’ю, радзей пяццю або дзевяццю проста-вострапільчатымі па краі (нярэдка зубцы сканчаюцца жалёзкай), яйкападобна-эліптычнымі, на верхавіне коратка завостранымі лісточкамі, 2-2,5 см даўжынёй і 1-1,5 см шырынёй. Ля аснавання ліста маецца вузкі, па краі залозіста-раснічасты прылістак, з вострымі вушкамі[11].
Кветкі — без паху, адзіночныя або сабраныя па тры-пяць у верхавінныя шчыткападобныя суквецці, ад белага да ярка-ружовага колеру[5], дасягаюць у дыяметры 5-8 см Чашалісцікаў і знізу ўсеяныя кароткімі валасінкамі, зверху ў большасці выпадкаў голыя, да 20-25 мм даўжыні, шырокаланцэтныя, з багатымі пёрыстымі прыдаткамі, пасля цвіцення адгінаюцца назад[5] і задоўга да паспявання пладоў адвальваюцца. Пялёсткі карацей чашалісцікаў; дыск шырокі, да 4-5 мм у дыяметры, плоскі або конусападобны, з зевам 1-1,6 мм у дыяметры; слупкі доўгія, пакрытыя белымі валасінкамі; галоўка лычыкаў шарападобная, канічная, радзей амаль шарападобная. Кветаножкі даўжынёй 12-18 мм, часцей за роўныя велічыні спелага плода, радзей карацей або даўжэй яго, звычайна пазбаўленыя валасінак і жалёзак. Цвіце ў маі-чэрвені (ліпені)[11].
плады — гладкія і льсняныя, памяранцава-чырвонага колеру[5], пры паспяванні 15-26 мм даўжынёй, шырокаавальныя, радзей амаль шарападобныя, пазбаўленыя жалёзак[11], унутры ўтрымліваюць насенне — шмат валасістых арэшкаў. Плады спеюць у жніўні.
Агульны выгляд |
Лісце |
Кветка |
Плады |
Хімічны склад
правіцьПлады шыпшыны сабачай утрымліваюць аскарбінавую кіслату (зрэдку да 1 %[5], часцей 0,2 % ці нават менш), шыпшыны — да 5-6 %, рэдка больш (часам да 14 %), у сярэднім 2-3 %. Утрыманне іншых рэчываў практычна не адрозніваецца: флаваноіды — вытворныя кверцэцін, кемпферол і антацыяны, кацехіны, караціноіды — да 8 мг%, пантатэнавая, нікацінавая кіслата і яе амід, вітамін В1, В2, К, Е, пекцінавыя рэчывы, цукры, кіслоты, трыцерпены, мікраэлементы K, Mn, Fe, Co, Mg, Ca і інш.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьЕўропа, Заходняя Азія, Паўночная Афрыка. У Еўрапейскай частцы Расіі да Масквы, часам і далей на поўнач, Крым, Каўказ, Сярэдняя Азія[13]. У Беларусі распаўсюджана па ўзлесках, хмызняках, схілах, пераважна ў паўднёвай частцы[5].
Расце ў разрэджаных лясах, на палянах, высечках, бязлесных хмызняковых і травяністых схілах, на берагах ручаёў і рэк, уздоўж дарог, на пустках, як пустазелле[11].
Ужыванне
правіцьВітамінная, лекавая, харчовая, меданосная, эфірамаслічная, таніданосная, фарбавальная, дэкаратыўная расліна.
Медыцынскае выкарыстанне
правіцьДзякуючы багатаму ўтрыманню вітамінаў і флаваноідаў плады шыпшыны валодаюць рознабаковым дзеяннем. Выяўляюць дыўрэтычнае, крывесуцішальнае і звязальнае дзеянне.
Плады шыпшыны зніжаюць ўтрыманне халестэрыну ў крыві, запавольваюць адклад атэрасклератычных бляшак у крывяносных сасудах. Вітаміны і каратын актывізуюць энзімную сістэму, узмацняюць рэгенерацыю тканак, сінтэз гармонаў і аказваюць дабратворны ўплыў на вугляводны абмен і пранікальнасць сасудаў. Змест вітаміна Р спрыяе памяншэнню далікатнасці капіляраў, дапамагае выкарыстанню аскарбінавай кіслаты арганізмам.
Вітамін К удзельнічае ў стварэнні пратрамбіну і ўплывае на нармальную згусальнасць крыві. Іншыя вітаміны маюць важныя фізіялагічныя функцыі. Плады шыпшыны дзейнічаюць спрыяльна пры авітамінозе і як умацавальны сродак у рэканвалесцэнтны перыяд. У лекавых формах іх прымаюць з мэтай прафілактыкі цынгі і гіпавітаміноза С і Р, пры гемарагічных дыятэзах, розных крывацёках, у тым ліку выкліканыя прамянёвай хваробай, пры хваробах печані (хранічны гепатыт, халецыстыт, халангіт), пры нефрапатыі цяжарных, (хваробы нырак і мачавога пузыра), ранах, пераломах касцей, якія вяла загойваецца, дыстрафіях, пры ўзмацненні фізічных нагрузак, разумовым напружанні, у перыяд цяжарнасці і лактацыі, станоўчы ўплыў вітаміна С пры атэрасклерозе. Як агульнаўмацавальны сродак (пры вострых і хранічных інфекцыях, дыстрафіі, фізічных нагрузках і г. д.).
Плады шыпшыны сабачай ужываюць у народнай медыцыне. Чай з пладоў выкарыстоўваюць пры прастудных захворваннях. Насенне — для лячэння камянёў у мочавыдзяляльных шляхах[14], пры рэўматызме і падагры.
Плады ўтрымліваюць нязначную колькасць вітаміна C (0,24-0,85 % ад сухой вагі мякаці). Як вітамінавая расліна шыпшына сабачая вялікага значэння не мае[15].
Харчовае выкарыстанне
правіцьПлады шыпшыны выкарыстоўваюць свежымі, у выглядзе гарбаты (адвару) з сушаных пладоў, сіропу, соку. У харчовай прамысловасці з іх рыхтуюць варэнне, джэм, пасцілу, пюрэ, павідла, кампоты, кісялі прычым у працэсе перапрацоўкі губляецца не больш за 35 % вітамінаў.
Плады шыпшыны прыдатныя для вытворчасці цукерак, мармеладу, дражэ, а канцэнтраваныя прэпараты з іх дадаюць да кандытарскіх вырабаў для іх вітамінізацыі. З іх рыхтуюць наліўкі, безалкагольныя напоі, віны, гарбатна-кававыя сурагаты, якія адзначаюцца араматам, абумоўленым наяўнасцю эфірных алеяў. Падсмажаныя на лёгкім агні плады выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі «кавы», якая мае пах ванілі[16].
Дэкаратыўнае выкарыстанне
правіцьДзякуючы засухаўстойлівасці і здольнасці да парасткавага абнаўлення, добра развітой каранёвай сістэме шыпшына цэніцца ў супрацьэразійных і ахоўных насаджэннях. Іншыя віды шыпшынніка маюць аналагічнае прымяненне.
Шыпшына сабачая — самая распаўсюджаная прышчэпа для садовых руж. Прышчэпленыя на яго ружы набываюць яго непераборлівасць, зімаўстойлівасць і значную ўстойлівасць да хвароб.
Іншае выкарыстанне
правіцьШыпшына не вылучае шмат нектару, але яе ахвотна наведваюць пчолы і збіраюць з яе вялікую колькасць пылка. На шыпшынніку часам вылучаецца падзь. Рэкамендуюць высаджваць яе ў месцах, дзе ў канцы мая — першай палове чэрвеня мала пылканосаў.
Пялёсткі шыпшыны — выдатная сыравіна для эфірамаслічнай прамысловасці, парфумерыі, лікёрагарэлачнай вытворчасці. З насення здабываюць тлусты алей, багаты каратынам (да 40 %). Выкарыстоўваюць пры пролежнях, трафічных язвах, дэрматозах, як жоўцегонны, мачагонны супрацьзапаленчы сродак.
У каранях і галах шыпшыны ўтрымліваюцца таніды. Іх можна выкарыстоўваць для афарбоўвання тканін у карычневы колер.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 112. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001. С. 433.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ а б в г д е ё Хржановский В. Г. Розы. Филогения и систематика. Спонтанные виды европ. части СССР, Крыма и Кавказа. Опыт и перспективы использования. — М.: Советская наука, 1958. — С. 177—183. — 497 с.
- ↑ Яковлев Г. П., Челомбитько В. А. Ботаника: Учебник для вузов / Под ред. Р. В. Камелина. — СПб.: Спецлит, изд-во СПХФА, 2003. — С. 434. — 647 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-299-00237-8.
- ↑ Андронов Н. М., Богданов П. Л. Определитель древесных растений по листьям. — Л.: ГУПИ Издательство Лен. Университета, 1974. — С. 49. — 128 с.
- ↑ Шиповник собачий — Лекарственные растения
- ↑ Дикие съедобные растения / Под ред. акад. В. А. Келлера; АН СССР; Моск. ботан. сад и Ин-т истории матер. культуры им. Н. Я. Марра. — М.: б. и., 1941. — С. 12. — 40 с.
- ↑ Мікалай Міхайлавіч Вярзілін По следам Робинзона. Сады и парки мира. — Л.: Детская литература., 1964. — 576с.
Літаратура
правіць- Штегеман И. А. Разведение дичков Rosa canina // Вестник Императорского Российского общества садоводства, СПб.. — 1874.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. — С. 396. — ISBN 5-87317-128-9.