Меркаванне пра выбранне новага караля
«Меркава́нне пра выбра́нне но́вага караля́» — беларускі ананімны твор палітычнага зместу другой паловы XVI ст. Прысвечаны выбранню новага караля Рэчы Паспалітай пасля смерці Жыгімонта II. Аўтар выступае ў падтрымку кандыдатуры сына Івана Грознага — Фёдара, які, на яго думку, установіць мірныя адносіны з Рускай дзяржавай і вырашыць многія эканамічныя і палітычныя праблемы. У творы падкрэсліваецца гістарычнае значэнне Маскоўскай Русі ў барацьбе з мангола-татарскім ігам і абароне інтарэсаў усіх славянскіх народаў, выказваюцца ідэі верацярпімасці і незадавальненне палітыкай польскіх кіруючых колаў у адносінах да Вялікага Княства Літоўскага, асуджаецца Люблінская унія 1569 года.
Літаратура
правіць- С. Ф. Сокал. «Меркаванне пра выбранне новага караля» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 10 000 экз.
- Сокол С. Ф. Социологическая и политическая мысль Белоруссии во II половине XVI века.—Мн., 1974.