Маскоўскі Крэмль
Маскоўскі Крэмль (руск.: Московский Кремль) — найбольш старажытная частка Масквы, галоўны грамадска-палітычны, духоўна-рэлігійны і гісторыка-мастацкі комплекс расійскай сталіцы, месцазнаходжанне Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі . Размешчаны на высокім, левым беразе Масквы-ракі — Баравіцкім узгорку, пры ўпадзенні ў яе ракі Нягліннай. У плане Крэмль — няправільны трохвугольнік плошчай 27,5 га. Паўднёвая сцяна звернутая да Масквы-ракі, паўночна-заходняя — да Аляксандраўскага сада, усходняя — да Чырвонай плошчы.
Славутасць | |
Маскоўскі Крэмль | |
---|---|
руск.: Московский Кремль | |
55°45′06″ пн. ш. 37°37′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Архітэктар | Арыстоцель Ф’ёраванці, Aloisio da Milano[d], Palace of Facets[d] і Pietro Antonio Solari[d] |
Дата заснавання | 1420 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710353000 |
Сайт | kreml.ru (англ.) (руск.) (кіт.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура Крамля
правіцьІснуючыя сцены і вежы былі пабудаваныя ў 1485—1495 гадах. Агульная працягласць сценаў — 2235 м, вышыня ад 5 да 19 м, таўшчыня — ад 3,5 да 6,5 м. У плане сцены ўтвараюць сабою няправільны трохвугольнік.
Уздоўж сценаў размешчана 20 веж. 3 вежы, якія стаяць у кутах трохвугольніка, маюць круглае сячэнне, астатнія — квадратнае. Самая высокая вежа — Траецкая, яна мае вышыню 80 м.
Большасць веж выканана ў адзіным архітэктурным стылі, прыданым ім у другой палове XVII стагоддзі. З агульнага ансамбля вылучаецца Мікольская вежа, якая ў пачатку XIX стагоддзя была перабудаваная ў гатычным стылі.
- Вадаўзводная
- Баравіцкая
- Каменданцкая
- Аружэйная
- Траецкая
- Кутаф'я
- Сярэдняя Арсенальная
- Вуглавая Арсенальная
- Мікольская
- Сенацкая
- Спаская
- Царская
- Набатная
- Канстанціна-Еленінская
- Бяклемішэўская
- Пятроўская
- Першая Безназоўная
- Другая Безназоўная
- Тайніцкая
- Благавешчанская
Саборы Маскоўскага Крамля
правіць- Успенскі сабор
- Дабравешчанскі сабор
- Архангельскі сабор
- Храм вялебнага Івана Лествічніка і Званіца Івана Вялікага
- Царква Рызапаладэння
- Патрыяршы палац і сабор Дванаццаці Апосталаў
- Верхаскпаскі сабор і церамныя цэрквы
Адміністрацыйныя будынкі і музеі
правіць- Сенацкі палац
- Адміністрацыйны корпус, 14-ы корпус
- Арсенал (Цэйхгаўз)
- Пацешны палац
- Дзяржаўны Крамлёўскі палац
- Вялікі Крамлёўскі палац
- Церамны палац
- Аружэйная палата
- Гранавітая палата
- Царква Ражджаства Багародзіцы на Сенцах
- Залатая царыцына палата
Плошчы і сады Маскоўскага Крамля
правіцьПомнікі
правіцьРазбураныя помнікі Маскоўскага Крамля
правіць- Сабор Спасу на Бару
- Чудаў манастыр
- Узнясенскі манастыр
- Афанасеўскі манастыр
- Малы Мікалаеўскі палац
- Царква Благавешчання
- Царква Мікалая Цудатворцы Гастунскага (існавала як асобны будынак да 1817 года)
- Царква святых Канстанціна і Алены
- Старая Аружэйная палата
- Помнік Аляксандру II
- Помнік вялікаму князю Сяргею Аляксандравічу
Вядомыя рамеснікі
правіцьЛітаратура
правіць- Крэмль Маскоўскі // БЭ ў 18 тамах. Т. 8. — Мн., 1999. — С. 538—539.