Марыя Мантэсоры
Марыя Мантэсоры (італ.: Maria Montessori; 31 жніўня 1870 — 6 мая 1952) — італьянскі педагог, вучоны, філосаф, гуманістка, каталічка.
Марыя Мантэсоры | |
---|---|
італ.: Maria Montessori | |
Дата нараджэння | 31 жніўня 1870[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 1952[3][1][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Mario Montessori[d] |
Род дзейнасці | урач, педагог, эсэістка |
Навуковая сфера | педагогіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук[d] |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Helma Trass[d] |
Вядомая як | аўтар сусветна вядомай педагагічнай сістэмы |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адным з сведчанняў міжнароднага прызнання Марыі Мантэсоры стала рашэнне ЮНЕСКА (1988), якое датычыцца ўсяго чатырох педагогаў, якія вызначылі спосаб педагагічнага мыслення ў ХХ стагоддзі.
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў К’яравале (Цэнтральная Італія, правінцыя Анкона). Мантэсоры была першай жанчынай у гісторыі Італіі, якая скончыла курсы медыцыны і адной з першых носбітак вучонай ступені доктара навук.
Сусветную вядомасць Марыя Монтэсоры набыла ў сувязі з распрацаванай ёю педагагічнай сістэмай. Першая «школа Мантэсоры» была адкрыта ёю 6 студзеня 1907 года ў Рыме. Метады, заснаваныя на досведзе працы ў гэтай школе, былі пасля паспяхова развітыя і, нягледзячы на крытыку ў наступныя гады, застаюцца папулярнымі ў многіх краінах свету.
Мантэсоры пачынала з працы з разумова адсталымі дзецьмі, у далейшым яна пераключылася са спецыяльнай педагогікі на агульную, займаючыся і нармальнымі дзецьмі.
Пасля таго, як праца Мантэсоры ў рымскім Доме Дзіцяці атрымала вядомасць, на яе метад звярнулі ўвагу ў Паўночнай Амерыцы (каля 1913), пазней гэтая цікавасць спынілася.
Марыя Мантэсоры, акрамя Італіі, доўгія гады жыла і працавала ў Каталоніі і Нідэрландах.
З Нідэрландаў, дзе яна знаходзілася з 1936 года, Мантэсоры, па запрашэнні тэасофскага Таварыства, адправілася ў Індыю, дзе чытала лекцыі ў Мадрасе, Карачы і іншых гарадах, а пазней адкрыла сваю школу ў Кадайканале, якая працавала падчас Другой сусветнай вайны. Пасля Індыі яна пасялілася да канца свайго жыцця ў Нідэрландах, дзе яна памерла ў 1952 (Наардвейк-ан-Зэ). Міжнародная Мантэсоры-Арганізацыя (AMI) была таксама заснавана ў Нідэрландах у 1929 (дзейнічае па сённяшні дзень). Сын Марыі Мантэсоры Марыа ўзначальваў гэтую арганізацыю да сваёй смерці (1982).
Зноскі
- ↑ а б Maria Montessori // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Maria Montessori // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Монтессори Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
правіць- Марыя Мантэсоры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 91. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).