Станькаўскі сельсавет (Суражскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Суражскім раёне Віцебскай вобласці БССР
(Пасля перасылкі з Князёўскі сельсавет)
Ста́нькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Суражскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Князі.
Станькаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Суражскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Князі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Князёўскі сельсавет у складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Князі. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Станькі, сельсавет перайменаваны ў Станькаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. Пасля 1947 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Князі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Янавіцкага сельсавета[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.