Манастыр

(Пасля перасылкі з Кляштар)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Манасты́р, кля́штар[1] (грэч. monastērion «келля пустэльніка», польск.: klasztor) — рэлігійная суполка манахаў ці манашак у хрысціянстве (апроч пратэстантызму), індуізме, будызме, ісламе.

Сінайскі манастыр — адзін з найстаражытнейшых бесперапынна дзеючых хрысціянскіх манастыроў у свеце

Таксама: тэрыторыя, храм і ўсе будынкі, якія належаць такой суполцы. Манастыры маюць свае падвор’і, дзе вернікі займаюцца гаспадарчай і прамысловай дзейнасцю. Манастыры падзяляюцца на мужчынскія і жаночыя.

У Старажытным Егіпце існавалі з сярэдзіны 1 тыс. да н.э. (культ Серапіса), у Індыі — з 2—1 тыс. да н.э.

У Рымскай імперыі хрысціянскі манаскі рух распаўсюдзіўся з IV ст. (Гл. таксама: кіновія). Першы хрысціянскі манастыр быў заснаваны Пахоміем на востраве на рацэ Ніл. Неўзабаве з’явіліся і жаночыя манастыры. Манастыры хутка распаўсюдзіліся, асабліва ва ўсходніх абласцях, і пачаткова, да Халкідонскага сабора (V ст.) існавалі незалежна ад біскупаў адпаведных епархій. У VI ст. ва Ўсходняй Рымскай імперыі было забаронена і пустэльніцтва.

У Беларусі

правіць
 
Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў на малюнку Н. Орды

Каталіцкія манастыры ў ВКЛ узніклі неўзабаве пасля хрышчэння Літвы (1387) і былі тады нешматлікімі. Крыніцы даюць пра іх часам супярэчлівыя звесткі. Найболей старажытныя: францысканцаў у Пінску (1396) і Ашмянах (1505), аўгусцінцаў у Быстрыцы (цяпер Астравецкі раён), Брэсце і Гродне (заснаваны Вітаўтам), бернардзінцаў у Вільні (1471), Гродне і Полацку (1498). Большасць іх заснавана ў перыяд Контррэфармацыі, іх фундатарамі былі каралі Рэчы Паспалітай, магнаты (Сапегі, Глябовічы, Радзівілы, Пацы і іншыя), шляхта.[2]

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Найчасцей у дачыненні да каталіцкага манастыра.
  2. Паводле: ??? Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).

Літаратура

правіць
  • От общины к церкви: (О формировании христианской церкви) / Свенцицкая И. С. — Москва: Политиздат, 1985. — С. 122,123. — 224 с.