Катаванні — любая працэдура, якая прычыняе чалавеку мукі і боль, незалежна ад абставін і мэт, незалежна ад таго, заканчваецца пакаранне гэтай працэдурай або за ёй ідзе пазбаўленне чалавека жыцця.

Абсталяванне для катаванняў

Забарона катаванняў у міжнародным праве

правіць

Галоўным міжнародным актам у галіне барацьбы з катаваннямі з’яўляецца Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў здзекі і пакарання, прынятая Рэзалюцыяй 39/46 Генеральнай Асамблеі ААН 10 снежня 1984 года. Да канвенцыі далучылася ўжо 127 краін.

Канвенцыя 1984 года ўстанавіла адносна катаванняў так званую універсальную юрысдыкцыю. Гэта азначае, што вінаватыя ва ўжыванні катаванняў могуць крымінальна праследавацца ўладамі любой дзяржавы, незалежна ад грамадзянства вінаватых і месца здзяйснення імі дзеі.

Нормы аб забароне катаванняў таксама ўключаны ў Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека (арт. 5), Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах 1966 года (арт. 7), у канвенцыі аб абароне ахвяр вайны, аб барацьбе з генацыдам, апартэідам, рабствам і інш.