Каралеўскае літаратурнае таварыства

Каралеўскае літаратурнае таварыства (англ.: The Royal Society of Literature) — прэстыжная літаратурная арганізацыя Вялікабрытаніі, створаная ў 1820 годзе каралём Георгам IV «у мэтах заахвочвання заслуг у галіне літаратуры і стымулявання літаратурных талентаў».[2] Таварыства базуецца ў Сомерсет-хаус у Лондане.

Каралеўскае літаратурнае таварыства
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі навуковае таварыства[d] і дзяржаўная акадэмія навук[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1820
Абарот
  • 549 тыс. £ (2018)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 4 чал. (2018)[1]
rsliterature.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Узнагароды

правіць

Каралеўскае літаратурнае таварыства штогод уручае шэраг узнагарод. Праз свае праграмы прэмій таварыства падтрымлівае новых і вядомых сучасных пісьменнікаў.

  • Прэмія Крыстафера Бланда  (англ.) — штогадовая ўзнагарода ў памеры 10 000 фунтаў аўтару, старэйшаму за 50 гадоў, за лепшую дэбютную кнігу мастацкай або дакументальнай прозы
  • Прэмія «Анкор»  (англ.) — штогадовая ўзнагарода ў памеры 10 000 фунтаў за лепшы другі раман пісьменніка
  • Прэмія Джайлса Сент-Абіна  (англ.) — штогадовыя ўзнагароды, адна ў памеры 10 000 фунтаў стэрлінгаў і дзве па 5000 фунтаў стэрлінгаў, за першыя публікацыі ў жанры дакументальнай літаратуры
  • Прэмія Андатжэ  (англ.) — штогадовая ўзнагарода ў памеры 10 000 фунтаў за выдатны твор у прозе, паэзіі ці дакументальным жанры, які раскрывае дух месца
  • мемарыяльная прэмія Віктара Прытчэта  (англ.) — штогадовая прэмія ў памеры 1 000 фунтаў за лепшае неапублікаванае апавяданне года
  • Медаль Бенсана  (англ.) — за асаблівыя заслугі перад літаратурай (зрэдку ўручаецца і замежным аўтарам)
  • Міжнародны пісьменнік (англ.: International writer) — ганаровае званне, якое прысуджаецца штогод 12 замежным пісьменнікам.
  • Рыцар літаратуры  (англ.) — самае ганаровае званне, якое таварыства можа прысвоіць пісьменніку

Спіс прэзідэнтаў

правіць

Міжнародныя пісьменнікі

правіць

Праграма Таварыства Міжнародныя пісьменнікі (англ.: RSL International Writers) — гэта новая пажыццёвая ўзнагарода, якая прызнае ўклад пісьменнікаў усяго свету ў англамоўную літаратуру, а таксама здольнасць літаратуры пераадольваць межы і аб’ядноўваць людзей. Першы спіс лаўрэатаў быў аб’яўлены ў 2021 годзе.[3]

Год Пісьменнік Краіна Мова Жанр Намінатары
2021[3] Дон Мей Чхве  (англ.) (нар. 1962)   Рэспубліка Карэя
  ЗША
карэйская і
англійская
паэзія, пераклад Старшыня: Даніэль Хан
Члены: Ліза Апінунейзі  (англ.),
Сійма Аслам,
Бібі Бакарэ-Юсуф  (англ.),
Сафі Колінз,
Саша Дагдэйл,
Макс Портэр,
Філіп Сэндс  (руск.),
Эліф Шафак  (англ.),
Бойд Тонкін
Анні Эрно (нар. 1940)   Францыя французская раман, мемуары, аўтабіяграфія
Давід Гросман (нар. 1954)   Ізраіль Іўрыт раман, эсэ
Джамейка Кінкейд  (англ.) (нар. 1949)   Антыгуа і Барбуда
  ЗША
англійская раман, эсэ, апавяданні
Янь Лянькэ  (англ.) (нар. 1958)   Кітай паўночнакітайская раман, апавяданні
Амін Маалуф (нар. 1949)   Ліван
  Францыя
французская раман, эсэ
Ален Мабанку  (англ.) (нар. 1966)   Рэспубліка Конга
  Францыя
французская раман, паэзія, эсэ
Хаўер Марыяс  (англ.) (1951—2022)   Іспанія іспанская раман, апавяданні, эсэ, пераклад
Нгугі Ва Тхіёнга  (англ.) (нар. 1938)   Кенія англійская і
кікую
раман, драма, апавяданні, эсэ
Клаўдыя Ранкін  (англ.) (нар. 1963)   ЗША англійская паэзія, эсэ, драма
Вольга Такарчук (нар. 1962)   Польшча польская раман, апавяданні, паэзія, эсэ, сцэнарый
Дубраўка Уграшыч (1949—2023)   Харватыя харвацкая раман, эсэ
2022[4] Эн Карсан (нар. 1950)   Канада англійская паэзія, эсэ Старшыня: Daniel Hahn
Члены: Махізола Адэбаё,
Нік Барлі,
Шарміла Бізмохун,
Морын Фрылі,
Нэл Лейшон,
Надзіфа Махамед  (англ.),
Далджыт Награ,
Кэтрын Рандэл
Марыз Кандэ  (руск.) (1937—2024)   Францыя французская раман, драма, эсэ
Цыцы Дангарембга  (руск.) (нар. 1959)   Зімбабвэ англійская раман, драма, эсэ, сцэнарый
Карнелія Функе (нар. 1958)   Германія нямецкая раман
Мэры Гейцкіл  (англ.) (нар. 1954)   ЗША англійская раман, апавяданні, эсэ
Фаіза Генэ  (англ.) (нар. 1985)   Францыя французская раман
Саідыя Хартман  (англ.) (нар. 1960)   ЗША англійская эсэ
Кім Хесон  (англ.) (нар. 1955)   Рэспубліка Карэя карэйская паэзія, эсэ
Ёка Агава  (руск.) (нар. 1962)   Японія японская раман, апавяданні, эсэ
Раджа Шэхадэ  (англ.) (нар. 1951)   Палесціна арабская мемуары, эсэ
Хуан Габрыэль Васкес  (руск.) (нар. 1973)   Калумбія іспанская раман, апавяданні, эсэ
Самар Язбек  (англ.) (нар. 1970)   Сірыя арабская раман, апавяданні, эсэ
2023[5] Тоні Берч  (англ.) (нар. каля 1957)   Аўстралія англійская раман, апавяданні, эсэ Старшыня: Морын Фрылі
Члены:Сандра Агард,
Кіт Фан,
Даніэль Хан,
Маргарэт Джул Коста,
Ханна Халіл,
Муса Аквонга,
Габі Вуд
Юсеф Эль Гуіндзі  (англ.) (нар. 1960)   Егіпет
  ЗША
англійская драма
Лорна Гудзісан  (англ.) (нар. 1947) Шаблон:Сцягафікацыя/Дджамайка англійская паэзія, эсэ, мемуары
Яа Гьясі  (руск.) (нар. 1989)   Гана
  ЗША
англійская раман
Хан Ган (нар. 1970)   Рэспубліка Карэя карэйская раман
Іюнь Лі  (англ.) (нар. 1972)   Кітай
 
англійская апавяданні, раман
Атыка Лок  (англ.) (нар. 1974)   ЗША англійская раман
Валерыя Луіселі  (англ.) (нар. 1983)   Мексіка іспанская і англійская апавяданні, раман
Эн Майклз  (англ.) (нар. 1958)   Канада англійская паэзія, раман
Скаластык Муказонга  (англ.) (нар. 1956)   Руанда
  Францыя
французская апавяданні, раман
Марыя Сцяпанава  (руск.) (нар. 1972)   Расія руская паэзія, раман, журналістыка
Гаа Сінцянь (нар. 1940)   Кітай
  Францыя
кітайская раман, драма

Крыніцы

правіць
  1. а б (unspecified title) Праверана 14 лютага 2022.
  2. История Королевского литературного общества(нявызн.). Официальный сайт Королевского литературного общества. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 3 лютага 2010.
  3. а б Inaugural RSL International Writers Announced. Royal Society of Literature (30 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 December 2021. Праверана 25 December 2021.
  4. Second group of RSL International Writers announced. Royal Society of Literature (30 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 3 December 2022.
  5. 2023 International Writers. Royal Society of Literature (30 лістапада 2022). Праверана 23 December 2023.