Красненскі сельсавет (Карэліцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Кра́сненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Краснае.

Красненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Карэліцкі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Краснае
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 660
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1595
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Запольскі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Заполле. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 16 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паланаеўскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Амневічы, Барацін, Бушкі, Горная Рута, Дольная Рута, Загор’е, Кальчычы, Куцавічы, Паланая, Пятрыкі, Руціца, Садовая, Стрэльнікі і Тударава), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Краснае, сельсавет перайменаваны ў Красненскі[1]. 28 снежня 2007 года з раённага ў падпарадкаванне сельсавета была перададзена вёска Працяневічы[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2050 чалавек[3], з іх 97,7 % — беларусы, 1,6 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1660 чалавек[5].

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.