Грамадзянскі шрыфт

спрошчанае напісанне рускага алфавіту ў выніку рэформы 1708 г.

Грамадзянскі шрыфт, ці т.зв. «гражданка» — графічная сістэма, распрацаваная для Расіі ў Галандыі ў пачатку 18 ст. Аснова ўсіх кірылічных графічных сістэм новага часу.

Грамадзянскі шрыфт. 1707

У аснове алфавіта ляжаў тагачасны алфавіт царкоўнаславянскай мовы. Пры стварэнні «гражданкі» былі выдаленыя літары «псі», «ксі», «омега», «от», знакі націску і цітлы, было афіцыйна замацавана напісанне літар «е», «я», «э». За далейшы час існавання былі вынятыя 12 літар, і ўведзеныя яшчэ 2 новыя: «и» (1735), «ё» (канец 18 ст., як норма канчаткова з 1956).

Абрыс літар быў створаны на аснове шрыфту кнігі Іллі Капіевіча (Капіеўскага) «Повествование кругов небесных» (Амстэрдам, 1699).

Першы шрыфт быў адліты ў Амстэрдаме (1708), першая кніга, надрукаваная такім шрыфтам: «Геометриа славенски землемерие» (1708).

Літаратура

правіць
  • Грамадзянскі шрыфт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 396. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (Т. 5).
  • М. Б. Батвіннік. Грамадзянскі шрыфт // ЭліМ. Т.2. — Мн, 1985.
  • Ян Станкевіч. Гісторыя беларускага языка [1939].
  • Philipp Ammon: Tractatus slavonicus. Архівавана 19 ліпеня 2020. in: Sjani (Thoughts) Georgian Scientific Journal of Literary Theory and Comparative Literature, N 17, 2016, pp. 248–56