Генрых Леў

герцаг Саксоніі (1142—1180) і Баварыі (1156—1180)

Генрых Леў (ням.: Heinrich der Löwe, 1129 — 6 жніўня 1195) — манарх з дынастыі Вельфаў, герцаг Саксоніі (пад імем Генрыха III у 1142—1180 гадах) і Баварыі (пад імем Генрыха XII ст 1156—1180 гадах). Сын герцага Саксонскага і Баварскага Генрыха Ганарлівага (каля 1108 — 20 кастрычніка 1139) і Гертруды Суплінбургскай (18 красавіка 1115 — 18 красавіка 1143), дачкі імператара Лотара II.

Генрых Леў
ням.: Heinrich der Löwe
14-ы герцаг Саксоніі
1142 — 1180
Папярэднік Альбрэхт Мядзведзь
Пераемнік Бернхард I
герцаг Баварыі
1156 — 1180
Папярэднік Генрых II
Пераемнік Атон I
Нараджэнне 1129
Смерць 6 жніўня 1195
Месца пахавання
Род Вельфы
Бацька Генрых X Горды[3]
Маці Гертруда Саксонская[3]
Жонка каля Кляменцыя Церынген[d][4] і Мацільда Плантагенет[3][4]
Дзеці Атон IV[5][3], Генрых V[3], Вільгельм[d][3], Гертруда Баварская[d][6], Мацільда Саксонская[d][6], Maud von Braunschweig[d][6], Rixa von Sachsen[d][6], Eleanor von Sachsen[d][6], Інгіб’ёрга Саксонская[d][6], Lothaire von Sachsen[d][6] і son von Sachsen[d][6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Уладанні Вельфаў у часы валадарства Генрыха Льва.

Генрых Ганарлівы памёр, калі яго сыну было ўсяго дзесяць гадоў. Праціўнік Вельфаў, кароль Германіі Конрад III, пазбавіў іх уладанняў, перадаўшы Саксонію Альбрэхту Мядзведзю, а Баварыю — Леапольду Аўстрыйскаму. Аднак Генрых Леў дамогся, што ў 1142 г. яму была вернута Саксонія. У 1156 годзе — ужо пры новым каралі Фрыдрыху Барбаросе — Вельфу была перададзена і Баварыя.

У 1147 годзе Генрых Леў разам з Альбрэхтам Мядзведзем узначаліў крыжовы паход на ўсход супраць славян, які скончыўся няўдачай. У тым жа годзе Генрых ажаніўся з Клеменцыяй, прынцэсе з дому Цэрынгенаў, атрымаўшы ў якасці пасагу Швабію. Фрыдрых Барбароса дамогся скасавання гэтага шлюбу і адабраў у Вельфа Швабію, даўшы наўзамен некаторыя ўладанні ў Саксоніі.

 
Генрых Леў і Мацільда.

У 1168 годзе Генрых Леў ажаніўся з Мацільдай, дачкой англійскага караля Генрыха II і Элеаноры Аквітанскай.

У выніку наступных паходаў на ўсход, пачынаючы з 1160 года Генрых Леў захапіў амаль усю тэрыторыю бодрычаў і стаў уладальнікам велізарнай тэрыторыі на ўсход ад Эльбы. Узмацненне Вельфа выклікала рэзкі канфлікт паміж ім і імператарам Фрыдрыхам I Барбаросай. Калі Генрых Леў адмовіўся ад удзелу ў паходзе імператара ў Італію, Фрыдрых арганізаваў над ім судовы працэс (1180). У выніку Генрых Леў пазбавіўся большасці сваіх уладанняў (у яго руках засталіся толькі Браўншвайг і Люнебург).

Генрых памёр 6 жніўня 1195 года ў Браўншвайгу.

Шлюб і дзеці

правіць

1 жонка: з каля 1148/1149 (развод 23 лістапада 1162) Клеменцыя (пам. 1173/1175), дачка Конрада, герцага Цэрынгена, і Клеменцыі Намюрскай. Яна другім шлюбам у 1164 годзе выйшла замуж за Гумберта III, графа Савоі і Мар'ена. Дзеці:

2 жонка: з 1 лютага 1168 (Міндэн, кафедральны сабор) Мацільда Плантагенет (чэрвень 1156 — 28 чэрвеня 1189), дачка Генрыха II, караля Англіі, і герцагіні Элеаноры Аквітанскай. Дзеці:

Таксама ад дачкі Готфрыда, графа Бліскастэля, Генрых Леў меў незаконную дачку:

Кінематограф

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць
 Папярэднік 
Альбрэхт Мядзведзь
  герцаг Саксоніі 
11421180
Пераемнік
Бернхард I
 Папярэднік 
Генрых XI Язаміргот
  герцаг Баварыі 
11561180
Пераемнік
Атон I