Генадзь Міхайлавіч Галубовіч

мастак, графік

Генадзь Міхайлавіч Галубовіч (19 верасня 1934, Вялешына 1, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 1992, Мінск) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар.

Генадзь Міхайлавіч Галубовіч
Дата нараджэння 19 верасня 1934(1934-09-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 1992
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Надзея Фёдараўна Высоцкая
Род дзейнасці мастак
Жанр экслібрыс, кніжная ілюстрацыя
Вучоба
Вядомыя працы

аформіў кнігі Ю. Карачуна «Янка Купала ў творчасці мастакоў» (сумесна з М. Ганчаровым

«Якуб Колас у творчасці мастакоў» (сумесна з М. Ганчаровым)
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Пасля заканчэння інстытута вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў рэдактарам галоўнага выдавецтва Камітэта па друку пры Савеце Міністраў БССР. З 1972 па 1990 годы быў загадчыкам рэдакцыі выяўленчай прадукцыі і галоўным мастаком выдавецтва «Беларусь», а потым і вядучы рэдактар (1990—1992) гэтага выдавецтва.

Удзельнічаў у рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных кніжных выстаўках. Таксама прымаў удзел у мастацкім афармленні кніг Юрыя Карачуна «Якуб Колас у творчасці мастакоў», «Янка Купала ў творчасці мастакоў», Н. Ф. Высоцкай «Пластык Беларусі ХІІ — ХVІІ стагоддзяў», камплект паштовак «Янка Купала і Якуб Колас», кнігі Міколы Ганчарова «Беларускія мастакі аб Вялікай Айчыннай вайне», кнігі Н. Ф. Высоцкай і Т. А. Карповіч «Жывапіс Беларусі ХІІ — ХVІІІ стагоддзяў» і многіх іншых.

Памяць

правіць

Пахаваны на радзіме, у вёсцы Вялешына.

У верасні 1994 года ў Вялешыне адбылося ўрачастае адкрыццё надмагільнага помніка і мемарыяльнай дошкі Генадзю Галубовічу.

Народны мастак Беларусі Уладзімір Стальмашонак падарыў Капыльскаму краязнаўчаму музею партрэт Генадзя Галубовіча.

Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі жонкай мастака Надзеяй Высоцкай былі перададзены ў дар экслібрысы Генадзя Галубовіча. Яе намаганнямі ў вёсцы Вялешына быў створаны музей Генадзя Галубовіча.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», дзвюма Ганаровымі граматамі і дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, значком «Выдатнік друку», дыпломамі рэспубліканскіх, усесаюзных, міжрэспубліканскіх конкурсаў «Мастацтва кнігі».

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 472. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Беларускі кніжны знак: [Каталог Г. М. Галубовіча]. — Мн., 1975. — С. 37.
  • Третья республиканская выставка книжного знака: [Каталог Г. М. Голубовича]. — Мн., 1974. — С. 15. (руск.)
  • Художники печати Советской Белоруссии: [Г. М. Голубович]. — Мн., 1986. — С. 16. (руск.)
  • Экслибрис. Четвертая республиканская выставка книжного знака: [Каталог Г. М. Голубовича]. — Мн., 1979. — С. 13. (руск.)
  • Голубович, А. Г. Эпоха. Художник. Человек / Александра Голубович. — Мн.: Колорград, 2021. — 108 с. — ISBN 978-985-596-792-8. (руск.)

Спасылкі

правіць