Вікіпедыя:Зноскі
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Механізм зносак — спецыяльны механізм у Вікіпедыі для падання спасылак на крыніцы інфармацыі і афармлення дадатковых заўваг да тэксту. На гэтай старонцы апісваецца тэхнічны бок працы зносак, і не закранаецца афармленне саміх спасылак на крыніцы — пра яго ёсць на старонцы Вікіпедыя:Спасылкі на крыніцы.
Зноскі звычайна ўжываюцца для:
- спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, якія пацвярджаюць пэўныя факты ў тэксце;
- заўваг і іншай тлумачальнай інфармацыі;
- разгорнутага апісання для табліц, подпісаў да выяў (дзе месца абмежавана).
Праца зносак забяспечваецца праграмным пашырэннем Cite ад MediaWiki. Гэта пашырэнне апрацоўвае HTML-падобныя элементы <ref></ref>
, <references />
і <references></references>
. Гэтыя ж элементы выкарыстоўваюцца ў розных шаблонах, напрыклад звычайна ўжываецца шаблон {{reflist}}
замест яўнага тэга <references />
, што забяспечнае належнае афармленне.
Агляд
правіцьСістэма зносак паказвае два элементы на старонцы:
- Знак зноскі паказваецца ў тэксце артыкула як надрадковая лічба, літара або значок у квадратных дужках, выглядае так: [1][a][заўв 1]. Такі знак ёсць спасылкай, якая пераходзіць да апісальнай часткі зноскі. Націсканне перамяшчае старонку ўніз да тэксту зноскі, які вылучаецца пры гэтым колерам. Таксама пры навядзенні мышы на знак зноскі ўсплывае акенца з тэкстам зноскі.
- Апісальная частка зноскі адлюстроўвае поўны яе тэкст. Усе апісальныя часткі розных зносак змяшчаюцца разам у нумараваным спісе, які задаецца шаблонам {{reflist}}. Кожны запіс са спісе пачынаецца з адпаведнага знака зноскі, за якім ідзе тэкст. Увесь спіс зносак мае трохі меншы памер шрыфта.
- Знак кожнай карэктна зададзенай зноскі аўтаматычна атрымоўвае паслядоўны нумар. Такім чынам, першы знак зноскі будзе [1], другі — [2], і гэтак далей. Адмысловыя знакі таксама ідуць паслядоўна: [a][b][c], [заўв 1] [заўв 2] [заўв 3].
- Апісальная часткі зноскі, што выкарыстана адзін раз, пачынаецца са стрэлкі (↑), пры націсканні на якую адбываецца вяртанне да паяснянага тэксту. Напрыклад:
- Калі іменаваная зноска выкарыстоўваецца некалькі разоў, тады будзе паказана некалькі спасылак назад, пазначаных кірылічнымі літарамі:
- Націсканне на спасылку назад або клавіш Alt+← вяртае да знака зноскі.
Праца зносак
правіцьНадрадковая лічба "1" у квадратных дужках у канцы гэтага сказа — прыклад знака зноскі[1].
- ↑ Асноўны тэкст зноскі, змяшчае заўвагу або спасылку на крыніцу.
Выкарыстанне
правіцьКаб стварыць знак зноскі, трэба ў адпаведным месцы ў тэксце ўвесці разметку са спасылкай на крыніцу або заўвагай унутры тэга <ref></ref>
. Напрыклад:
Разметка | Выканае як |
---|---|
Lorem ipsum dolor sit amet<ref>{{cite book|title=Аўтарытэтная кніга}}</ref>. == Зноскі == {{reflist}} |
|
Змест унутры <ref></ref>
будзе паказаны ў спісе зносак. Тэгі можна дадаць у любым месцы, дзе патрэбна спасылка на крыніцу або заўвага. Унутры тэга мусіць быць змест, інакш будзе паказана памылка.
У тэксце зноскі падтрымліваецца большасць магчымасцей вікіразметкі і HTML. Там можна змяшчаць шаблоны, унутраныя і вонкавыя спасылкі. Аднак, унутры тэга <ref></ref>
не працуе падстаноўка шаблонаў ({{subst:шаблон}}
). Таксама не будуць працаваць канструкцыі кшталту <ref>{{{параметр}}}</ref>
унутры шаблонаў. Падобныя праблемы можна абысці, калі скарыстацца магічным словам #tag: {{#tag:ref|змест зноскі}}
.
Пры наяўнасці хоць адной зноскі ў тэксце генеруецца спіс зносак. Для звычайнага спіса зносак ствараецца шаблонам {{reflist}} (можна замест яго ўжываць таксама тэг <references />
, але ён мае менш магчымасцей, чым шаблон). Пры перадпраглядзе і захаванні старонкі знакі зносак аўтаматычна генеруюцца і нумаруюцца, ствараецца спіс. Галоўны спіс зносак змяшчаецца ў асобным раздзеле, які звычайна называецца «Зноскі», «Крыніцы» або «Заўвагі».
Тэг <ref></ref>
і шаблон {{reflist}} можна дадаць кнопкай у панэлі хуткай устаўкі пад полем рэдагавання, група «Зноскі і крыніцы».
Паўторнае выкарыстанне адной і той жа зноскі
правіцьНа адну і тую ж крыніцу можна спасылацца некалькі разоў на адной старонцы з дапамогай іменаваных зносак. Сінтаксіс іменаванай зноскі такі:
<ref name="імя">змест</ref>
Паўторнае выкарыстанне іменаванай зноскі:
<ref name="імя" />
Імёны зносак мусяць адпавядаць наступным правілам:
- Імёны адчувальныя да рэгістру. Не ўжывайце адВОльнАй капіталізацыі.
- Імёны не могуць быць поўнасцю лікавымі. Імёны кшталту
":31337"
(акрамя лічбаў змяшчаюць знакі прыпынку) будуць працаваць, а вось"31337"
(толькі лічбы) — не (пры спробе задаць такое імя будзе выведзена памылка). - Пажадана даваць зноскам асэнсаваныя імёны паводле іх зместу, каб было прасцей адрозніваць ад іншых зносак у вікітэксце. Гэта значыць, што лепей
"Яновіч 2010"
, чым":31337"
. - Імёны мусяць быць унікальнымі. Нельга ўжываць адно і тое ж імя для розных груп зносак. Намагайцеся пазбягаць імён, якія могуць абраць іншыя рэдактары для новай зноскі, кшталту
":0"
. - Імёны могуць змяшчаць розныя сімвалы, у тым ліку кірыліцу і лацініцу. Пры наяўнасці пэўных знакаў (напрыклад, прабела, таксама не ASCII сімвалаў) імя трэба абгортваць у машынапісныя двукоссі (
""
). - Калі пакінуць імя зноскі пустым (
<ref name=""></ref>
), то зноска не будзе працаваць, але і памылка не будзе выведзена[прыклад 1]. Паколькі канструкцыю<ref name=""></ref>
, прызначаную для наступнага запаўнення імя, змяшчае панэль хуткай устаўкі пад акном рэдагавання, то для прадухілення сітуацыі з пустым імем фільтр правак папярэджвае пра недапушчальнасць такога афармлення зносак[папярэджанне 1]. - Зносцы можна даваць імя, нават калі яна паўторна не выкарыстоўваецца. Так можна спрасціць паўторнае ўжыванне зноскі пазней.
Звярніце ўвагу, што імя, складзенае з двукроп’я з наступным лікам (як ":0"
), ужываецца па змоўчанні ў Візуальным рэдактары.
Разметка | Выканае як |
---|---|
Lorem ipsum dolor sit amet<ref name="зноска">{{cite book|title=Аўтарытэтная кніга}}</ref>. Consectetur adipisicing elit<ref name="зноска"/>. {{reflist}} |
|
Нумарацыя метак зносак ідзе ў парадку ўжывання ў тэксце, аднак пры паўторным выкарыстанні метка паўтараецца, у такім выпадку яна можа выбівацца з агульнага парадку.
Разметка | Выканае як |
---|---|
Меркаванне пачаткоўца<ref name="зноска1">{{cite book|title=Аматарская кніга}}</ref>. Меркаванне эксперта<ref name="зноска2">{{cite book|title=Аўтарытэтная кніга}}</ref>. Яшчэ меркаванне пачаткоўца<ref name="зноска1"/>. Яшчэ меркаванне эксперта<ref name="зноска2"/>. {{reflist}} |
|
Пры ўжыванні адначасова імён і груп сінтаксіс будзе такім:
<ref group="назва_групы" name="імя">Змест</ref>
Будзьце ўважлівымі пры выдаленні іменаваных зносак са зместам: пры наяўнасці паўторнага выкарыстання такіх зносак яно перастане працаваць і дасць памылку. Таксама памылка будзе, калі даць аднолькавае імя зноскам з розным зместам.
Слупкі ў спісе зносак
правіцьПры ўжыванні {{Reflist}} або <references />
з параметрам responsive="1"
спіс зносак можа падзяляцца на слупкі. Падзел адбываецца, калі колькасць зносак большая за 10. Тэг <references />
вызначае слупкі з шырынёй па змоўчанні 30em. {{Reflist}} можна ўжываць для задання любой шырыні слупкоў:
{{Reflist|colwidth=xxem}}
, дзе xx — шырыня слупка ў em.
Колькасць слупкоў рэгулюецца аўтаматычна ў залежнасці ад шырыні экрана. Яўнае заданне колькасці слупкоў цяпер лічыцца састарэлым на карысць апісанай вышэй опцыі, якая лепш падыходзіць для гнуткага фарматавання для розных памераў экрана, пачынаючы ад мабільных прылад і заканчваючы шырокафарматнымі «кінатэатральнымі» экранамі.
Шырыню можна вызначаць любую, але рэкамендаваныя значэнні:
{{Reflist|colwidth=30em}}
(па змоўчанні): Пры наяўнасці вялікай колькасці зносак, сярод якіх могуць быць і спасылкі на крыніцы шырынёй на ўсю старонку.{{Reflist|colwidth=20em}}
: Пры ўжыванні кароткіх зносак з дапамогай шаблона {{sfn}} і падобных; гл. версію артыкула «Эдвард Адамавіч Вайніловіч» ад 1 студзеня 2023 года.
Вызначэнне зносак у спісе
правіцьЗноскі або іх частку можна задаваць у раздзеле або спісе зносак, і ўжываць у асноўным тэксце. З дапамогай такога падыходу можна трымаць зноскі ў адным месцы, што палягчае іх абслугоўванне, і пазбягаць загрушчвання тэксту. Вызначэнне ў спісе адрозніваецца ад звычайнага толькі ў зыходным кодзе, на адлюстраванне для чытачоў не ўплывае.
Сінтаксіс:
{{reflist|refs=
<ref name="імя1">Змест</ref>
<ref name="імя2">Змест</ref>
<ref name="імя...n">Змест</ref>
}}
або
<references>
<ref name="імя1">Змест</ref>
<ref name="імя2">Змест</ref>
<ref name="імя...n">Змест</ref>
</references>
Вызначаныя ў спісе іменаваныя зноскі паўторна ўжываюцца ў тэксце гэтак жа, як і звычайныя паўторныя зноскі. Прыклад:
Разметка | Выканае як |
---|---|
Lorem ipsum dolor sit amet<ref name="зноска2"/>. Consectetur adipisicing elit<ref name="зноска1"/>. Sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua<ref name="зноска3"/>. == Зноскі == {{reflist|refs= <ref name="зноска1">Тэкст зноскі 1.</ref> <ref name="зноска2">Тэкст зноскі 2.</ref> <ref name="зноска3">Тэкст зноскі 3.</ref> }} |
|
Зноскі нумаруюцца і паказваюцца на выхадзе ў тым парадку, у якім сустракаюцца ў змесце, незалежна ад іх парадку ў спісе. Кожная зазадзеная ў спісе зноска мусіць ужывацца ў тэксце, інакш будзе паказана паведамленне пра памылку.
Звярніце ўвагу, што пры ўжыванні Візуальнага рэдактара няма магчымасці дадаваць, выдаляць або змяняць вызначаныя ў спісе зноскі.
Укладзеныя зноскі
правіцьЧасам для заўваг патрэбны спасылкі на крыніцы. З-за абмежаванняў пашырэння Cite тэгі зносак не могуць быць укладзенымі; гэта значыць, што пара гэтаў <ref></ref>
не можа змяшчацца ўнутры іншай пары тэгаў <ref></ref>
. Спроба так зрабіць выклікае памылку зносак.
Для ўкладзеных зносак можна ўжываць шаблон {{refn}}. Прыклад:
{{refn|group=назва_групы|name=імя|змест}}
Параметры name і group — апцыянальныя. У змесце могуць быць тэгі <ref>
або іншыя шаблоны зносак.
У раздзеле #Прадвызначаныя групы зносак ніжэй апісаны варыянты шаблона {{refn}} са стылізаваным вывадам метак, якія маюць таксама адпаведныя шаблоны для спіса зносак.
Прыклад:
Разметка | Выканае як |
---|---|
Lorem ipsum dolor sit amet{{refn|group=заўв|Заўвага.<ref>Крыніца на заўвагу.</ref>}}. == Заўвагі == {{reflist|group=заўв}} == Крыніцы == {{reflist}} |
|
Таксама можна ўжываць магічнае слова #tag:ref
.
{{#tag:ref|змест зноскі|group=назва_групы|name=імя}}
Групы зносак
правіцьЧасам бывае карысна падзяліць зноскі на асобныя групы, напрыклад, каб адрозніваць тлумачальныя заўвагі ад спасылак на крыніцы, або асобна пералічыць заўвагі да табліц, подпісаў малюнкаў, шаблонаў-картак і навігацыйных табліц. Паслядоўнасць нумарацыі зносак незалежная ў кожнай групе.
Сінтаксіс для вызначэння зноскі з групай такі:
<ref group=назва_групы>Змест</ref>
Калі назва групы змяшчае прабел, яна мусіць быць заключана ў двукоссі, каб не было памылкі зносак. Інакш двукоссі апцыянальны.
Сінтаксіс для вызначэння спіса зносак з групай такі:
{{reflist|group=назва_групы}}
Назву групы для спіса не трэба браць у двукоссі.
Прыклад:
Разметка | Выканае як |
---|---|
Гэтая частка тэксту патрабуе тлумачэння<ref group=заўв>Адлюстроўваецца асобна ад спасылак на крыніцы</ref>, у той час крыніца адносіцца да ўсяго тэксту<ref>Спасылка на крыніцу.</ref>. І гэта патрабуе дадатковага тлумачэння<ref group=заўв>Іншая заўвага</ref>. == Заўвагі == {{reflist|group=заўв}} == Крыніцы == {{reflist}} |
|
Звярніце ўвагу, што меткі зносак у спісе паказваюць толькі лічбы, але не назву групы.
Пры ўжыванні адначасова імя зноскі і групы сінтаксіс будзе наступны:
<ref group="назва_групы" name="імя">Змест</ref>
Для паўторнай зноскі:
<ref group="назва_групы" name="імя" />
Прадвызначаныя групы зносак
правіцьІснуе некалькі прадвызначаных груп, для якіх спіс спасылак афармляецца такім чынам, каб пазнака зноскі (надрадковы сімвал з квадратнымі дужкамі, кшталту [1]) выглядала гэтак жа, які і пазнака перад тэкстам адпаведнай заўвагі ў спісе ўнізе. У раздзелах «Заўвагі», «Крыніцы» і іншых падобных можа быць некалькі спісаў такіх груп.
Для гэтых прадвызначаных груп існуюць шаблоны, якія робяць код больш простым. Такія шаблоны таксама дазваляюць змяшчаць унутры сябе звычайную зноску, такім чынам заўвагі могуць мець зноскі, і нават ствараць ланцужок зносак.
Шаблоны для груп
правіцьГрупа | Шаблон або код зноскі | Шаблон спіса зносак | Прыклад меткі |
---|---|---|---|
няма па змоўчанні, але можна задаць любую |
<ref></ref>
|
{{reflist}} {{крыніцы}}
|
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 |
{{r}} (для паўторных зносак)
| |||
{{refn}} (для паўторных зносак)
| |||
заўв | {{efn}} |
{{notelist}} |
заўв 1 заўв 2 заўв 3 |
{{заўвага}} |
{{заўвагі}}
| ||
lower-alpha | {{efn-la}} |
{{notelist-la}} |
a b c d e f g h i j |
upper-alpha | {{efn-ua}} |
{{notelist-ua}} |
A B C D E F G H I J |
lower-roman | {{efn-lr}} |
{{notelist-lr}} |
i ii iii iv v vi vii viii ix x |
upper-roman | {{efn-ur}} |
{{notelist-ur}} |
I II III IV V VI VII VIII IX X |
lower-greek | {{efn-lg}} |
{{notelist-lg}} |
α β γ δ ε ζ η θ ι κ |
{{efn}}
падтрымлівае параметры|name=
і|group=
, якія працуюць гэтак жа, як і параметры тэга<ref>
(гл. трэці і чацвёрты прыклады ніжэй). Заключаць значэнні ў двукоссі не трэба.{{notelist}}
падтрымлівае параметры|colwidth=
,|refs=
і|group=
, якія працуюць гэтак жа, як і ў шаблоне{{reflist}}
. Заключаць значэнні ў двукоссі не трэба.
Разметка | Выканае як |
---|---|
Lorem ipsum dolor sit amet{{efn|Заўвага 1}}. Consectetur adipisicing elit{{efn|Заўвага 2}}. Sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua{{efn|Заўвага 3}}. {{notelist}} |
|
У прыкладах ніжэй пазнака зноскі адпавядае пазнацы ў спісе:
Разметка | Выканае як |
---|---|
Lorem ipsum dolor sit amet{{efn-ua|Заўвага 1}}. Consectetur adipisicing elit{{efn-ua|Заўвага 2}}. Sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua{{efn-ua|Заўвага 3}}. {{notelist-ua}} |
|
Разметка | Выканае як |
---|---|
Lorem ipsum dolor sit amet{{efn-lg|name=fn1|Заўвага 1}}. Consectetur adipisicing elit{{efn-lg|Заўвага 2}}. Sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua{{efn-lg|name=fn1}}. {{notelist-lg}} |
|
Заўвага: Для іменаваных зносак тэкст дастаткова задаць аднойчы, для наступных ужыванняў хопіць імя зноскі. Пры гэтым імя зноскі вывадзіцца нідзе не будзе.
Разметка | Выканае як |
---|---|
Lorem ipsum dolor sit amet{{efn-la|name=fn1}}. Consectetur adipisicing elit{{efn-la|name=fn2}}. Sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua{{efn-la|name=fn1}}. {{notelist-la|refs= {{efn-la|name=fn1|Вельмі доўгая заўвага 1}} {{efn-la|name=fn2|Вельмі доўгая заўвага 2}} }} |
|
Заўвага: У сувязі з абмежаваннямі праграмнага забеспячэння MediaWiki ў заўвагах, тэкст якіх зададзены ў notelist, нельга размяшчаць укладзеныя зноскі.
Магчымыя праблемы
правіць- У спісе зносак будуць паказвацца звычайныя дзесятковыя лічбы, калі:
- Значэнне параметра
|group=
шаблона{{reflist}}
або<references />
не адпавядае ў дакладнасці аднаму з прадвызначаных значэнняў; пры ўжыванні{{efn}}
або яго варыянтаў яўна задаваць|group=
няма неабходнасці. - Значэнне параметра
|group=
шаблона{{reflist}}
або<references />
заключана ў двукоссі; пры ўжыванні{{efn}}
або яго варыянтаў яўна задаваць|group=
няма неабходнасці. {{reflist}}
мае водступ, зададзены з дапамогай:
.<references />
ужыты замест{{reflist}}
- Значэнне параметра
- У спісе зносак не будзе стылізацыі, калі:
- Зноска змешчана ў шаблоне
{{Навігацыйная табліца}}
або яго варыянце, і ў ім зададзены стыльклас_цела = hlist
; каб вырашыць гэта, замяніць стыль наклас_спісаў = hlist
.
- Зноска змешчана ў шаблоне
- Калі тэкст заўвагі ўмяшчае сімвал "=", размясціце перад ім
|1=
, напрыклад:{{efn|name=fn1|1=Вельмі доўгая заўвага з ураўненнем, 2+2=4}}
Аўтаматычны спіс зносак
правіцьНа старонках з тэгамі <ref>
, але без адпаведнага спіса зносак у разметцы, у самым нізе паказваецца аўтаматычна генераваны спіс зносак. У параўнанні са звычайным спісам зносак на старонках з правільнай разметкай, ён можа выглядаць дзіўна, блытаць рэдактараў і чытачоў. Адлюстраванне можна выправіць, дадаўшы ў разметку звычайны спіс зносак. Для гэтага ў патрэбным месцы артыкула варта прапісаць наступны код:
== Зноскі ==
{{reflist}}
Пазначэнне старонак у зносках
правіцьЧасам розныя факты з адной крыніцы, патрэбныя для артыкула, даюцца на розных старонках. У такім выпадку можа ўзнікнуць жаданне спасылацца на адну і тую ж крыніцу некалькі разоў, але кожны факт прывязваць да канкрэтнай старонкі.
Адным з падыходаў, які дазваляе гэта забяспечыць, ёсць ужыванне кароткіх зносак, што робіцца з дапамогай шаблонаў {{sfn}}, {{harvnb}} і падобных. Поўнае апісанне крыніцы ў такім выпадку змяшчаецца асобна ў адпаведным раздзеле літаратуры ці спасылак, а ўсе зноскі на крыніцы робяцца кароткімі (звычайна змяшчаюць прозвішча аўтара, дату публікацыі і нумары старонак). Кароткая зноска стварае спасылку, пры націску мышшу на якую старонка перамесціцца ўніз да апісання крыніцы, што вылучаецца пры гэтым колерам.
Разметка | Выканае як |
---|---|
Lorem ipsum dolor sit amet{{sfn|Аўтар|2000|с=5}}. Consectetur adipisicing elit{{sfn|Аўтар|2000|с=16}}. Sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua{{sfn|Аўтар|2000|с=34}}. == Крыніцы == {{reflist}} == Літаратура == * {{cite book|title=Аўтарытэтная кніга|last=Аўтар|year=2000}} |
Lorem ipsum dolor sit amet[1]. Consectetur adipisicing elit[2]. Sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua[3]. Крыніцы
Літаратура
|
Для шаблонаў сямейства cite для карэктнай працы кароткіх зносак дастаткова запоўніць параметры last
і year
, такія ж значэнні прапісаць у параметры шаблона {{sfn}}. Для шаблонаў {{кніга}} і {{артыкул}} трэба задаць параметры ref
і год
:
Разметка | Выканае як |
---|---|
Lorem ipsum dolor sit amet{{sfn|Аўтар|2001|с=5}}. Consectetur adipisicing elit{{sfn|Аўтар|2001|с=16}}. Sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua{{sfn|Аўтар|2001|с=34}}. == Крыніцы == {{reflist}} == Літаратура == * {{Кніга|загаловак=Аўтарытэтная кніга|аўтар=Аўтар|год=2001|ref=Аўтар}} |
Lorem ipsum dolor sit amet[1]. Consectetur adipisicing elit[2]. Sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua[3]. Крыніцы
Літаратура
|
Калі крыніца не аформлена ніякімі шаблонамі, то для стварэння якара кароткай зноскі можна скарыстацца шаблонам {{h}}, дзе ў першых двух параметрах запісваюцца аўтар і год, а ў трэцім даецца апісанне крыніцы. Калі апісанне крыніцы змяшчае знак =
(у тым ліку ў вонкавых спасылках), які можа зламаць паслядоўнасць параметраў, то для карэктнай працы можа быць карысным яўна прапісаць 3=
перад параметрам.
Разметка | Выканае як |
---|---|
Lorem ipsum dolor sit amet{{sfn|Аўтар|2002|с=5}}. Consectetur adipisicing elit{{sfn|Аўтар|2002|с=16}}. Sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua{{sfn|Аўтар|2002|с=34}}. == Крыніцы == {{reflist}} == Літаратура == * {{h|Аўтар|2002|3=''Аўтар''. Аўтарытэтная кніга. — 2002.}} |
Lorem ipsum dolor sit amet[1]. Consectetur adipisicing elit[2]. Sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua[3]. Крыніцы
Літаратура
|
Шаблон {{harvnb}} працуе падобна да {{sfn}}, але стварае спасылку на крыніцу без стварэння зноскі, такім чынам яго трэба зняшчаць унутры <ref></ref>
. Гэта можа быць карысна ў выпадку, калі акрамя спасылкі на крыніцу маецца дадатковы тэкст.
Разметка | Выканае як |
---|---|
Lorem ipsum dolor sit amet<ref>{{harvnb|Аўтар|2003|с=5}}</ref>. Consectetur adipisicing elit<ref>Пра гэта ёсць таксама ў {{harvnb|Аўтар|2003|с=16}}</ref>. Sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua<ref>{{harvnb|Аўтар|2003|с=34}}</ref>. == Крыніцы == {{reflist}} == Літаратура == * {{cite book|title=Аўтарытэтная кніга|last=Аўтар|year=2003}} |
Lorem ipsum dolor sit amet[1]. Consectetur adipisicing elit[2]. Sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua[3]. Крыніцы
Літаратура
|
Пры другім, менш ужывальным падыходзе, непасрэдна пасля зноскі ставіцца шаблон {{rp|старонка}}
, куды пераносіцца нумар старонкі. Саму зноску без нумара старонкі можна зрабіць паўторнай, што дазваляе скараціць месца ў спісе зносак.
Разметка | Выканае як |
---|---|
Lorem ipsum dolor sit amet<ref name="зноска">{{cite book|title=Аўтарытэтная кніга}}</ref>{{rp|5}}. Consectetur adipisicing elit<ref name="зноска"/>{{rp|16}}. Sed do eiusmod tempor incididunt ut labore et dolore magna aliqua<ref name="зноска"/>{{rp|34}}. == Крыніцы == {{reflist}} |
|
Шаблон {{r}}
сумяшчае функцыі <ref>
і {{rp}}
і дазваляе скараціць запіс: {{r|зноска}}
працуе гэтак жа, як і <ref name="зноска"/>
, а {{r|зноска|p=16}}
— гэтак жа, як і <ref name="зноска"/>{{rp|16}}
.
Размяшчэнне знака зноскі
правіцьЗнак зноскі ставіцца непасрэдна пасля слова або словазлучэння, да якога ён адносіцца, ушчыльную, без папярэдняга прагалу або разрыву радка. Знак зноскі ставіцца ў канцы сказа, да якога адносіцца заўвага або дзе заканчваецца тэкст, які ўдакладняе і тлумачыць заўвага. Пры выкананні правіла неабходна прымаць ва ўвагу кантэкст[1].
Паводле Вікіпедыя:Афармленне артыкулаў#Загалоўкі, у загалоўках раздзелаў зноскі не ставяцца.
Становішча знака зноскі адносна знакаў прыпынку
правіцьПаводле Правіл беларускай мовы 2008 года, § 66. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках, знак зноскі ставіцца перад кропкай, коскай, кропкай з коскай, двукроп’я, але пасля пытальніка, клічніка, шматкроп’я і двукосся.
Дызайнер Арцемій Лебедзеў адзначае, што ўдала выглядае становішча зноскі над знакам прыпынку[2]. У Вікіпедыі можна ўключыць такое афармленне для сябе асабіста, паставіўшы галачку насупраць гаджэта «Размясціць спасылкі на зноскі над знакамі прыпынку, а не перад (так.[1], а не так[1].)» у настройках.
Заўвагі
правіць- ↑ Прыклад непрацоўнай зноскі
Крыніцы
правіць- ↑ Мильчин А. Э., Чельцова Л. К. Место знака сноски в основном тексте // Справочник издателя и автора. Редакционно-издательское оформление издания. — Алімп, 1999. — С. 492-494. — 688 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-7390-0837-9.
- ↑ § 143. Знаки препинания в нестандартных ситуациях // Ководство Артемия Лебедева.