Віктар Аляксеевіч Казлоў
Ві́ктар Аляксе́евіч Казло́ў (23 ліпеня 1924, Слуцк — 13 студзеня 1998) — беларускі савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, міністр сельскай гаспадаркі БССР (1972—1979).
Віктар Аляксеевіч Казлоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Аксёнаў Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў |
||||||
Пераемнік | Анатоль Дарафееў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў Аляксандр Аксёнаў |
||||||
Папярэднік | Сцяпан Скарапанаў | ||||||
Пераемнік | Фёдар Сянько | ||||||
Нараджэнне |
23 ліпеня 1924 |
||||||
Смерць | 13 студзеня 1998 (73 гады) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Бітвы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1950).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1950 года сакратар Горацкага райкама ЛКСМБ, загадчык аддзелам ЦК ЛКСМБ, 1-ы сакратар Бабруйскага абкама камсамола, з 1953 года намеснік загадчыка аддзела ЦК УЛКСМ. У 1955—1958 гг. — старшыня калгаса «Гігант» Слуцкага раёна, пасля займаў пасаду 1-га сакратара Слуцкага райкама КПБ. З 1962 года на пасадзе намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама. З 1969 года ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР, спачатку 1-ы намеснік, а з 1972 года — міністр сельскай гаспадаркі БССР. з 1979 па 1990 гг. — старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды.
Кандыдат у члены ЦК КПБ (1960—1961), член ЦК КПБ (1976—1981), член Рэвізійнай камісіі КПБ (з 1981). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959—63 і з 1971 года.
Літаратура
правіць- КОЗЛОВ Виктор Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 304. — 737 с.