Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Беларускі Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — найбуйнейшае ў Беларусі сховішча рэліквій Вялікай Айчыннай вайны і адзін з найважнейшых цэнтраў грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

Беларускі Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Заснаваны 30 верасня 1943
Адкрыты 22 кастрычніка 1944
Месцазнаходжанне Мінск, пр. Пераможцаў, 8
Наведвальнікі 234,9 тыс.[1]
Адкрыты 10.00-18.00, у выхадныя - 11.00-19.00
Білет 40 000 бел.руб.
warmuseum.by
war.museum.by/en (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Заснаваны 30 верасня 1943 г. паводле пастановы Бюро ЦК КП(б)Б. Адчынены 7 лістапада 1944[2].

Музей размяшчаўся ў памяшканні Дома прафсаюзаў на плошчы Свабоды[3]. У 1966 годзе па праекце архітэктараў Г. Бенядзіктава і Г. Заборскага пабудаваны асобны будынак на Цэнтральнай плошчы.

У 2010—2013 гадах па праекце архітэктараў В. Крамарэнкі, В. Нікіціна, А. Грышана каля абеліска «Мінск — горад-герой», на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава пабудаваны новы будынак музея. Музей кампазіцыйна і ідэйна складае са стэлай адзіны функцыянальны і архітэктурны ансамбль. Афіцыйна адкрыты 2 ліпеня 2014 года. Стары будынак у тым жа годзе быў знесены, на яго месцы пабудаваны бізнес-цэнтр «БК Капітал Палас»[4].

Будынак

правіць
 
Стары будынак музея

Стары будынак музея быў арыентаваны галоўным фасадам на адну з асноўных плошчаў горада Кастрычніцкую, вылучаўся лаканізмам, строгай пластыкай і выразным рытмам чляненняў. Кампазіцыйны акцэнт быў зроблены на вуглавым вырашэнні Г-падобнага ў плане трохпавярховага будынка. У вуглавой частцы галоўнага фасада размяшчаўся ўваход, да якога вяла адкрытая трохбаковая лесвіца. Партал уваходу быў выкананы ў строгіх геаметрычных формах, што надавала яму ўрачыстасць і манументальнасць, адпаведную прызначэнню будынка. Астатняя частка фасада рытмічна падзелена шэрагам шырокіх вертыкальных прасценкаў[3].

 
Зала Перамогі

Новы будынак кампазіцыйна складаецца з 4 асноўных блокаў, якія сімвалізуюць чатыры гады вайны, 4 франты, якія вызвалялі Беларусь. Паміж блокамі ёсць прастора са шкляным дахам. Галоўны фасад выкананы ў мажорных формах у выглядзе пераможнага салюту, для якога за аснову быў узяты запіс салюту 1945 года. Нержавеючая сталь, з якой выкананы пілоны, па аўтарскай задумцы як ніякі іншы матэрыял павінен адлюстраваць спецыфіку вайны, а шкло залацістага колеру — золата Перамогі. Задні фасад выкананы ў больш манументальных формах, якія адлюстроўваюць барацьбу і моц наступальнага руху. Усе элементы яго звернутыя ў бок захаду, адкуль прыйшла вайна, і куды накіроўвалася Перамога[5]. Усходні фасад увасабляе мір. Яго люстраны фасад адлюстроўвае парк, яго прыроду, мірны стан, зеляніну, дрэвы, ландшафт[6].

Дырэктары

правіць
  • Аляк­сандр Уль­яно­віч (1982—1993)
  • Генадзь Баркун (1993—2004)

Экспазіцыя

правіць

Стары музей

правіць

У экспазіцыйных залах і фондах старога музея знаходзіліся звыш 120 экспанатаў, сярод іх — сцягі савецкіх воінскіх часцей і злучэнняў, партызанскіх брыгад і атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, зброя партызан — самаробныя пушкі, аўтаматы, міны, гранатамёты, абсталяванне партызанскіх майстэрняў і друкарняў, падпольны друк (газеты, у т. л. «Звязда», «баявыя лісткі», лістоўкі, рукапісныя часопісы) партыйных і камсамольскіх арганізацый, ваенныя трафеі, прабітыя кулямі ў баях партыйныя і камсамольскія білеты савецкіх воінаў і партызан, іх амуніцыя, імянная зброя, карты, пісьмы і інш. Экспанаваліся творы жывапісу, скульптуры, дыярамы і макеты («Мінскі кацёл», фашысцкі лагер смерці Малы Трасцянец і інш.), электрафікаваныя карты[3].

У экспазіцыі музея адлюстраваны баявыя справы падпольных партыйных і камсамольскіх органаў, якія дзейнічалі на акупіраванай гітлераўцамі тэрыторыі Беларусі, увекавечаны імёны Герояў Савецкага Саюза: воінаў-беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, воінаў, якія вызначыліся ў баях на беларускай зямлі, беларускіх партызан, поўныя кавалеры ордэнаў Славы — ураджэнцаў Беларусі. У мемарыяльных залах пералічапы 987 вайсковых фарміраванняў, якія вызначыліся ў баях за вызваленне Беларусі, падпольныя абкамы, міжрайкамы, гаркамы і райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, партызанскія брыгады і асобна дзеючыя атрады[3].

Матэрыялы і дакументы музея згрупаваны па тэматычных раздзелах: падзеі па франтах у першы перыяд вайны (чэрвень 1941 г.— лістапад 1942 г.), у т. л. ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў 1941 г., абарона Брэсцкай крэпасці-героя і гарадоў-герояў; акупацыйны рэжым і злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Беларусі, партызанскі рух у першы перыяд вайны і дзейнасць падпольных камуністычных арганізацый на тэрыторыі Беларусі; працоўны подзвіг савецкага народа; падзеі на франтах у перыяд карэннага пералому ў ходзе вайны (лістапад 1942—1943 гг.); усенародная партызанская вайна ў Беларусі ў 1943—44 гг., у т. л. партызанскія краі і зоны, «рэйкавая вайна»; падзеі на франтах у трэці перыяд вайны 1944—45 гг., Беларуская аперацыя 1944 г., вызваленчая місія Чырвонай Арміі, разгром фашысцкай Германіі; паражэнне і капітуляцыя мілітарысцкай Японіі; мемарыяльныя залы. На трэцім паверсе знаходзілася зала, у якой экспануецца серыя карцін М. Савіцкага «Лічбы на сэрцы» — аб зверствах фашыстаў у 2-ю сусветную вайну[3].

Новы музей

правіць
 
Танкавая бітва
 
Зала № 6 Нацысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. 1941—1944 гг.
 
Зала № 7 Партызанскі рух і антыфашысцкая падпольная барацьба ў Беларусі.
 
Інтэр’ер музея

У новым будынку 10 зал размяшчаюцца паводле храналогіі ваенных дзеянняў. Усе памяшканні аб’ядноўвае адна вялікая зала пад назвай «Дарога вайны», з якой паслядоўна можна патрапіць у першы, другі і трэці блокі, паступова падымаючыся па рэльефе, паколькі «Дарога» паўтарае адзнакі рэльефу парку. «Дарога вайны» заканчваецца залай Перамогі, які знаходзіцца на даху музея[5]. Будынак напоўнены разнастайнымі тэхнічнымі сродкамі, так нароўні з унікальнымі гістарычнымі экспанатамі тут маюцца інфакіёскі, відэаэкраны, праектары, а таксама сістэма FogScreen — праецыраванне відэамалюнка на сцяну туману[6]. Аб’ём памяшканняў, іх вышыня досыць вялікія, з прычыны таго, што тут экспануюцца самыя розныя трафеі, аж да самалётаў, якія параць у прасторы залы[5].

Каля 142 тысяч адзінак захоўвання. Выкарыстоўваюцца для паказу экспазіцыі, правядзення масавых патрыятычных мерапрыемстваў, даследавання матэрыялаў перыяду вайны[7].

Экспазіцыйная плошча

правіць

3,6 тыс. кв.м. Экскурсіі: аглядныя і тэматычныя па ўсіх раздзелах Вялікай Айчыннай вайны.

Навуковая праца калектыву

правіць
  • Падрыхтоўка навуковых даведак і аглядаў музейных калекцый
  • Пабудова стацыянарнай экспазіцыі
  • Складанне даведнікаў, альбомаў, выступленне ў СМІ

Філіялы

правіць

За савецкім часам Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны меў наступныя філіялы: музей баявой садружнасці ў г. п. Расоны Віцебскай вобласці, музей Обальскага камсамольскага падполля, Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі на 21-м км шашы Мінск — Масква, мемарыяльны комплекс «Хатынь», Музей бітвы за Дняпро у г. п. Лоеў Гомельскай вобласці[3].

У наш час філіяламі музея з’яўляюцца мемарыяльны комплекс «Помнік воінам-інтэрнацыяналістам» у Мінску і ваенна-гістарычны комплекс «Старая граніца» каля Станькава Дзяржынскага раёна[8].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць