Барыс Фёдаравіч Андрэеў
Барыс Фёдаравіч Андрэеў (руск.: Бори́с Фёдорович Андре́ев; 27 студзеня [9 лютага] 1915, Саратаў — 25 красавіка 1982, Масква) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1962). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій першай ступені (1948, 1950)[1][2].
Барыс Фёдаравіч Андрэеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 студзеня (9 лютага) 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1982 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінаакцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0028308 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБарыс Андрэеў нарадзіўся 27 студзеня (9 лютага) 1915 года ў Саратаве ў сям’і рабочых. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў Аткарску Саратаўскай губерні. Пасля заканчэння школы-сямігодкі ў 1930 годзе працаваў слесарам-электраманцёрам на камбайнавым заводзе ў Саратаве (1930—1935). У 1933—1935 гадах без адрыву ад працы вучыўся ў Школе працоўнай моладзі пры заводскім упраўленні. Ужо тады пачаў хадзіць у завадскі драмгурток. У 1937 годзе скончыў Саратаўскае тэатральнае вучылішча (з 1933 года — імя І. А. Слонава, цяпер Тэатральны інстытут Саратаўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Собінава),
У 1938—1941 гадах — акцёр Кіеўскай кінастудыі (цяпер «Кінастудыя імя А. Даўжэнкі»), у 1941—1942 — Ташкенцкай кінастудыі (цяпер «Узбекфільм») і ЦАКС (цяпер «Казахфільм»), у 1943 «Туркменфільм»), Сталінабадскай (цяпер «Таджыкфільм») і Тбіліскай кінастудый (цяпер «Грузія-фільм»), у 1944—1982 — Тэатра-студыі кінаакцёра (цяпер Дзяржаўны тэатр кінаакцёра).
Падчас здымак фільмаў «Трактарысты» і «Знішчальнікі» набыў двух вельмі блізкіх сяброў — П. Алейнікава і М. Кручкова. Пасля ў коле кінаакцёраў ён называў гэтую кампанію «святой тройцай».
У гады вайны разам з М. Бернесам зняўся ў легендарным фільме «Два байцы» (1943).
У ролі Ільі Журбіна ў фільме «Вялікая сям’я» (1954) выявілася ўменне акцёра ўвасабляць псіхалагічна глыбокія характары. Прасякнута эмацыйнай насычанасцю выкананне Андрэевым роляў Лазара Баўкіна ў экранізацыі аповесці Паўла Ніліна «Жорсткасць» (1959) і боцмана Расамахі ў экранізацыі аповесці Віктара Канецкага «Шлях да прычала» (1962). Найбуйнейшай працай артыста ў кіно стаў Важак у фільме «Аптымістычная трагедыя» (1963).
Браў удзел у агучванні мультфільмаў.
Член праўлення Саюза кінематаграфістаў СССР. У 1960—1982 гадах — старшыня акцёрскай секцыі Саюза.
Фільмаграфія
правіць- «Трактарысты» (1939) — Назар Дума
- «Шчорс» (1939) — малады чырвонаармеец
- «Два байцы» (1943) — Саша Смірноў