Алена Канстанцінаўна Лябецкая

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Алена Канстанцінаўна Лябецкая (2(15).7.1903, хутар Лягуцева, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Слонімскі раён — 28.1.1982) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, мемуарыстка.

Алена Канстанцінаўна Лябецкая
Род дзейнасці мемуарыстка
Дата нараджэння 2 (15) ліпеня 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 1982(1982-01-28) (78 гадоў)
Муж Павел Крынчык

Актывістка Таварыства беларускай школы ў Заходняй Беларусі. З лістапада 1927 года сакратар Слонімскай акруговай управы ТБШ. За сваю дзейнасць арыштавана польскімі ўладамі ў 1928 годзе. У 1929 г. дэлегат 1-га антыфашысцкага кангрэса ў Берліне; дэлегат Еўрапейскага сялянскага кангрэса. Зноў арыштавана ў лютым 1930 года; асуджана на 6 гадоў зняволення. З 1933 года ў выніку абмену палітвязнямі ў БССР. Працавала ў ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі Беларусі. Арыштавана НКУС і зняволена 14.10.1937. У пасляваенны час пісала ўспаміны.

  • Дзейнасць гурткоў «Таварыства беларускай школы» // У суровыя гады падполля. Мн., 1958;
  • Иного пути не было // Вильнюсское подполье. — Вильнюс, 1966.

Літаратура

правіць