Нью-Джэрсі
штат ЗША
Нью-Джэрсі (анг: New Jersey) — штат на паўночным усходзе ЗША. Атрымаў назву ад вострава Джэрсі ў праліве Ла-Манш. Трэці па ліку штат, які ўвайшоў у саюзную дзяржаву. Насельніцтва — 8,717 млн чалавек (9-е месца ў ЗША, дадзеныя 2005 года). Этнічны склад: італьянцы — 17,9 %, ірландцы — 15,9 %, афраамерыканцы — 13,6 %, немцы — 12,6 %, палякі — 6,9 %. Нью-Джэрсі — першы штат па шчыльнасці насельніцтва.
Сталіца — горад Трэнтан, найбуйнейшы горад — Н'юарк. Афіцыйная мянушка — «Штат садоў» (Garden State).