Юрый Станкевіч
Юрый Станкевіч або Юры Станкевіч, сапраўднае Георгій Васільевіч Харытановіч[1] (нар. 21 студзеня 1945 [2], Барысаў — 22 кастрычніка 2021) — беларускі празаік, драматург, сцэнарыст.
Юрый Станкевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Георгій Харытановіч |
Псеўданімы | Юрый Станкевіч |
Дата нараджэння | 21 студзеня 1949 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 2021 (72 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік, сцэнарыст |
Гады творчасці | 1988 — 2021 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Гліняны Вялес (2023) |
Біяграфія
Нарадзіўся ў Барысаве. Бацька пісьменніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле ў Карагандзінскі папраўча-працоўны лагер. Юрый рана кінуў школу і пачаў працаваць. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў у барысаўскай аб’яднанай газеце. Неўзабаве пераехаў у Мінск. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела часопіса «Маладосць», загадчыкам аддзела часопіса «Крыніца». З 1990 года — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Пачаў літаратурную дзейнасць у 1988 годзе. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцей і апавяданняў, а таксама каля дзясятка п’ес і кінасцэнарыяў.
Памёр 22 кастрычніка 2021 года ў сябе дома. Як паведаміў Леанід Галубовіч, пісьменнік заразіўся COVID-19, яго разам з жонкай забірала хуткая ў бальніцу, але ён адмовіўся ехаць у шпіталь[3].
Творчасць
Важнейшымі кнігамі Ю. Станкевіча з’яўляюцца «Любіць ноч — права пацукоў» (2000), «Апладненне ёлупа» (2005), «Мільярд удараў» (2008), «П’яўка» (2010). Творы перакладзены на некалькі моў.
У большасці сваіх твораў выяўляе апакаліптычную карціну рэчаіснасці, што чакае чалавецтва ў недалёкай будучыні[4]. У сваёй творчасці таксама закранае нацыянальную тэматыку. Літаратурны крытык Ірына Шаўлякова адзначае:
Трагічнае светаадчуванне, уласцівае мастацтву fin de siècle, для беларускага літаратара ўзмацняецца стратаю нацыянальнай самасці. Сітуацыя «нацыянальнага чакання» (знікнення, заняпаду, распаду і г.д.), якая абмяркоўваецца ўжо бяз колішняга імпэту, у значнай ступені спрыяе пашырэнню амаль кафкіянскай мадэлі мастацкага асэнсавання рэчаіснасці. Найбольш поўнае і паслядоўнае ўвасабленне гэтая мадэль набывае ў творчасці Юрыя Станкевіча.
Прызнанне
Двойчы намінаваны на літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» за раман «Мільярд удараў»[5] (2008) і раман «П’яўка»[6] (2010).
У 2013 годзе раман «Шал» увайшоў у шорт-ліст прэміі імя Гедройца.
Пасмяротна ўзнагароджаны прэміяй «Гліняны Вялес»-2023 за агульны ўклад у літаратуру[7].
Зноскі
- ↑ Сяргей Макарэвіч. Культавы ўльтраправы аўтар з Барысава Юрый Станкевіч . Наша Ніва (3 ліпеня 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ Писатель Юрий Станкевич отмечает 70-летие (руск.). Наша Ніва. Праверана 10.09.2016.
- ↑ Памёр Юрый Станкевіч
- ↑ Юрый Станкевіч: "Літаратура павінна зазірнуць у космас" . Неаполіс (7 сакавіка 2011).
- ↑ Валянціна Аксак. Названая пяцёрка намінантаў на літпрэмію “Гліняны Вялес” . TUT.BY (8 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 12 лютага 2013.
- ↑ Лаўрэат “Глінянага Вялеса” за 2010 год – Уладзімір Някляеў . ПрайдзіСвет (8 сакавіка 2011).
- ↑ Новы лаўрэат «Глінянага Вялеса» — Юры Станкевіч. 6.4.2024
Літаратура
- Сяргей Грышкевіч. Несуцяшальны дыягназ, альбо У пошуках страчанай радзімы. Штрыхі да партрэту Юры Станкевіча // Дзеяслоў. — Мінск: 2007. — № 28. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2013.
- «Мільярд удараў». Размова пра кнігу Юрыя Станкевіча // Дзеяслоў. — Мінск: 2008. — № 36. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2013.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт пісьменніка Архівавана 9 мая 2011.
- Юрый Станкевіч на Беларускай Палічцы