Сільмарыліян

Версія ад 17:57, 25 ліпеня 2018, аўтар StachLysy (размовы | уклад) (арфаграфія, вікіфікацыя)

«Сільмары́ліян» (англ.: The Silmarillion, прамаўляецца sɪlməˈrɪlɨən) — зборнік Толкінавых мітатворчых[en] прац, адрэдагаваных і выдадзеных у 1977, пасля яго смерці, сынам Крыстаферам. «Сільмарыліян» у сукупнасці з іншымі творамі Дж. Р. Р. Толкіна ствараюць пашыраную, хоць і няпоўную, гісторыю сусвету Эа, у якім знаходзяцца Валінор, Белерыянд, Нуменар і Міжзем’е.

Сільмарыліян
The Silmarillion
Выданне
Жанр фэнтэзі
Аўтар Дж. Р. Р. Толкін
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 1977
Наступны Няскончаныя паданні[d]
Персанажы Саўран, Мелькар[d], Эру Ілуватар, Tuor[d] і Voronwë[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Толкін адаслаў першыя накіды «Сільмарыліяна» ў выдавецтва яшчэ пасля поспеху «Хобіта», аднак выдавец, цалкам не дачытаўшы твор, адрынуў яго. У выніку пісьменнік узяўся за працу над «Доўгачаканай вечарынай» — першым раздзелам таго, што ён называў тады «новай гісторыяй пра хобітаў» і таго, што ў выніку ператварылася ва «Уладара Пярсцёнкаў»[1].

«Сільмарыліян» складаецца з пяці раздзелаў. Першы, «Айнуліндалэ», распавядае гісторыю стварэння Эа. Другая частка, «Валаквента», апісвае Валар і Маяр, звышнатуральныя стварэнні ў Эа. Наступная цэнтральная частка, «Квента Сільмарыліян», змяшчае гісторыю падзей да пачатку і цягам Першай эпохі, у тым ліку войны за сільмарылі, ад якіх і паходзіць назва кнігі. У чацвертай частцы, «Акалабет», апісана гісторыя падзення Нуменара і яго насельнікаў у Другой эпосе. Заключная частка, «Пра Пярсцёнкі ўлады і Трэцюю эпоху» — кароткая характарыстыка абставін, якія прывялі да апісаных ва «Уладары пярсцёнкаў» падзей.

Напачатку ўсе пяць частак былі асобнымі творамі, аднак пазней Толкін выказаў жаданне апублікаваць іх разам. Яго смерць спыніла давядзенне ў адно ўсіх легенд, тады яго сын Крыстафер дапоўніў кнігу матэрыяламі з ранейшых бацькоўскіх накідаў. У асобных выпадках яму давялося выдумляць абсалютна новы матэрыял, каб запоўніць прагалы і неадпаведнасці ў сюжэце[2].

Зноскі

  1. J.R.R. Tolkien. The Lays of Beleriand / Christopher Tolkien. — Ballantine. — С. 433–4. — ISBN 0-345-38818-6.
  2. Raphaëlle Rérolle.. My father's "eviscerated" work -- son of Hobbit scribe J.R.R. Tolkien finally speaks out (англ.). Le Monde. Праверана 28 снежня 2013.