Грушавы мёд

Версія ад 15:34, 15 кастрычніка 2016, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (Створана перакладам старонкі "Грушевый мёд")
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Грушавы мёд (ням. Birnenhonig, таксама глейкая груша, густы грушавы сок, грушавы канцэнтрат) — непразрысты, цёмна-карычневы (аж да чорна-карычневага) загусцелы сок з грушы (часам у яго дадаюць яблычны сок). Вырабляецца ў асноўным у цэнтральнай Швейцарыі. Падобныя прадукты (vin cuit або raisinée) вядомыя ў кантонах Юра, Во і Фрыбур. Фабрычна вытворчасць пад лэйблам «Бірнель» наладжана фірмай Уніпекцін ў Эшенце.

Вытворчасць

Для вырабу грушавага мёду збіраюць так званыя грушы «тайлерс», класічны сорт, найбольш прыдатны для варэння. Гэты сорт груш раней быў настолькі распаўсюджаны ў кантоне Люцэрн, што іх называлі яшчэ «люцэрнскімі» (падобна ў Цуге: «цугскімі»). Пры зборы ўраджаю важна злавіць момант, калі грушы яшчэ цвёрдыя, але ўжо пачынаюць станавіцца карычневымі і падаць з дрэў. Тады мёд атрымліваецца сакавітым і салодкім. Часам дадаюць салодкія сарты яблыкаў. Пасля адціску сок зліваюць у медны таз, утрымліваючы ў сіце занадта буйныя кавалкі, і пакідаюць на ноч у падвале. На наступны дзень збіраюць «шум» (валокны, якія плаваюць на паверхні) і ставяць таз на агонь. Пена збіраецца яшчэ да пачатку кіпення. Варэнне доўжыцца 6-7 гадзін. Ці дасягнута патрэбная кансістэнцыя, правяраюць у халодным посудзе: калі пасля мяшання маса трымае форму, яе можна разліць у керамічны посуд і пакінуць на ноч астываць.

Выкарыстанне

У цяперашні час грушавы мёд выкарыстоўваецца для бутэрбродаў або для начыння ў печыва (напрыклад, у люцэрнскія пернікі). Часта яго выкарыстоўваюць як інгрэдыент для «гшвелці» (традыцыйнага варыянту варанай бульбы) ці казінага сыру. Падчас Другой сусветнай вайны «Грушава-мядовае малако» замяняла каву з малаком.