Па футболе/па футболу

Яшчэ раз узьнімаю пытаньне да супольнасьці з нагоды пераносу старонак з «... па футболе» ў «... па футболу» й размоваў тут. За варыянт «... па футболу» толькі правілы з сайт скарніка. Але хіба скарнік нейкая аўтарытэтная крыніца? На яго зусім спасылак ня бачу з аўтарытэтных сайтаў, а для сувязі з распрацоўнікам выкарыстоўваецца гугляўская паштовая скрыня з акаўнтам lit.serge2, што выглядае зусім не аўтарытэтна. У той жа час маем старонкі, дзе выкарыстоўваецца варыянт «па футболе» на такіх аўтарытэтных сайтах, як то tut.by (Зборная Францыі па футболе ў Мінску), Наша Ніва (Чэмпіянат свету па футболе — 2022 у Катары пройдзе ўзімку), газэта Звязда (Чэмпіянат свету па футболе 2022 года пройдзе зімой), Ватыканскае радыё (Беларусь: трывае падрыхтоўка да Чэмпіянату Еўропы па футболе сярод святароў ), сайт Белтэлерадыёкампаніі (Юнацкая зборная Беларусі па футболе завяршае выступленне на прэстыжным турніры памяці Валянціна Гранаткіна), Эўрарадыё (Мінскае “Тарпеда” можа вярнуцца ў чэмпіянат Беларусі па футболе), Беларуская чыгунка (Першынство Беларускай чыгункі па футболе). Іх больш і яны больш аўтарытэтныя чым нейкі невядомы сайт скарнік, які быў зроблены невядома кім на каленцы! --Dymitr (размовы) 18:38, 10 студзеня 2014 (FET)

Хіба нехта, хто пісаў на каленцы тлумачальны слоўнік з 96700 словаў, сам знайшоў і дадаў прыклады ўжывання словаў у неабсяжнай беларускай літаратуры? Ляпаць у вас кожны мастак, але ж прагугліць слоўнік (пры тым, што аўтар сайта не хавае назвы крыніцы) чамусьці не ў стане.
P.S. За аўтарытэтныя «Наша Ніва» і «Эўрарадыё» дзякуй - рассмяшылі пад вечар. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:23, 10 студзеня 2014 (FET)
Хіба не хавае? Няма ніякіх спасылак ані на галоўнай старонцы, ані на старонцы з правілам. А тое што там слоўнік з 96700 словаў не гаровыць пра ягоную якасьць. --Dymitr (размовы) 21:58, 10 студзеня 2014 (FET)

"Узорныя парадыгмы" з "Вялікага Слоўніка Беларускай Мовы" Фёдара Піскунова (для мяне асабіста гэта найбольш аўтарытэтная крыніца, бо толькі ў ёй я знаходжу абсалютна кожную лексему, уключаючы дыялектныя і неалагізмы, бо гэта найвялікшы слоўнік беларускай мовы ў свеце) падаюць наступныя скланенні: "Н гол, Р гОл/а, Д гОл/у, В гол, Т гОл/ам, М гОл/е". То бок мусіць быць "па футболе". АЛЕ! Ніжэй падаецца наступная заўвага: "У М склоне адз. ліку ў некаторых кантэкстах пашыраны такс. формы асабовых назоўнікаў з канчаткам -у: (пры) сЫну, брАту". Слова "футбол" у нашым выпадку не падпадае пад гэты кантэкст, але нельга выключаць тое, што назвы гульняў, запазычаныя з англійскай мовы, з'яўляюцца выключэннем, таму мусяць пісацца праз "у". Асабіста мне бліжэй варыянт "па футболе", неяк рэжа слых "па футболу". Вядома, гэта не можа быць аўтарытэтным меркаваннем, але, спадар Чаховіч, я прапаноўваю наступнае: падняць гэта пытанне сярод знаёмых філолагаў, а не блукаць па сеціву, бо, як ведаем, і ў слоўніках дужа рэдка, але могуць быць памылкі друку. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:20, 10 студзеня 2014 (FET)

Але тыя СМІ, якія я прывёў вышэй, а гэта бальшыня (мяркую што ўсе ці амаль усе зь іх), кіруюцца варыянтам «па футболе». --Dymitr (размовы) 22:48, 10 студзеня 2014 (FET)

Артыкул года! Ау! Дзеўкі, хлопцы!

Усім прывітанне. Панове, звярніце, калі ласка, увагу на конкурс Артыкул года.

Конкурс праводзіцца ў першы раз. Правілы конкурсу былі ўзяты з РуВікі і, магчыма, не зусім адпавядаюць рэаліям нашай Вікіпедыі. Таму, каб наша першая спроба не прапала дарэмна і не завязла, прапаную:

  • падоўжыць тэрмін галасавання да 14 студзеня (сёлета, пра наступны год абмяркуем).
  • падвесці вынікі, напрыклад, 15-17 студзеня.
  • спрасціць правілы конкурсу:
    • знізіць цэнз для галасавання, ці на першы раз наогул скасаваць абмежаванні (бо ў нас не так многа актыўных удзельнікаў, у адрозненне ад той жа РуВікі).
    • аўтаматычна ўключыць у склад журы ўсіх даглядчыкаў (бо, ізноў жа, актыўных удзельнікаў небагата).
  • пры падвядзенні вынікаў (у гэты раз) кіравацца колькасцю галасоў на старонцы абмеркавання артыкулаў.

Пазней, калі зменяцца абставіны, і к нам прыйдзе больш народу, можна будзе зноў памяняць правілы з улікам новых акалічнасцей.

І самае галоўнае, калі ласка, прагаласуйце за артыкулы, якія Вам спадабаюцца. Можна галасаваць за 6 розных артыкулаў адначасова. Упэўнен, што кожнаму штось спадабаецца, бо там ёсць некалькі найвыдатнейшых артыкулаў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:56, 8 студзеня 2014 (FET)

Прагаласаваў. --Rymchonak (размовы) 16:05, 8 студзеня 2014 (FET)
Я зараз пайду там падвяду вынік, бо відавочны. чаго чакаць. А арганізатарам конкурсу раю зрабіць высновы. А іменна: 1. "сацыяльныя" мерапрыемствы ў нашым раздзеле чамусьці зараз вялікай цікавасці не вызываюць (тут і АГ, і тэматычныя тыдні і г. д.), чаму гэта так - асобнае пытанне, але вось так. 2. Калі камусьці хочацца ўсё ж такі нешта падобнае зладзіць, то трэба разлічваць толькі на ўласныя сілы. Бо я вось здуру падпісалася ў журы АГ, а не маю ані жадання, ані часу гэтым займацца (у тым ліку і з-за адсутнасці цікавасці астатніх), каб я артыкулы ў гэты час пісала, карысці было б больш. Болей не стану ўдзельнічаць у падобным, бо не маё гэта. У свой час выцягнула на сваіх плячах некалькі беларускіх тыдняў, досыць.--Хомелка (размовы) 16:37, 8 студзеня 2014 (FET)
Па-мойму, справа толькі ў тым, што нас мала, т.б. верагоднасць, што апроч пачынальніка па тэму знойдуцца аматары, дужа малая. Тымі хто працуе над усімі скрозь тэмамі захапляюся, бо сам на гэта не здольны. Але ўсё ж удзельнічаў у некаторых тыднях/агульных_працах, калі тэмы былі блізкія. Насамрэч, пісаць біялагічныя ці тэхнічныя артыкулы не магу брацца, бо няма належнай у мяне для гэтага падрыхтоўкі і з-за гэтага пэўны дыскамфорт. Думаю, што не ўнікальны і прычыны менавіта ў гэтым. Мусіць над выбарам тэматыкі трэба думаць. Наконт змякчэння крытэрыяў, не згодны -- калі ўжо завялі такую катэгорыя, то мусім трымаць узровень. Для мякчэйшых умоў можна завесці яшчэ якую катэгорыю. --Максім Л. (размовы) 22:53, 8 студзеня 2014 (FET)

Запрашаем усіх удзельнікаў да галасавання!

Улічваючы тое, што наш раздзел Вікіпедыі мае пераважна геаграфічна-гуманітарны накірунак (па абсалютнай колькасці тэматычных артыкулаў), можна смела сказаць, што тэматыка медыцынскіх і калямедыцынскіх артыкулаў распрацавана вельмі слаба. Аднак найбольш засмучвае не столькі змест артыкулаў, колькі тэрміналогія, якая выкарыстоўвалася пры стварэнні іх: абсалютная большасць тэрмінаў узятая з БелЭн і школьных падручнікаў. Пры ўсёй павазе да гэтах аўтарытэтных крыніц варта адзначыць, што яны даюць пачатковы ўзровень ведаў і не ставяць мэтаю распрацоўку вузкаспецыялізаванай тэрміналогіі. Улічваючы сучасны стан беларускай мовы (пры ўсім аптымізме мусім адзначыць, што руская мова дамінуе ў навуковай (у тым ліку медыцынскай) сферы), відавочныя 2 факты: 1) Малая колькасць вузкатэрміналагічных слоўнікаў у шырокім доступе і ўжыванні; 2) Вялікая колькасць лексем, якія вызначаюць адное і тое ж паняцце. Так склалася, што ў школьныя падручнікі цяпер рэдка трапляюць медыцынскія тэрміны, якія маюць уласна беларускае паходжанне: звычайна гэта транслітараты з рускай мовы (што абумоўлена ў першую чаргу развіццём беларускай медыцыны ў складзе савецкай на базе рускай мовы і агульнай тэндэнцыяй да русіфікацыі беларускай мовы ў савецкі час). Аднак у апошнія гады адбылося адраджэнне беларускай тэрміналогіі ва ўсіх навуковых сферах, дзякуючы рупліваму супрацоўніцтву беларускіх філолагаў і спецыялістаў. Далейшы крок — забяспечыць яе шырокае ўжыванне. Дзеля гэтага ў ВНУ Беларусі быў уведзены прадмет "Беларуская прафесійная лексіка". Апроч таго, на асобных кафедрах спецыяльнага профілю праводзяцця тэматычныя заняткі па беларускай тэрміналогіі, а, бывае, што і тэматычныя канферэнцыі з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў.

Хоць Вікіпедыя і не з'яўляецца фармальна аўтарытэтнай крыніцай, яе роля ў распаўсюджванні тых ці іншых беларускіх тэрмінаў сярод людзей, зацікаўленых беларускай мовай, глабальная: студэнту/школьніку загадалі зрабіць рэферат па той ці іншай тэме на беларускай мове — ён будзе шукаць інфармацыю ў Вікіпедыі. Гэта ж датычыцца і проста людзей, якім цікава пачытаць беларускі адпаведнік рускага артыкула на Вікі (з'ява даволі папулярная, прычым там кіруюцца як раз чыста лінгвістычным інтарэсам).
Улічваючы вышэй надрукаванае, у мэтах пашырэння ўжывання навуковай беларускай тэрміналогіі (асабіста мяне і калег цікавіць медыцынскі кірунак), прапаноўваю пры найменні артыкулаў і тэматычных катэгорый; пры напісанні артыкулаў карыстацца пераважна (аддаваць перавагу) аўтарытэтнымі крыніцамі (слоўнікамі), якія спецыялізуюцца на вузкай спецыяльнай тэрміналогіі, а іменна:
  • Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі / В. І. Варанец. — Мінск : выдавецтва "Чатыры чвэрці", 2013. — 208 с. ISBN 978-985-7058-13-6. (Слоўнік уключае ў сябе больш за тры тысячы медыцынскіх тэрмінаў і іх тлумачэнне). Рэкамендаваны Цэнтральным навукова-метадычным саветам УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" (пратакол № 7 ад 28.06.2011). Рэцэнзенты: д.м.н. прафесар кафедры інфекцыйных хвароб УА "ГрДМУ" У.С. Васільеў; старшы выкладчык кафедры беларускай і замежных моў ГрДАУ І.М. Шлык.
  • Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С.П. Ярошевич, Л.Н. Бойцов, Д.В. Ковалева, Лобко П.И. и др. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с. Словарь содержит 7500 слов и словосочетаний, которые употребляются как анатомические названия. РЕКОМЕНДОВАНО НАУЧНО-МЕТОДИЧЕСКИМ ЦЕНТРОМ УЧЕБНОЙ КНИГИ И СРЕДСТВ ОБУЧЕНИЕ МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ. Рецензенты: кафедра анатомии человека ГрГМУ, зав. каф., д.м.н. профессор С.С. Усоев; д. филолог. н. профессор ГрГУ П.В. Стецко; ст. н. с. Института экспериментальной ботаники НАН РБ к.б.н. И.М. Степанович.


Падкрэсліваю, што гэта не значыць вынішчэнне на Вікіпедыі тэрмінаў з падручнікаў ці БелЭн, але лічу, што трэба мець стандарт наймення артыкулаў, катэгорый, улічваць мэтавую аўдыторыю, якая будзе чытаць тыя ці іншыя артыкулы, ужываць сінонімы ў саміх артыкулах, падаваць у назве артыкулаў усе варыянты, якія пацверджаны АК. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:05, 4 студзеня 2014 (FET)
Вынікі галасавання:
  •   За --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:05, 4 студзеня 2014 (FET)
  •   За --Artsiom91 (размовы) 14:13, 5 студзеня 2014 (FET)
  •   Супраць. Кожнае пытанне назвы трэба вырашаць асабіста, улічыўшы распаўсюджанасць тэрміну сярод людзей, якія ведаюць мову і іншыя крыніцы, таму што слова кутніца цудоўнае, і беларускае, і крыніцай спецыялізаванай пацверджана, але большая частка беларускамоўных людзей не ведаюць, што гэта такое, а прамую кішку ведаюць. І мы не можам проста адмахнуцца ад гэтага.--Хомелка (размовы) 12:15, 7 студзеня 2014 (FET)
  •   Супраць. Акурат з БелЭнаўскіх артыкулаў і школьных падручнікаў патрэбна браць тэрміналогію. --JerzyKundrat (размовы) 13:51, 8 студзеня 2014 (FET)
  •   Супраць. Асноўная назва артыкула п.б. з БЭ, астатнія назвы даваць са спасылкамі + рабіць рэдырэкты на асноўную назву. --Rymchonak (размовы) 16:08, 8 студзеня 2014 (FET)
  •   Супраць падыходу, каб для розных тэм мы шукалі нейкія асобныя крыніцы, бо можа выйсці не добра. Усё ж БелЭн і БелСЭ цэласныя выданні, са штатам рэдактараў, рэдакцыйнай палітыкай, папярэдняй грунтоўнай падрыхтоўкай словаспісу -- тут мы можам быць упэўненыя. Што з усім гэтым ў асобных выданнях ці ёсць пэўны адказ. Што напрыклад са слоўнікам Варанца, ці не з'яўляецца ён, паводле вікіпедыйных правілаў, арыгінальным даследаваннем наогул? Таму, разнастайнасць (са спасылкамі на крыніцы!) вітаецца, але назвы артыкулаў паводле БелЭн/БелСЭ з пералікам варыянтаў у лідзе. --Максім Л. (размовы) 23:16, 8 студзеня 2014 (FET)

Заўвагі

А давайце Вы будзеце спачатку пісаць змястоўныя артыкулы, а потым ужо спрачацца з іншымі ўдзельнікамі аб іх найменні і тэрміналогіі? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:22, 4 студзеня 2014 (FET)

1) Пытанне аб унармаванні тэрміналогіі трэба вырашыць перад тым, як будзе напісана шмат артыкулаў. 2) Я пішу столькі, колькі магу (зараз як раз спіс усіх цягліц чалавека шкілетных Мускулы чалавека. 3) Хоць бы я не напісаў аніводнага артыкула - усё адно гэта не пазбаўляла мяне права ініцыяцыі падобнага апытання, бо, як шмат разоў казалі мясцовыя адміністратары, Вікіпедыя трымаецца на правілах, роўнасці ўдзельнікаў і калектыўных вырашэннях пытанняў (у тым ліку ў форме апытанняў). 4) Я маю прамое прафесійнае дачыненне да тэмы, якая падымаецца. Таму, спадар Чаховіч, прапаноўваю Вам прыняць удзел у галасаванні. Бо, як я пісаў вышэй, ступень маёй актыўнасці ў праекце не робіць прадмет галасавання менш важным. Вашае ж меркаванне па гэтым пытанні, як і меркаванне кожнага ўдзельніка, вельмі важнае. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:28, 4 студзеня 2014 (FET)
Падтрымліваю Чаховіча. Пішыце артыкулы, бо Вы - спецыяліст, стаўце спасылкі, літ-ру і не будзе пытанняў. --Rymchonak (размовы) 22:45, 4 студзеня 2014 (FET)
Спадар Чаховіч, мною напісана даволі шмат дастаткова змястоўных на мой погляд артыкулаў аб чэмпіянатах Беларусі па футбоЛЕ. На жаль, загаддзя не было заўважана ці правільна пададзена назва: па футбоЛЕ або па футбоЛУ. Я не філолаг, таму вызначце якая назва усё-ж такі правільная і выпраўце (або я сам магу выправіць), бо працаваць зараз з чырвонымі спасылкамі і катэгорыямі немагчыма. --Artsiom91 (размовы) 14:13, 5 студзеня 2014 (FET)
Вось загадзя было абмеркавана пытанне і прыняты варыянт "паводле алфавіту", але цяпер высвятляецца, што ён памылковы. У нас, падаецца, няма прафесійных філолагаў у разделе, таму памылкі могуць узнікаць заўсёды, але лепш мець грунтоўны артыкул (дзякуй Вам за чэмпіянаты) з некалькімі моўнымі памылкамі, чым не мець артыкул зусім.
P.S. Калі Вам не цяжка - пераносце артыкулы і шаблоны з па футбоЛЕ пад па футбоЛУ.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:45, 7 студзеня 2014 (FET)
  • Падкрэслю, што стандарт артыкулу ў Беларускай Вікіпедыі ўтрымлівае як мінімум "лід (кароткае вызначэнне), тэкст і катэгорыю". Ну неяк не прымальна ўжо ад дасведчаных удзельнікаў бачыць артыкул, у якім няма ні спасылкі на крыніцу (гэта я пра судзіну, калі што) назвы, і гэта ў выпадку, калі іменна назва тут спрэчная, ні катэгорыі, ні пашырэння тэмы. Такое адчуванне, Ігар Барысавіч, што вы прыйшлі сюды змагацца за нейкія ідэалы, а не тэму медыцыны развіваць. Вашы праблемы і словы ў рувікі ўзмацняюць гэта маё адчуванне. Вікіпедыя не трыбуна. Павага да вас памяньшаецца з кожным вашым такім выбрыкам. Пакуль вы галасаванні ладзіце, астатнія павінны дапрацоўваць вашы недаробкі, як я разумею. Такім чынам, судзіну ў такім выглядзе я выдаліла, пакуль не будзе адэкватнага артыкулу, пытанне назвы застанецца закрытым. Але я асабіста выключна за сасуд у гэтым выпадку, таму што сасуд больш распаўсюджаная назва, таксама пацверджаная дастаткова аўтарытэтнымі крыніцамі.--Хомелка (размовы) 12:12, 7 студзеня 2014 (FET)
Артыкул Судзіна быў прымітыўнай загатоўкай, якую планаваў пашырыць у хуткім часе, што і будзе зроблена. Гэта права РуВікі заблакіраваць мяне і аб'явіць "фашыстам", бо там пытанне ішло канкрэтна пра ідэалы. Што ж датычыцца тэрмінаў, то тут проста назіраецца спроба прасунуць стандарт назваў, якім у галіне анатоміі з'яўляецца Міжнародная Анатамічная Наменклатура, а іменна яе беларускамоўную версію. Таму няма тут ніякіх ідэалаў. Вы зразумееце мае памкненні ў стандартызацыі, калі ў нас назбіраецца шмат артыкулаў па анатоміі і медыцыне (спадзяюся, што гэта будзе): там, калі не выкарыстоўваць стандарт, ніякія перасылкі не дапамогуць выйсці з багны тэрміналагічнай блытаніны. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:19, 7 студзеня 2014 (FET)
Проста цікава, а пад якой назвай падаецца сардэчна-сасудзістая сітэма ў Вашых крыніцах? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:45, 7 студзеня 2014 (FET)
"Тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў" падае 2 варыянты: сэрцава-судзінная сістэма, або сардэчна-сасудзістая сістэма. Ён жа дае 2 варыянты: судзіна, або сасуд. "Анатомический словарь" падае пераклад для "systema cardiovasculare" як "сэрцава-судзінная" сістэма, адпаведна падаецца толькі слова "судзіна" ў перакладзе слова "vas". Улічваючы тое, што менавіта "Анатомический словарь" падае беларускамоўныя эквіваленты Міжнароднай Анатамічнай Наменклатуры (далей - МАН), было б лагічным выкарыстоўваць у назве і ў катэгорыях "сэрцава-судзінную сістэму", што не адмаўляе выкарыстання тэрміна "сардэчна-сасудзісты" ў саміх артыкулах. Дарэчы, падобная праблема ёсць і з "salpinx„ -- "маткавая труба" па МАН, але "матачная труба" ў Вікі зараз. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:19, 7 студзеня 2014 (FET)