Юрый Станкевіч

пісьменнік і драматург

Юрый Станкевіч (сапраўднае імя — Георгій Васільевіч Харытановіч[1]; 1949, Барысаў) — беларускі празаік, драматург, сцэнарыст.

Юры Станкевіч
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Георгій Харытановіч
Псеўданімы Юрый Станкевіч
Дата нараджэння 21 студзеня 1949(1949-01-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 2021(2021-10-22) (72 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, драматург, сцэнарыст.
Гады творчасці 1988—дагэтуль
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
stankevichjury.narod.ru

Біяграфія

Нарадзіўся ў Барысаве. Бацька пісьменніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле ў Карагандзінскі выпраўленча-працоўны лагер. Рана пакінуў школу і пачаў працаваць. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля заканчэння якога працаваў у барысаўскай аб’яднанай газеце. Неўзабаве пераехаў у Мінск. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзелу часопіса «Маладосць», загадчыкам аддзелу часопіса «Крыніца». З 1990 году — сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Увайшоў у літаратуру ў 1988 годзе. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцяў і апавяданняў, а таксама каля дзесятка п’ес і кінасцэнарыяў.

Творчасць

Найважнейшымі кнігамі з’яўляюцца «Любіць ноч – права пацукоў» (1998), «Апладненне ёлупа» (2005), «Мільярд удараў» (2008), «П'яўка» (2010). Ягоныя творы перакладзеныя на розныя мовы свету.

У большасці сваіх твораў малюе апакаліптычную карціну рэчаіснасці, што чакае чалавецтва ў недалёкай будучыні[2]. У сваёй творчасці таксама закранае нацыянальную тэматыку. Літаратурны крытык Ірына Шаўлякова адзначае, што:

Трагічнае светаадчуванне, уласцівае мастацтву fin de siecle, для беларускага літаратара ўзмацняецца стратаю нацыянальнай самасці. Сітуацыя «нацыянальнага чакання» (зьнікнеьня, заняпаду, распаду і г.д.), якая абмяркоўваецца ўжо бяз колішняга імпэту, у значнай ступені спрыяе пашырэньню амаль кафкіянскай мадэлі мастацкага асэнсавання рэчаіснасці. Найбольш поўнае і паслядоўнае ўвасабленне гэтая мадэль набывае ў творчасці Юрыя Станкевіча.

Прызнанне

Быў двойчы намінаваы на літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» за раман «Мільярд удараў»[3] (2008) і раман «П'яўка»[4] (2010).

У 2013 годзе раман «Шал» увайшоў у шорт-ліст прэміі імя Гедройца.

Крыніцы

Зноскі

Далейшае чытанне

Вонкавыя спасылкі