Сільмарыліян: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Выданне | Назва = Сільмарыліян | Арыгінал назвы = The Silmarillion | Выява = | Шырыня =...'
 
др →‎top: clean up, Task 16: replaced (1×) / removed (0×) deprecated |dead-url= and |deadurl= with |url-status=; з дапамогай AWB
 
(Не паказана 29 прамежкавых версій 10 удзельнікаў)
Радок 1:
{{Літаратурны твор
{{Выданне
| Назва = Сільмарыліян
|Назва-арыгінал Арыгінал назвы = = The Silmarillion
| Выява =
|Памер Шырыня =
| Подпіс выявы =
|Жанр = [[фэнтэзі]]
|Аўтар = [[Джон Рональд Руэл Толкін|Дж. Р. Р. Толкін]]
|Мова арыгіналу = англійская
| Жанр = [[Фэнтэзі]]
|Напісаны =
| Мова = [[Англійская мова|Англійская]]
|Публікацыя = [[1977]]
| Арыгінал выпуску = [[1954]] і [[1955]] гг.
|Асобнае выданне =
| Перакладчык =
|Вікікрыніцы-тэкст =
| Ілюстратар =
|Папярэдні твор =
| Афармленне =
|Наступны Серыя твор =
| Выдавецтва = Allen & Unwin =
| Выпуск =
| Старонак =
| Носьбіт =
| Папярэдняя = [[Хобіт, альбо Туды і назад|Хобіт]]
| Наступная =
| isbn =
| Lib =
}}
«'''Сільмары́ліян'''» ({{lang-en|The Silmarillion}}, прамаўляецца {{IPA|sɪlməˈrɪlɨən}}) — зборнік [[Толкін]]авых {{нп5|Мітатворчасць|мітатворчых|en|Mythopoeia}} прац, адрэдагаваных і выдадзеных у 1977, пасля яго смерці, сынам [[Крыстафер Толкін|Крыстаферам]]. «Сільмарыліян» у сукупнасці з іншымі творамі Дж. Р. Р. Толкіна стварае пашыраную, хоць і няпоўную, гісторыю сусвету [[Эа (легендарыум Толкіна)|Эа]], у якім знаходзяцца [[Валінор]], [[Белерыянд]], [[Нуменор]] і [[Серадзем’е]].
'''«Сільмарыліян»''' ({{lang-en|The Silmarillion}}) — раман англійскага пісьменніка [[Джон Рональд Руэл Толкін|Дж. Р. Р. Толкіна]], твор жанру [[фэнтэзі]], працяг кнігі «[[Хобіт, альбо Туды і назад]]».
 
Толкін адаслаў першыя накіды «Сільмарыліяна» ў выдавецтва яшчэ пасля поспеху «Хобіта», аднак выдавец, не дачытаўшы твору, адкінуў яго. Тады пісьменнік узяўся за працу над «Доўгачаканай вечарынай» — першым раздзелам таго, што ён называў тады «новай гісторыяй пра [[Хобіты (Серадзем’е)|хобітаў]]» і таго, што ў выніку ператварылася ва «[[Уладар Пярсцёнкаў|Уладара Пярсцёнкаў]]»<ref name=beleriand>{{Кніга|аўтар = J.R.R. Tolkien.|загаловак = The Lays of Beleriand|адказны = Christopher Tolkien|выдавецтва = Ballantine|старонкі = 433–4|isbn = 0-345-38818-6}}</ref>.
 
«Сільмарыліян» складаецца з пяці раздзелаў. Першы, «[[Айнуліндалэ]]», расказвае гісторыю стварэння [[Эа (легендарыум Толкіна)|Эа]]. Другая частка, «[[Валаквента]]», апісвае [[Валар]] і [[Маяр (Серадзем’е)|Маяр]], звышнатуральных істот у Эа. Наступная цэнтральная частка, «[[Квента Сільмарыліян]]», змяшчае гісторыю падзей да пачатку і на працягу [[Першая Эпоха Серадзем’я|Першай эпохі]], у тым ліку войны за [[сільмарылі]], ад якіх і паходзіць назва кнігі. У чацвёртай частцы, «[[Акалабет]]», апісана гісторыя падзення [[Нуменор]]а і яго насельнікаў у [[Другая Эпоха Серадзем’я|Другой эпосе]]. Заключная частка, «[[Пра Пярсцёнкі ўлады і Трэцюю эпоху]]» — кароткая характарыстыка абставін, якія прывялі да апісаных ва «Уладары пярсцёнкаў» падзей.
 
Напачатку ўсе пяць частак былі асобнымі творамі, аднак пазней Толкін выказаў жаданне апублікаваць іх разам. Яго смерць перапыніла звядзенне ў адно ўсіх легендаў, тады яго сын Крыстафер дапоўніў кнігу матэрыяламі з ранейшых бацькавых накідаў. У паасобных выпадках яму прыйшлося выдумляць абсалютна новы матэрыял, каб запоўніць прагалы і неадпаведнасці ў сюжэце<ref>{{Cite web|author = Raphaëlle Rérolle.|surname = Rérolle|name = Raphaëlle|url = http://www.worldcrunch.com/culture-society/my-father-039-s-quot-eviscerated-quot-work-son-of-hobbit-scribe-j.r.r.-tolkien-finally-speaks-out/hobbit-silmarillion-lord-of-rings/c3s10299/#.UOqfDHIrnqW|title = My father's "eviscerated" work -- son of Hobbit scribe J.R.R. Tolkien finally speaks out|publisher = Le Monde|access-date = 28 снежня 2013|lang = en|archive-url = https://web.archive.org/web/20130210205838/http://www.worldcrunch.com/culture-society/my-father-039-s-quot-eviscerated-quot-work-son-of-hobbit-scribe-j.r.r.-tolkien-finally-speaks-out/hobbit-silmarillion-lord-of-rings/c3s10299/#.UOqfDHIrnqW|archive-date = 10 лютага 2013|url-status = dead}}</ref>.
 
== Апісанне ==
«Сільмарыліян», падобна да іншых [[Легендарыум Толкіна|твораў Толкіна пра Серадзем’е]], павінен быў заняць месца ў гісторыі Зямлі<ref>{{Кніга|загаловак = The Letters of J. R. R. Tolkien|адказны = Carpenter, Humphrey|месца = Boston|выдавецтва = Houghton Mifflin|год = 1981|isbn = 0-395-31555-7}}</ref>. Таму ў адпаведнасці з гэтай ідэяй «Сільмарыліян» нібыта быў перакладзены з [[Більба Торбінс|Більбавага]] трохтомніка «[[Пунсовая кніга Заходняга краю|перакладаў з эльфійскай]]», якія ён напісаў падчас перабывання ў [[Раздол]]е<ref name="BoLTF">{{Кніга|аўтар = Tolkien, J. R. R.|частка = Foreword|загаловак = The Book of Lost Tales 1|адказны = Christopher Tolkien|месца = Boston|выдавецтва = Houghton Mifflin|год = 1984|isbn = 0-395-35439-0}}</ref>.
 
Найбольш значныя раздзелы кнігі:
* «Музыка айнур»
* «Квента Сільмарыліян» (гісторыя [[Сільмарыль|сільмарыляў]] і вайна [[Нольдар]]а супраць [[Маргот]]а)
* «Пра [[Берэн]]а і [[Люціень]]»
* «[[Турын Турамбар]]» (знітавана з «[[Нарн і Чын Хурын|Нарн і Чын Хурын: Гісторыяй дзяцей Хурына]]» з «[[Няскончаныя казанні|Няскончаных казанняў]]» і «[[Дзеці Хурына|Дзецьмі Хурына]]»)
* «Пра [[Туор]]а і падзенне [[Гондалін]]а»
* «Пра падарожжа [[Эарэндыль|Эарэндыля]] і [[Вайна гнева|Вайну гнева]]»
 
На абароце тытульнай старонкі размешчаны надпіс на [[тэнгвар]]ы. На агульнай мове ён азначае «Паданні з Першай эпохі, калі [[Маргот]] пасяліўся ў Серадзем’і і [[эльфы (Серадзем’е)|эльфы]] пайшлі на яго вайной дзеля таго, каб вярнуць сільмарылі, да якіх дададзеныя падзенне Нуменора і гісторыя Пярсцёнкаў улады і Трэцяй эпохі, у якой гэтыя паданні сканчаюцца».
 
== Сюжэт ==
=== Айнуліндалэ ===
{{main|Айнуліндалэ}}
Першы раздзел «Сільмарыліяна», «Айнуліндалэ» («Музыка [[Айнур]]»), выкладзены ў форме аповесці пра стварэнне сусвету. Эру («Адзіны»), інакш [[Эру Ілуватар|Ілуватар]] («Бацька ўсяго»), спачатку стварыў айнур, групу вечных духаў, ці [[дэміург]]аў, празваных «патомствам яго думкі». Ілуватар злучыў айнур і паказаў ім мелодыю, з якой прапанаваў скласці цудоўную музыку. [[Маргот|Мелькор]] — якога Ілуватар надзяліў «найвялікшай моцай і ведамі» з усіх айнур — вылучыўся з гармоніі музыкі, каб стварыць уласны спеў. Некаторыя з айнур далучыліся да яго, а іншыя засталіся з Ілуватарам, што выклікала дысананс у музыцы. Так адбывалася тройчы, і кожны раз Эру Ілуватар паспяхова пераўзыходзіў свайго непаслухмянага падначаленага новай тэмай. Пасля гэтага Ілуватар спыніў музыку і прдаставіў айнур сваё бачанне [[Арда (Серадзем’е)|Арды]] і яе жыхароў. Праз пэўны час гэты відзеж знік, і Ілуватар прапанаваў айнур увайсці ў Арду і кіраваць у новым свеце.
 
Мноства айнур спусціліся, набылі фізічную форму і сталі прывязаныя да гэтага свету. Вышэйшыя айнур сталі звацца [[валар]], а ніжэйшыя — [[Маяр (Серадзем’е)|маяр]]. Валар пачалі рыхтаваць свет для будучых насельнікаў (эльфаў і [[Чалавек (Серадзем’е)|людзей]]), а Мелькор, які сам хацеў валодаць Ардай, пастаянна знішчаў іх працу; так працягвалася тысячагоддзямі, пакуль гэтыя хвалі стварэння/разбурэння не сфармавалі канчатковы выгляд свету.
 
=== Валаквента ===
{{main|Валаквента}}
«Валаквента» («Апісанне валар») дэталёва апісвае Мелькора і кожнага з 14 валар, а таксама асобных маяр. Тут таксама тлумачыцца, чаму Мелькор спакусіў шматлікіх маяр — сярод іх будуць і тыя, хто пазней стануць [[Саўрон]]ам ды [[балраг]]амі — на свой бок.
 
=== Квента Сільмарыліян ===
{{main|Квента Сільмарыліян}}
«Квента Сыльмарыліян» («Гісторыя [[Сільмарыль|сільмарыляў]]»), якая складае большую частку кнігі — шэраг звязаных гісторый пра падзеі Першай эпохі, якія складаюць трагічную сагу пра тры брыллянты, вядомыя як сільмарылі.
 
Валар спрабавалі сфармаваць свет для [[Эльф (Серадзем’е)|эльфаў]] і [[Чалавек (Серадзем’е)|людзей]], аднак Мелькор пастаянна знішчаў іх здзяйсьненні. Пасля таго, як ён знішчыў дзве лампы, што асвятлялі свет, Валар перасяліліся ў [[Аман (Серадзем’е)|Аман]], мацярык на захад ад Серадзем’я, дзе заснавалі край [[Валінор]], асветлены [[Дрэвы Валінора|Двума дрэвамі]], пакінуўшы Серадзем’е цемры і Мелькору. Калі засвяцілі зоркі і абудзіліся эльфы, валар пайшлі ваяваць з Мелькорам, каб уратаваць эльфаў, захапілі Мелькора і запрасілі эльфаў жыць у Амане. Мноства эльфаў перасяліліся, іншыя адмовіліся, яшчэ некаторыя спыніліся па дарозе. Сярод апошніх былі эльфы, пазней вядомыя як [[сіндар]], на чале з эльфійскім каралём Цінгалем і маяр Меліянам. Трыма плямёнамі, якія пагадзіліся на перасяленне ў Аман, былі [[ваньяр]], [[нольдар]] і большасць [[тэлеры]].
 
У Амане [[Феанор]], сын [[Фінвэ]], кароль нольдар, стварыў сільмарылі, брыллянты, што свяціліся святлом Двух дрэў. Мелькор, які быш вызвалены, прыкінуўшыся раскаяным, знішчыў Два дрэвы з дапамогай [[Унгаліянт]]а, забіў Фінвэ, скраў сільмарылі і збег у Серадзем’е, дзе заатакаваў эльфійскае каралеўства [[Дарыят]]. Аднак у першай з пяці бітваў Белерыянду ён быў разбіты і забарыкадаваўся ў паўночнай крэпасці [[Ангбанд]].
 
Феанор з сынамі склалі клятву помсты супраць Мелькора — і супраць любога, хто адбярэ ад іх сільмарылі, нават калі гэта будуць валар. Феанор схіліў большасць нольдар да пагоні за Мелькорам, якога Феанор назваў [[Маргот]]ам. Сыны Феанора захапілі караблі тэлераў, забіўшы мноства эльфаў, пакінуўшы іншых нольдар здзяйсняць падарожжа пешкі. Дасягнуўшы Серадзем’я, нольдар пад даводствам Феанора напалі на Мелькора і знішчылі яго фартэцыю, аднак Феанор быў забіты [[балраг]]амі. Пасля перыяду спакою Мелькор напаў на нольдар, аднак ізноў быў разбіты і трапіў у аблогу. Прыкладна праз 400 гадоў ён прарваў аблогу і адкінуў нольдар.
 
Пасля знішчэння Дрэў і выкрадання сільмарыляў валар стварылі Месяц і Сонца. У гэты ж час абудзіліся людзі, некаторыя з якіх пазней прыбылі ў Белерыянд і сталі саюзнікамі эльфаў. [[Берэн]], чалавек, які выдыў у апошняй бітве, трапіў у Дарыят, дзе закахаўся ў эльфійку [[Люціень]], каралеўскую дачку. Кароль намагаўся перашкодзіць іх шлюбу і задаў Берэну невыканальнае, на яго думку, заданне: прынесці адзін з сільмарыляў. Аднак Берэн з Люціень выправіліся па сільмарылі разам. [[Саўрон]], магутны служка Мелькора, перахапіў і зняволіў іх па дарозе; аднак яны збеглі, пракраліся ў Мелькораву фартэцыю і выкралі сільмарыль з яго кароны. Пасля гэтага аб’яднанага падарожжа утварылася першая повязь чалавека з эльфам, аднак Берэн неўзабаве быў смяротна паранены, і Люціень таксама памерла ад скрухі.
 
Нольдар, убачыўшы, што звычайны смяротны і эльфійка здолелі прабрацца ў Ангбанд, пераканаліся, што Мелькора можна перамагчы. Вялікае войска эльфаў, [[Гномы (Серадзем’е)|гномаў]] і людзей атакавала зноў, аднак Мелькор таемна ачарніў сэрцы мноства людзей, і эльфы атрымалі скарушальную паразу, у тым ліку і з-за здрады асобных людзей. Аднак мноства людзей усё ж засталіся адданымі эльфаў і пазней былі ўганараваныя імі.
 
Найбольш пашаны дасталося братам [[Гурын]]у і [[Гуор]]у. Мелькор схапіў Хурына і наклаў на яго праклён, паводле якога той убачыць згасанне свайго роду. Сын Гурына, [[Турын Турамбар]], быў пасланы ў Дарыят, пакінуўшы маць і ненароджаную сястру ў бацькавым каралеўстве (разгромленым ворагам). Турын здзейсніў шмат ганаровых учынкаў, найвялікшым з якіх стала перамога над [[Цмок (Серадзем’е)|цмокам]] [[Глаўрунг]]ам. Нягледзячы на свой гераізм, Турын быў пад Мелькоравым праклёнам, і ён неспадзявана забіў свайго сябра Белега, ажаніўся і запладніў сваю сястру [[Ніэнор]], якую ніколі не бачыў. Перш чым іх сын паспеў нарадзіцца, з Ніэнор спалі цмокавы чары, якія пазбавілі яе памяці, і, усведаміўшы, чыё дзіцё яна носіць у чэраве, яна забіла сябе. Даведаўшыся праўду, Турын кінуўся на свой меч.
 
Лёс Гўоравага сына [[Туор]]а быў звязаны з лёсам нольдарынскага каралеўства Гандалін. Ён ажаніўся з эльфійкай [[Ідрыль]], дачкой [[Турган]]а, уладара Гандаліна (другая повязь эльфа з чалавекам). Калі Гандалін паў, здраджаны [[Меглін]]ам, Тўор уратаваў ад знішчэння мноства ягоных насельнікаў. У выніку ўсе эльфійскія каралеўствы ў Белерыяндзе былі знішчаныя, і ўцекачы схаваліся ў створанай Туорам завані ля мора. Сын Тўора і Ідрыль, [[паўэльф]] [[Эарэндыль]], быў заручаны з [[Эльвінг]], якая сама была паўэльфійкай, дачкой Бэрэна і Люціень. Эльвінг прынесла Эарэндылю сільмарыль сваіх бацькоў, і з дапамогай яго святла Эарэндыль перасёк мора да Амана і запытаў дапамогі ў валар. Валары адгукнуліся, напалі і захапілі Мелькора, цалкам знішчылі яго каралеўства [[Ангбанд]] і затапілі большасьць [[Белерыянд]]а. Выгнаннем Мелькора з Арды сканчаецца Першая эпоха Серадзем’я.
 
Эарэндыль і Эльвінг мелі двох дзяцей: [[Элранд]]а і Эльраса. Як нашчадкі бессмяротнай эльфійкі і смяротнага чалавека, яны атрымалі магчымасць абраць, да якой расы будуць належаць: Элранд абраў эльфаў, а яго брат людзей. Эльрас стаў першым каралём [[Нуменор]]а і ў якасці ўзнагароды за выбар чалавецтва атрымаў магчымасць дажыць да 500 гадоў.
 
=== Акалабэт ===
{{main|Акалабэт}}
''Акалабэт'' («The Downfallen») складаецца прыкладна з 30 старонак і апавядае пра ўзвышэнне і заняпад астраўнога каралеўства [[Нуменор]], населенага [[Арагорн|дунатан]]амі. Пасля перамогі над Мелькорам Валар надалі востраў [[Эдайн|тром родам людзей]], якія дапамаглі эльфам у вайне з ім. З ласкі валар дунаданы атрымалі мудрасць і моц, а таксама большую [[працягласць жыцця]], чым якая-кольвек іншая раса, наблізіўшыся да вышэйшых эльфаў [[Аман]]а. І насамрэч Нуменор ляжаў бліжэй да Амана, чым да Серадзем’я. Аднак іх моц заключалася ў задавальненні і прызнанні факта смяротнасці. Падзенне Нуменора ў значнай ступені адбылося з-за ўплыву разбэшчанага мая [[Саўрон]]а (галоўнага Мелькоравага паслужніка), які ўзвялічыўся падчас Другой эпохі і вырашыў заваяваць Серадзем’е.
 
Нуменорцы вырушылі на Саўрона, які, пераканаўшыся, што не зможа адолець іх сілай, дазволіў паланіць сябе. У Нуменоры ён неўзабаве зачараваў караля, [[Ар-Фаразон]]а, падбухторыўшы яго дамагацца бесьсмяротнасці, якой пазбавілі яго валар, пасеяўшы такім чынам зерне зайздрайсці ў сэрцах нуменорцаў, якія паступова настроіліся супраць эльфаў Захаду і валар. Такім чынам, усе веды і магутнасць Нуменора былі павернутыя на пошукі шляхоў уратавання ад смерці; аднак гэта толькі паслабіла іх і паскорыла паступовы працэс змяншэння працягласці жыцця ў бок усіх астатніх людзей. Саўрон параіў пайсці на валар вайной і адваяваць у іх бессмяротнасць, і пакланіцца яго гаспадару Мелькору, які, паводле яго слоў, зможа выканаць іх жаданне. Ар-Фаразон сабраў найвялікшае войска і флот, якія кольвек меў Нуменор, і выправіўся да Амана. Валар і эльфы Амана, ушчуваныя смуткам з прычыны чалавечай здрады, паклікалі на дапамогу [[Ілуватар]]а. Калі Ар-Фаразон высадзіўся, Ілуватар знішчыў яго флот і затапіў Нуменор у пакаранне за паўстанне супраць праведнага кіравання валар. У вялікай хвалі загінулі і ўсе дунаданцы, акрамя тых, якія сплылі на ўсход. Пасля патаплення Нуменора форма Зямлі была змененая з [[Плоская Зямля|плоскай]] на сферычную.
 
Пры пагібелі Нуменора загінула таксама і фізічнае аблічча Саўрона, аднак яго дух мая вярнуўся ў Серадзем’е, хоць і няздольны болей прымаць прыгожы выгляд, як дагэтуль. Адданыя валар нуменорцы таксама былі ўратаваныя і выплылі да берагоў Серадзем’я, дзе заснавалі каралеўствы [[Арнар]] на поўначы і [[Гондар]] на поўдні. Іх правадыром быў [[Элендыль]] і два яго сыны, [[Ісільдур]] і [[Анарыян]], які збярог насенне з нуменорскага белага дрэва, продка гондарскага. Элендыль быў абвешчаны найвышэйшым каралём абодвух каралеўстваў, аднак перадаў кіраванне над Гондарам сваім сынам. Моц абодвух каралеўстваў-выгнаннікаў была мізернай у параўнанні з былой моцай Нуменора, «аднак дзікім людзям Серадзем’я яна ўсё ж падавалася вялізнай».
 
Пад канец згадана, што затоплены Нуменор пачалі называць «Аталантэ». З гэтага шматлікія чытачы зрабілі выснову, што Нуменор — гэта [[Атлантыда]]; аднак гэтая наўпроставая сувязь была абвергнутая самім Толкінам, які сцвярджаў, што гэта натуральнае слова з мовы [[квенья]].
 
=== Пра Пярсцёнкі ўлады і Трэцюю эпоху ===
{{main|Пра Пярсцёнкі ўлады і Трэцюю эпоху}}
Заключны раздзел кнігі, які складаецца прыкладна з 20 старонак, апісвае падзеі, якія адбываліся ў Серадзем’і ў Другую і [[Трэцяя эпоха Серадзем’я|Трэцюю эпохі]]. У Другую эпоху Саўрон з’явіўся ў Серадзем’і, а эльфы на чале з [[Келебрымбар]]ам выкавалі [[Пярсцёнкі ўлады]]. Саўрон сакрэтна выканаў [[Пярсцёнак усеўладдзя|яшчэ адзін для сябе]], які мог кіраваць усімі астатнімі, з-за чаго разгарэлася вайна паміж людам Серадзем’я і Саўронам, якая вылілася ў Вайну апошняга саюза. Аб’яднанае войска эльфаў і рэшты нуменорцаў разбіла Саўрона, чым завяршаецца Другая эпоха Серадзем’я.
 
Трэцяя эпоха пачынаецца пераходам Саўронавага пярсцёнка да [[Ісільдур]]а, які неўзабаве трапіў у засаду і быў забіты оркамі. Пярсцёнак згубіўся недзе ў водах [[Андуйн]]а. Урэшце гэта частка падводзіць да падзей, якія адбываліся ва «[[Уладар Пярсцёнкаў|Уладары Пярсцёнкаў]]», у прыватнасці, заняпад Гондара, паўстанне Саўрона, [[Белы савет]], здраду [[Саруман]]а і канчатковае знішчэнне Пярсцёнка і самога Саўрона.
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
{{Commonscat|{{#property:P373}}}}
* [http://www.tolkien-online.com/silmarillion.html Tolkien Online] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20130927012621/http://www.tolkien-online.com/silmarillion.html |date=27 верасня 2013 }}
* [http://mywebpages.comcast.net/mithrandircq/Silmarillion-Chronology.htm Храналогія «Сільмарыліяна»] {{Архівавана|url=https://archive.today/20121209095000/http://mywebpages.comcast.net/mithrandircq/Silmarillion-Chronology.htm |date=9 снежня 2012 }}
{{Вонкавыя спасылкі}}
{{Уладар пярсцёнкаў}}
{{Кнігі пра Серадзем’е}}
 
[[Катэгорыя:Сільмарыліян| ]]
[[Катэгорыя:Кнігі 1977 года]]
[[Катэгорыя:Легендарыум Толкіна]]