Microsoft: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.3) (робат змяніў: eo:Microsoft |
Няма тлумачэння праўкі |
||
(Не паказана 36 прамежкавых версій 24 удзельнікаў) | |||
Радок 1:
{{арфаграфія}}
{{Кампанія
| Назва = Microsoft Corporation
| Дэвіз = Your potential. Our passion.<ref>[http://www.microsoft.com/en/us/default.aspx Microsoft Corporation] // microsoft.com</ref>
| Аперацыйны прыбытак = {{прыбытак}} 27,76 млрд долл. (2014)
| Чысты прыбытак = {{прыбытак}} 22,07 млрд долл. (2014)
| Ключавыя фігуры = [[Біл Гейтс]]<br />[[Стыў Балмер]]
}}
'''«Microsoft Corporation»''' — [[Транснацыянальны|транснацыянальная]] [[карпарацыя]] камп’ютарных тэхналогій са 124 тысячамі супрацоўнікаў у 102 краінах (2017), найбуйнейшая кампанія па ставрэнню праграмнага забеспячэння. Штаб-кватэра знаходзіцца ў карпаратыўным кампусе ў [[Рэдманд (горад)|Рэдмандзе]] ([[Вашынгтон (штат)|Вашынгтон]], [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]]).
Самыя папулярныя прадукты карпарацыі — [[Аперацыйная сістэма|аперацыйныя сістэмы]] «[[Microsoft Windows]]» і пакет «[[Microsoft Office]]». «Microsoft» валодае буйнымі кампаній з іншых сектараў рынку, такімі як сетка кабельнага тэлебачання [[MSNBC]], інтэрнэт-партал MSN і мультымедыйная энцыклапедыя «[[Microsoft Encarta]]». Кампанія таксама прадае абсталяванне, такое як [[Камп’ютарная мыш|камп’ютарныя мышы]] «Microsoft», а таксама забаўляльныя прадукты, такія як «[[Xbox]]», «[[Xbox 360]]», «[[Xbox One]]», «Xbox One X» і [[MSN TV]].
Назва «Microsoft» азначае праграмы для мікракамп’ютараў, цяпер часта скарачаецца да дзвюх літар — МС ({{Lang-en|MS}}). Кампанія заснавана ў [[Альбукерке]], штат [[Нью-Мексіка]], [[4 красавіка]] [[1975]] года [[Біл Гейтс|Білам Гейтсам]] і [[Пол Ален|Полам Аленам]] для распрацоўкі і продажу [[Мова праграмавання|мовы праграмавання]] [[BASIC]] для [[Altair 8800]]. Пасля буму на рынку [[ПК]] [[IBM]] у сярэдзіне 1980-х, дзякуючы кантракту з IBM на стварэнне аперацыйнай сістэмы [[MS-DOS]], Microsoft стала адным з лідараў на рынку праграмнага забеспячэння. Пасля гэтага кампанія выпусціла на рынак акцыі, што зрабіла некаторых працаўнікоў кампаніі мільянерамі. Кошт акцый няўхільна рос да пачатку 2000-х гадоў. [[Microsoft Windows]], спачатку дадатак да [[MS-DOS]], стала самай распаўсюджанай аперацыйнай сістэмай у свеце. Кампанія працягвае выходзіць на рынкі тэлебачання і забаўляльнага кантэнту. Microsoft таксама традыцыйна падтрымлівае групы навін [[Usenet]] і [[World Wide Web]] і прысвойвае [[Microsoft Most Valuable Professional|Microsoft MVP]] выдатным спецыялістам, якія ўнеслі значны ўнёсак у развіццё тэхналогій Microsoft. Кампанія таксама падтрымлівае [[Сетка распрацоўшчыкаў Microsoft|сетку распрацоўшчыкаў Microsoft (MSDN)]], каб далучаць да супольнасці распрацоўшчыкаў па-за межамі кампаніі.
Microsoft неаднаразова абвінавачвалі ў манапалізацыі: напрыклад, [[Міністэрства юстыцыі ЗША]] падало ў суд на Microsoft за значныя злоўжыванні і дадаванне праграм. Акрамя таго, Microsoft крытыкуюць за сеткавую небяспеку праграм. Кампанія атрымала некалькі ўзнагарод, у тым ліку «Самай інавацыйнай кампанія ў [[Злучаныя Штаты Амерыкі|Злучаных Штатах]]» ад часопіса [[Fortune (часопіс)|Fortune]] у 1993 годзе. Уваходзіць у спіс Fortune 500 кампаній.
== Гісторыя ==
Заснавана ў 1975 годзе. Фактычна, Microsoft з'явілася, калі Гейтс і Ален прачыталі ў часопісе [[Popular Electronics(часопіс)|Popular Electronics]] пра настольны камп’ютар [[Altair 8800]], пабудаваны на базе працэсара [[8080]]. Машына была абсталявана 4 кілабайтамі памяці, і яе вытворца [[MITS]] хацеў набыць мову праграмавання, што дазволіла б працаваць на Альтаіры прафесіяналам.
Пол і Біл неадкладна звязаліся з MITS і паведамілі, што цяпер у іх ёсць [[Altair BASIC|выдатная версія BASIC]], якой у іх яшчэ не было. Аднак, акрамя хітрыкаў, у іх было тры тыдні, пасля чаго павінна была адбыцца сустрэча з прадстаўнікамі MITS. У адведзены час быў створаны [[інтэрпрэтатар]] — хлопцы зрабілі першы крок да шматмільённых багаццяў.
Спачатку справы ў кампаніі ішлі не вельмі добра. Гейтс і Ален і іх паплечнікі працавалі кругласутачна, але не мелі сіл і сродкаў для стварэння такога геніяльнага прадукту. Магчымасцяў (а магчыма, і таленту) у той час хапала толькі на ўсялякія дробязі: як прыкладу былі зроблены паляпшэнні ў [[BASIC]]. Кампанія не магла дазволіць сабе наняць менеджара па продажы; продажамі занялася маці Біла, прапанаваўшы праграмы Microsoft такім вялізным карпарацыям, як [[IBM]] і [[AT&T]].
11 красавіка 1978 г. Microsoft пачынае продаж другой мовы праграмавання — [[Fortran|FORTRAN]]. Продаж трэцяй мовы праграмавання COBOL-80 для мікрапрацэсарных сістэм [[8080]], Z-80 і 8085.
[[BASIC]] 8080 стаў першым праграмным прадуктам, які атрымаў узнагароду ICP у мільён долараў. Гэтая ўзнагарода, уручаная Полу, становіцца першай узнагародай Microsoft. Microsoft прадстаўляе BASIC для камп’ютарных сістэм на мікрапрацэсары 8086. Гэта першая рэзідэнтная мова высокага ўзроўню, якая з’явілася для 16-разрадных машын. З гэтага моманту пачынаецца значнае распаўсюджванне гэтага працэсара.
25 чэрвеня 1975 года Microsoft стала прыватнай карпарацыяй на чале з [[Біл Гейтс|Білам Гейтсам]], старшынёй праўлення, і [[Пол Ален|Полам Аленам]], выканаўчым віцэ-прэзідэнтам. 2 жніўня IBM прадстаўляе свой ПК, які выкарыстоўвае 16-разрадную аперацыйную сістэму Microsoft — [[MS-DOS]] 1.0, а таксама [[BASIC]], [[COBOL]], [[Pascal]] і іншыя праграмныя прадукты Microsoft Inc.
1 красавіка 1982 г. быў адкрыты першы ў Еўропе офіс продажаў і маркетынгу, а таксама першы замежны офіс кампаніі ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]].
Ужо ў 1987 годзе міжнародныя продажы дасягнулі 48 % усіх продажаў праграмнага забеспячэння Microsoft.
13 сакавіка 1990 г. карпарацыя абвясціла аб налічэнні 100 % дывідэндаў па акцыях.
2 красавіка 1990 г. з’явілася руская версія MS-DOS — першага праграмнага прадукту, лакалізаванага для савецкага рынку. Колькасць іншамоўных версій MS-DOS дасягнула 13. У 1990 годзе Microsoft прадставіла пакет Microsoft Office, які аб’ядноўваў асобныя праграмы, такія як [[Microsoft Word]] і Microsoft Excel<ref name=":0">Allan, Roy A. (2001). ''A History of the Personal Computer''. Allan Publishing. ISBN <bdi>978-0-9689108-0-1</bdi>. Retrieved July 17, 2010.</ref>.
У ліпені 1990 года, у час святкавання 15-годдзя кампаніі, яна абвясціла пра гадавы прыбытак памерам у 1,018 мільярда долараў. Microsoft становіцца вядучай кампаніяй па праграмным забеспячэнні з аб’ёмам продажаў больш за 1 мільярд долараў у год. Колькасць супрацоўнікаў Microsoft на той момант складала 5975 чалавек.
Ад 26 мая 1995 года Microsoft пачала пераглядаць свае прапановы і пашыраць сваю лінейку прадуктаў на камп’ютарныя сеткі і Інтэрнэт<ref>Borland, John (April 15, 2003). «Victor: Software empire pays high price». ''CNET''. CBS Interactive. Archived from the original on November 16, 2011. Retrieved July 16, 2010.</ref>. Кампанія выпусціла [[Windows 95]] 24 жніўня 1995 года, у якой была прадстаўлена шматзадачнасць, цалкам новы карыстальніцкі інтэрфейс з новай кнопкай запуску і 32-разрадная сумяшчальнасць<ref>Cope, Jim (March 1996). «New And Improved». ''Smart Computing''. Sandhills Publishing Company. '''4''' (3). Archived from the original on July 6, 2004. Retrieved July 16, 2010.</ref><ref>Pietrek, Matt (March 1996). ''Windows 95 Programming Secrets''. IDG. ISBN <bdi>978-1-56884-318-6</bdi>. Retrieved July 17, 2010.</ref>.
13 студзеня 2000 года Біл Гейтс перадаў пасаду генеральнага дырэктара Стыву Балмеру, старому сябру Гейтса па каледжы і супрацоўніку кампаніі з 1980 года, стварыўшы для сябе новую пасаду галоўнага архітэктара праграмнага забеспячэння<ref name=":0">Allan, Roy A. (2001). ''A History of the Personal Computer''. Allan Publishing. ISBN <bdi>978-0-9689108-0-1</bdi>. Retrieved July 17, 2010.</ref>. 25 кастрычніка 2001 г. Microsoft выпусціла Windows XP<ref>Thurrott, Paul (October 26, 2001). «WinInfo Short Takes: Windows XP Launch Special Edition». ''Windows IT Pro''. Penton Media. Archived from the original on May 26, 2012. Retrieved July 16, 2010.</ref>. Пазней у тым жа годзе кампанія выпусціла [[Xbox]], выйшаўшы на рынак гульнявых кансоляў, дзе дамінавалі [[Sony]] і [[Nintendo Entertainment System|Nintendo]]<ref>«NPD Reports Annual 2001 U.S. Interactive Entertainment Sales Shatter Industry Record» (Press release). Port Washington, New York: The NPD Group. February 7, 2002. Archived from the original on August 14, 2004. Retrieved January 28, 2015.</ref>. У лістападзе 2005 года была выпушчана другая гульнявая кансоль кампаніі — [[Xbox 360]]<ref>Morris, Game Over is a weekly column by Chris. «Microsoft sets price for Xbox 360 — Aug. 17, 2005». ''money.cnn.com''. Archived from the original on April 25, 2018. Retrieved January 4, 2018.</ref>.
Гейтс падаў у адстаўку з пасады галоўнага архітэктара праграмнага забеспячэння 27 чэрвеня 2008 года. Рашэнне было абвешчана ў чэрвені 2006 года, і ён застаўся на ўсіх астатніх пасадах, у тым ліку дарадцам кампаніі па ключавых праектах<ref>Conte, Natali Del (June 15, 2006). «Bill Gates Announces Resignation». ''PC Magazine''. Ziff Davis. Archived from the original on April 20, 2010. Retrieved July 17, 2010.</ref><ref>Beaumont, Claudine (June 27, 2008). «Bill Gates steps down as Microsoft head to concentrate on philanthropy». ''The Telegraph''. Archived from the original on March 13, 2016. Retrieved January 9, 2016.</ref>. Уваходам кампаніі на рынак воблачных вылічэнняў Windows стаў запуск платформы [[Azure Services]] 27 кастрычніка 2008 года<ref>Vamosi, Robert (January 23, 2007). «Windows Vista Ultimate review». ''CNET''. CBS Interactive. Archived from the original on April 6, 2012. Retrieved April 4, 2012.</ref>. Выпушчаная ў студзені 2007 г., наступная версія [[Windows Vista]] сканцэнтравана на функцыях, бяспецы і абноўленым карыстальніцкім інтэрфейсе пад назвай Aero<ref>Vamosi, Robert (January 23, 2007). «Windows Vista Ultimate review». ''CNET''. CBS Interactive. Archived from the original on April 6, 2012. Retrieved April 4, 2012.</ref>. Выпушчаны ў той жа час [[Microsoft Office 2007]] дэманстраваў карыстальніцкі інтэрфейс Aero, які істотна адрозніваўся ад папярэднікаў. Продажы гэтых двух прадуктаў прынеслі рэкордныя даходы ў 2007 годзе<ref>«Vista gives Microsoft view of record profit». ''Edinburgh Evening News''. Johnston Press. April 27, 2007. Retrieved February 1, 2009.</ref>. У той час як індустрыя смартфонаў квітнела ў 2007 годзе, Microsoft спрабавала не адставаць ад сваіх канкурэнтаў [[Apple]] і [[Google]] у стварэнні сучаснай аперацыйнай сістэмы для смартфонаў. Такім чынам, у 2010 годзе Microsoft абнавіла старую флагманскую мабільную аперацыйную сістэму [[Windows Mobile]], замяніўшы яе новай аперацыйнай сістэмай [[Windows Phone]]<ref>Erickson, David (March 21, 2011). «Open Networking Foundation News Release». ''Openflow.org''. Archived from the original on March 26, 2011. Retrieved May 29, 2011.</ref>.
Пасля выпуску Windows Phone у 2011 і 2012 гадах Microsoft паступова змяніла брэндынг сваёй лінейкі прадуктаў, лагатыпы, паслугі і вэб-сайт, пераняўшы прынцыпы і канцэпцыі мовы дызайну Metro (мова дызайну інтэрфейсу, якая выкарыстоўваецца ў Windows Phone)<ref>«Windows Phone 7 Series UI Design & Interaction Guide». March 18, 2010. Archivedfrom the original on May 27, 2013. Retrieved October 9, 2010.</ref>. Kinect, прылада з убудаваным датчыкам руху, зробленая Microsoft і распрацаваная як кантролер відэагульняў, упершыню прадстаўленая ў лістападзе 2010 года, была абноўлена для выпуску відэагульнявой кансолі [[Xbox One]] у 2013 годзе<ref>Pierce, David (May 21, 2013). «The all-seeing Kinect: tracking my face, arms, body and heart on the Xbox One». ''The Verge''. Vox Media. Archived from the original on June 7, 2013. Retrieved May 28, 2013.</ref>.
4 лютага 2014 года Стыў Балмер пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Microsoft і быў заменены [[Сацья Надэла]], былы кіраўнік Microsoft Cloud and Enterprise<ref>«Microsoft CEO Steve Ballmer to retire within 12 months». August 23, 2013. Archivedfrom the original on August 23, 2013.</ref>. У той жа дзень Джон Томпсан заняў пасаду старшыні праўлення, замяніўшы Біла Гейтса, які працягваў працаваць дарадцам па тэхналогіях.
16 студзеня 2018 года Microsoft закрывае бясплатныя абнаўленні для Windows 8.1 з пераходам на [[Windows 10]]. З гэтага часу Windows 8.1 не будзе атрымліваць ніякіх істотных паляпшэнняў і выпраўленняў памылак — толькі патчы супраць уразлівасцей, якія будуць выпушчаныя яшчэ на пяць гадоў, да 2023 года.
== Тэхналогіі ==
* [[ASP.NET]]
== Гл. таксама ==
* [[Microsoft Office 2016]]
{{зноскі}}
== Спасылкі ==
* {{Афіцыйны сайт}}
{{Вонкавыя спасылкі}}
{{Microsoft}}
{{DJIA}}
{{Nasdaq 100}}
{{Dow Jones Global Titans 50}}
[[
|