Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі
Выгляд
(Перанакіравана з «Нобэлеўская прэмія па фізыцы»)
Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі (па-швэдзку: Nobelpriset i fysik) — прэстыжная ўзнагарода за навуковыя дасягненьні ў галіне фізыкі. Прэмія прысуджаецца Нобэлеўскім камітэтам штогод у кастрычніку, а ўручаецца 10 сьнежня ў Стакгольме, у дзень сьмерці Альфрэда Нобэля.
Патрабаваньні да кандыдатаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з статутам Нобэлеўскага фонду, вылучаць кандыдатаў могуць наступныя асобы:
- чальцы Каралеўскай швэдзкай акадэміі навук
- чальцы Нобэлеўскіх камітэтаў па фізыцы і хіміі
- ляўрэаты Нобэлеўскіх прэміяў у галіне фізыкі і хіміі
- прафэсары фізыкі і хіміі, якія пастаянна і часова працуюць ва ўнівэрсытэтах і тэхнічных ВНУ Швэцыі, Даніі, Фінляндыі, Ісьляндыі, Нарвэгіі, а таксама стакгольмскага Каралінскага інстытуту
- загадчыкі адпаведных катэдраў, па меншай меры, у шасьці ўнівэрсытэтах або інстытутах, выбраных Акадэміяй навук
- іншыя навукоўцы, ад якіх Акадэмія палічыць патрэбным прыняць прапановы
Выбар асоб, згаданых у пунктах 5 і 6 для вылучэньня кандыдатаў, павінен быць зроблены да канца верасьня кожнага году.
|